Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў запаволіць працэс вываду амэрыканскіх войскаў з Сырыі. Пра гэта пасьля сустрэчы з кіраўніком Белага дому паведаміў сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм. Пры гэтым адзначаецца, што ад плянаў вярнуць кантынгент дадому прэзыдэнт адмаўляцца ня мае намеру.
Тэлеканал CNN падкрэсьлівае, што Трамп зьмяніў пазыцыю па пытаньні вываду войскаў пасьля візыту ў Ірак на мінулым тыдні. Там амэрыканскі лідэр сустрэўся з вайсковымі кіраўнікамі, якія распавялі яму, што тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» да канца не пераможана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп з жонкай нечакана наведалі Ірак. ВІДЭА19 сьнежня прэзыдэнт ЗША абвясьціў аб вывадзе амэрыканскіх вайскоўцаў з Сырыі на працягу бліжэйшых двух месяцаў. Гэты крок выклікаў крытыку, як з боку саюзьнікаў ЗША, так і ў Кангрэсе.
Міністар абароны Джэймс Мэціс падаў у адстаўку. Акрамя таго, Трамп плянуе скарачэньне вайскоўцаў у Аўганістане з 14 да сямі тысяч чалавек.