Суд над горадзенскім актывістам Мікалаем Салянікам 22 лістапада перанесьлі, бо падсудны прыйшоў у турэмнай робе.
Старшыню гарадзенскай абласной арганізацыі АГП меліся судзіць за тое, што ён 7 лістапада выйшаў у цэнтар Горадні з плякатам «Далоў самадзяржаўе».
Падчас акцыі яго зь іншым актывістам АГП Аляксандрам Лаўрэнцьевым затрымала міліцыя. Мікалай Салянік, які мае інваліднасьць з прычыны хворага сэрца, пасьля затрыманьня трапіў у шпіталь.
Раней за гэтую ж акцыю аштрафавалі Лаўрэнцьева на 735 рублёў (30 базавых).
Наступнае паседжаньне суду над Салянікам прызначылі на 26 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы вырак за экстрэмізм: жыхара Івацэвічаў аштрафавалі за перапосты пра акцыі анархістаў і «дармаедаў»