Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША патлумачыў, чаму падаў у адстаўку


Джэймс Мэтыс
Джэймс Мэтыс

Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс падаў у адстаўку. З просьбы аб адстаўцы, якую ён накіраваў прэзыдэнту Дональду Трампу, вынікае, што прычынай гэтага рашэньня сталі рознагалосьсі адносна шэрагу пытаньняў.

Мэтыс згадвае пра тое, што зьяўляецца прыхільнікам актыўнага ўзаемадзеяньня ЗША зь іх хаўрусьнікамі, а таксама супрацьдзеяньня такім дзяржавам, як Расея і Кітай, якія, паводле міністра абароны ЗША, імкнуцца перабудаваць сьветапарадак у адпаведнасьці са сваімі аўтарытарнымі ўяўленьнямі, у тым ліку ўмешваючыся ў справы сваіх суседзяў. На думку кіраўніка Пэнтагону, неабходна выкарыстоўваць усе сродкі, якія маюцца ў распараджэньні Амэрыкі, для ўмацаваньня саюзаў, якія будуць змагацца з гэтымі імкненьнямі.

«Паколькі вы маеце поўнае права мець такога міністра абароны, погляды якога больш адпавядалі б вашым адносна гэтых і іншых пытаньняў, я палічыў, што было б правільным пакінуць мой пост», — піша Мэтыс. Дата яго сыходу — 28 лютага наступнага году.

Прэзыдэнт Трамп пацьвердзіў адстаўку міністра абароны, напісаўшы ў Твітэры, што дзякуе яму за працу, і адзначыўшы посьпехі, якіх дамогся Пэнтагон за тыя два гады, калі яго ўзначальваў Джэймс Мэтыс. Трамп паабяцаў неўзабаве назваць імя новага міністра абароны.

​19 сьнежня прэзыдэнт Трамп абвясьціў, што на працягу бліжэйшых двух месяцаў амэрыканскія войскі будуць выведзеныя з Сырыі. Гэты крок выклікаў крытыку як з боку саюзьнікаў ЗША, так і ў Кангрэсе. Адзначалася, што Мэтыс быў супраць вываду войскаў на гэтым этапе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG