Юрысты расейскага алігарха Алега Дзерыпаскі запатрабавалі прымусова спагнаць зь беларускі Анастасіі Вашукевіч, больш вядомай як Насьця Рыбка, і ўраджэнца Беларусі, арганізатара сэкс-трэнінгаў Аляксандра Кірылава, які называе сябе Алекс Лесьлі, адзін мільён расейскіх рублёў (каля 15 тысяч даляраў), які суд абавязаў іх выплаціць паводле пазову аб абароне гонару, годнасьць і дзелавой рэпутацыі расейскага мільярдэра.
Адзін з адвакатаў Дзерыпаскі, Аляксей Мельнікаў, паведаміў расейскаму агенцтву РИА «Новости», што ўжо перадаў выканаўчы ліст судовым прыставам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакат Насьці Рыбкі заявіў, што ў яе вызваленьні няма заслугі беларускіх дыпляматаўУ ліпені 2018 году Усьць-Лабінскі раённы суд Краснадарскага краю Расеі задаволіў пазоў Дзерыпаскі да Вашукевіч і Кірылава. Акрамя грашовай кампэнсацыі, яны павінны былі выдаліць фота і відэа з сацыяльных сетак, якія, на думку пазоўніка, парушылі яго права на асабістае жыцьцё. Гаворка, у прыватнасьці, ішла аб кадрах адпачынку Рыбкі на яхце Дзерыпаскі ў кампаніі намесьніка старшыні ўраду Расеі Сяргея Прыходзькі і дзеўчын з эскорт-паслугаў. Відэа і фота сталі асновай гучнага расьсьледаваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта Лукашэнку Рыбка. Тлумачыць палітолягПасьля выхаду расьсьледаваньня Рыбку і Лесьлі затрымалі ў Тайляндзе, абвінаваціўшы ў арганізацыі незаконных сэкс-трэнінгаў. Дзевяць месяцаў яны правялі ў турме, пасьля чаго іх прысудзілі да ўмоўнага тэрміну і дэпартавалі. Калі Рыбка і Лесьлі прыляцелі ў Маскву, іх зноў затрымалі — зараз па падазрэньні ва ўцягваньні ў прастытуцыю. Пазьней іх адпусьцілі з паліцыі пад абавязацельства аб яўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турму для Рыбкі замовіў расейскі мільярдэр: доказы НавальнагаУ панядзелак Аляксей Навальны апублікаваў новае расьсьледаваньне, у якім сьцьвярджаецца, што ініцыятарам крымінальнага перасьледу Рыбкі зьяўляецца асабіста Дзерыпаска. Такім чынам мільярдэр хоча адпомсьціць ёй за распаўсюд інфармацыі, якая яго кампрамэтуе. Пры гэтым пасьля затрыманьня ў Маскве Вашукевіч публічна папрасіла прабачэньня ў алігарха, а Лесьлі заявіў, што Навальны вінаваты ў іх перасьледзе.
У сераду ж у Маскве павінна была адбыцца прэс-канфэрэнцыя Насьці Рыбкі, але дзеўчына на яе не прыйшла. На пытаньні журналістаў адказваў яе адвакат Дзьмітрый Зацарынскі. Ён распавёў пра тое, якія жудасныя ўмовы ў тайскай турме ў параўнаньні з расейскай турмой, аб плянах Рыбкі «пайсьці ў кіно» і «купіць сабе вопратку, якой у яе элемэнтарна няма». Ён таксама назваў Вашукевіч «вельмі валявым чалавекам». «Яна зьбянтэжаная, але трымаецца добра», — заявіў адвакат.
Сама Анастасія Вашукевіч па вяртаньні з Тайлянду казала, што плянуе заняцца стварэньнем уласнага тэлевізійнага шоў.
Хто такая Насьця Рыбка і чаму мы пра гэта пішам?
28-гадовая грамадзянка Беларусі Насьця Рыбка (Вашукевіч) стала вядомая пасьля расьсьледаваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага пра магчымыя карупцыйныя сувязі мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзькі.
Улетку 2016 году алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары. На гэтай яхце ў ліку іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў была і Вашукевіч. Пазьней пра тое, што адбывалася на яхце Дзерыпаскі, яна расказала ў сваёй кнізе і ў сацыяльных сетках.
«У Беларусь я больш ні нагой». 10 фрагмэнтаў з кнігі Насьці Рыбкі
У канцы лютага 2018 году Вашукевіч і яшчэ 7 чалавек затрымалі ў Патаі. Паводле ўладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу працаваць у Тайляндзе. У студзені 2019-га затрыманым прысудзілі ўмоўны тэрмін і дэпартацыю.
17 студзеня чатырох дэпартаваных затрымалі ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева. Гэта грамадзяне Беларусі Анастасія Вашукевіч, Андрэй Жэшка, ураджэнец Беларусі Аляксандр Кірылаў (галоўны арганізатар сэкс-трэнінгаў) і грамадзянка Расеі Марыя Жарко. Паводле жонкі Кірылава Крысьціны, затрыманым інкрымінуюць уцягваньне ў заняткі прастытуцыяй (ч. 2 арт. 240 КК РФ).
Турму для Рыбкі замовіў расейскі мільярдэр: доказы Навальнага
22 студзеня Аляксандар Лукашэнка загадаў «тэрмінова заняцца» вызваленьнем Вашукевіч, пасьля яе і Кірылава вызвалілі пад падпіску аб яўцы.