Блогерка Ганна Бонд адрэагавала на заклік кіраўніцы прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальлі Качанавай «адарваць дзяцей ад кампутараў».
У інтэрвію Свабодзе Ганна Бонд выказалася аб трагедыі ў Стоўпцах і ацаніла рэакцыю на яе ўладаў.
«Вось спадарыня Качанава сказала, што трэба „адарваць дзяцей ад кампутараў, абмежаваць іх доступ у інтэрнэт“. Засьцерагчы дзіця ад інтэрнэту — ня выйсьце з сытуацыі: у інтэрнэце ёсьць шмат карыснай інфармацыі. Калі яшчэ і інтэрнэт забараніць, то ў дзяцей зусім нічога не застанецца, бо тэлевізар нават у рэгіёнах ужо даўно не глядзяць», — кажа Ганна Бонд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Качанава прапанавала «адарваць дзяцей ад кампутараў» праз трагедыю ў СтоўпцахНа думку Ганны Бонд, кіраўніца прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Качанава павінна падумаць, як арганізаваць дзецям вольны час, а ня як рабіць «акцэнты на выхаваўчую работу».
«Кіраўнікі, супакойцеся! Трэба не пра ідэалёгію талдычыць. Падумайце, як у школу ўкласьці душу, каб дзіця не хадзіла туды, як у папраўчую ўстанову, а хацела там знаходзіцца, каб яму там было цікава і ўтульна», — кажа Ганна Бонд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто вінаваты ў стаўпецкай трагедыі: сям’я, школа, расейскія сэрыялы?Яна ўзгадала і зусім нядаўнюю трагедыю, калі сацыяльныя работнікі забралі ў сям’і дзяцей, а маці ад безвыходнасьці павесілася — і гэта не адзінкавы такі выпадак.
«Што гэта за ідэалягічная праца такая? Трэба прадумаць, як у рэгіёнах дзецям бавіць час, чым іх заняць, каб дзеці там разьвіваліся, а ня тупа сыходзілі ў інтэрнэт і каб іх не паглыналі сацыяльныя сеткі. Рэгіёны трэба ажыўляць, бо моладзь адтуль зьяжджае ад безвыходнасьці, там ёй няма чаго рабіць, няма пэрспэктываў — асабліва ў малых гарадках, пасёлках», — кажа Ганна Бонд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто вінаваты ў стаўпецкай трагедыі — на думку чыноўнікаў і духавенства. ІНФАГРАФІКАШто да трагедыі ў Стоўпцах, то, на думку Ганны Бонд, пэўны канфлікт там быў, бо ня можа хлопчык з нармальнай сям’і, няхай сябе незаможнай і сьціплай, зьнянацку накінуцца на людзей.
«Мне вельмі шкада і бацькоў ахвяраў, і бацькоў нападніка. Гэта вялікая трагедыя ня толькі для канкрэтных сем’яў, а страшны ўрок для ўсёй краіны.
Таксама гэтая сытуацыя яшчэ раз паказала, што кожнаму з бацькоў трэба зьвярнуць увагу на сваё дзіця. У дзетак павінна быць духоўнае выхаваньне. Бацькі, разглядзіце чалавека ў сваім дзіцяці, улавіце яго настрой».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сотні жыхароў Стоўпцаў прыйшлі разьвітацца з ахвярамі нападу ў школе №2. ФОТАЗабойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае
- Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
- 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
- Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.