Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Качанава прапанавала «адарваць дзяцей ад кампутараў» праз трагедыю ў Стоўпцах


Натальля Качанава, архіўнае фота
Натальля Качанава, архіўнае фота

Кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальля Качанава заявіла 12 лютага, што трагедыя ў Стоўпцах, дзе школьнік забіў нажом настаўніцу і падлетка, а таксама цяжка параніў двух чалавек, «павінна паслужыць сыгналам для ўсіх, і асабліва прадстаўнікоў сыстэмы адукацыі», піша БелТА.

Яна адзначыла, што Аляксандар Лукашэнка на пэдагагічнай нарадзе «расставіў усе акцэнты», і спытала: «І што ж адбываецца?». Качанава таксама расказала, што «нам пастаўленая задача дэталёва ва ўсім разабрацца.

«Трэба дзяцей адарваць ад кампутараў, дзе шмат нэгатыўнай інфармацыі, каб дзіця не замыкаўся ў сабе, было ў калектыве», — заявіла Качанава, нагадаўшы пра важнасьць уцягваньня дзяцей у спорт і гурткі.

Зьвестак пра прычыны злачынства і матывы нападніка пакуль няма. Лукашэнка за некалькі гадзінаў да Качанавай казаў:

«Я суткі аналізую сытуацыю і рознага кшталту размовы на гэтую тэму: хто вінаваты? Усе мы вінаватыя. І справа ня толькі і ня столькі ў інтэрнэце. У нас у школах бардак, поўны бардак. Ніколі такога не было».

Лукашэнка тады прыйшоў да высновы, што адносна забойства ў Стоўпцах «трэба на ўсю катушку спытаць перш за ўсё з старшыні райвыканкама, і з міністра адукацыі».

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG