На працягу 2018 гадоў у паліцыю Ўкраіны паступіла 1285 заяў і паведамленьняў аб зьдзяйсьненьні хатняга гвалту, якія падалі самі дзеці, паведаміў кіраўнік украінскай патрульнай паліцыі Аляксандр Фацевіч 31 студзеня.
У цэлым, як паведамляе Нацыянальная паліцыя Ўкраіны на сваім сайце, за год было зьдзейсьнена 4,3 тысячы злачынстваў у адносінах да дзяцей, ад якіх пацярпелі 4700 дзяцей, пры гэтым 1500 — ад цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. У той жа час, праваахоўнікі фіксуюць зьніжэньне колькасьці злачынстваў, учыненых у адносінах да дзяцей, паколькі ў 2017 годзе такіх злачынстваў было зафіксавана 4600, гаворыцца ў паведамленьні.
Таму Аляксандр Фацевіч адзначыў неабходнасьць апэратыўнага рэагаваньня паліцыі на нэгатыўныя выклікі ў дзіцячым асяродзьдзі, а таксама вышук дзяцей, якія пакінулі месца жыхарства або вучобы.
Як раней паведамлялася, у 2019 годзе ва Украіне пачнуць працаваць 45 мабільных групаў паліцыі для рэагаваньня на хатні гвалт, пэрсанал ужо адабраны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Эстрадная зорка і міністарка прызналіся, што яны — ахвяры гвалту». Як ва Ўкраіне працуе закон аб хатнім гвалцеНапачатку 2000-х гадоў ва Ўкраіне быў прыняты закон аб папярэджаньні гвалту ў сям’і. У яго ўносіліся пэўныя зьмены, і ў 2017 годзе быў падпісаны закон ужо аб хатнім гвалце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля крытыкі Лукашэнкі МУС адмовілася ад падрыхтоўкі закону «Аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту»Пасьля крытыкі Аляксандра Лукашэнкі МУС адмовілася ад падрыхтоўкі закону «Аб процідзеяньні хатняму гвалту». Кіраўнік Беларусі заявіў, што гэта «дурасьць, узятая з Захаду», а там «мужык з мужыком жэніцца, дзяцей няма каму нараджаць». Ён таксама расказаў, што ад яго «часта атрымліваў» старэйшы сын Віктар — цяперашні ягоны памочнік па нацыянальнай бясьпецы.