У школе ў Тэхасе, дзе сёньнья адбылася страляніна, а таксама на прылеглай тэрыторыі знайшлі выбуховыя прастасаваньні, паведамляе Ройтэрз са спасылкай на прадстаўніка паліцыі.
Сёньня ў горадзе Санта-Фэ, прыкладна за 65 кілямэтраў ад Х’юстану, сталіцы Тэхасу, невядомы адкрыў страляніну падчас заняткаў.
Паводле афіцыйнай інфармацыі на гэты момант, загінулі ад 8 да 10 чалавек.
Затрыманыя двое падазраваных. Паводле папярэдняй інфармацыі, абодва яны вучні школы.
Пазьней паліцыя паведаміла, што ў страляніне абвінавачваецца 17-гадовы вучань, які сказаў на допыце, што хацеў забіць і сябе, але яму не хапіла мужнасьці.