Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лукашэнку прынізілі», — расейскі праваабаронца пра выкраданьне Рыбкі


Анастасія Вашукевіч падчас судовага працэсу ў Тайляндзе
Анастасія Вашукевіч падчас судовага працэсу ў Тайляндзе

Выканаўчы дырэктар агульнарасейскага грамадзкага руху «За правы чалавека» Леў Панамароў лічыць, што пры затрыманьні грамадзянкі Беларусі Анастасіі Вашукевіч (вядомай як Насьця Рыбка) у транзытнай зоне маскоўскага аэрапорту Шарамецьцева быў «груба парушаны закон».

Насьцю Рыбку затрымалі падчас дэпартацыі з Тайлянду ў Беларусь. Падчас затрыманьня яна адмовілася падпарадкоўвацца «людзям у цывільным», але не супраціўлялася — яе зьнесьлі на інвалідным вазку.

19 студзеня Нагацінскі суд Масквы падоўжыў затрыманьне Вашукевіч яшчэ на 72 гадзіны. Разгляд пытаньня аб яе арышце працягнецца 22 студзеня.

«Яна праз транзытную зону павінна была быць пераведзена ў Беларусь. А яе проста выкралі расейскія спэцслужбы. Гэтак жа нахабна, як яны выкрадаюць расейцаў. Гэта было ФСБ», — сказаў карэспандэнту Свабоды Леў Панамароў.

Леў Панамароў
Леў Панамароў

Тое, што маўчыць кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, паводле праваабаронцы, гэта кепска.

«Тое, што „бацька“ маўчыць, гэта дрэнна. Я лічу, што яго тут прынізілі. Але хто там з кім разьбіраецца і чыя гэта замова, я ня ведаю».

Леў Панамароў згадвае відэа затрыманьня Анастасіі Вашукевіч у аэрапорце.

«Яна легла на падлогу, яе цягнулі. Потым павезьлі ў нейкім вазку. Але было відавочна, што яна не хацела заставацца ў Расеі. То бок гэта было менавіта выкраданьне, калі чалавека пазбавілі свабоды.

Калі б яна захацела застацца ў Расеі, то зьвярнулася з гэтым сьвядома. І гэтае пытаньне маглі б разглядаць, наконт прыстанішча і гэтак далей. Але яна хацела ў Беларусь і дэпартаваная была ў Беларусь. І праз транзытную зону яна павінна была трапіць у Беларусь».

Леў Панамароў сказаў, што ніхто з затрыманых па абарону да яго не зьвяртаўся.

Чаму мы пішам пра Насьцю Рыбку?

28-гадовая грамадзянка Беларусі Насьця Рыбка (Вашукевіч) стала вядомая пасьля расьсьледаваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага пра магчымыя карупцыйныя сувязі мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзькі.

Улетку 2016 году алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары. На гэтай яхце ў ліку іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў была і Вашукевіч. Пазьней пра тое, што адбывалася на яхце Дзерыпаскі, яна расказала ў сваёй кнізе і ў сацыяльных сетках.

«У Беларусь я больш ні нагой». 10 фрагмэнтаў з кнігі Насьці Рыбкі

У канцы лютага 2018 году Вашукевіч і яшчэ 7 чалавек затрымалі ў Патаі. Паводле ўладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу працаваць у Тайляндзе. У студзені 2019-га затрыманым прысудзілі ўмоўны тэрмін і дэпартацыю.

17 студзеня чатырох дэпартаваных затрымалі ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева. Гэта грамадзяне Беларусі Анастасія Вашукевіч, Андрэй Жэшка, ураджэнец Беларусі Аляксандр Кірылаў (галоўны арганізатар сэкс-трэнінгаў) і грамадзянка Расеі Марыя Жарко. Паводле жонкі Кірылава Крысьціны, затрыманым інкрымінуюць уцягваньне ў заняткі прастытуцыяй (ч. 2 арт. 240 КК РФ).

Турму для Рыбкі замовіў расейскі мільярдэр: доказы Навальнага

22 студзеня Аляксандар Лукашэнка загадаў «тэрмінова заняцца» вызваленьнем Вашукевіч, пасьля яе і Кірылава вызвалілі пад падпіску аб яўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG