Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі тлумачыць, чаму ён выступаў супраць прыняцьця закону аб папярэджаньні хатняга гвалту, канцэпцыя якога выклікала гарачыя абмеркаваньні ў грамадзтве.
— Аляксандар Лукашэнка выказаўся супраць закону «Аб папярэджаньні гвалту ў сям’і» і сказаў, што біў сваіх сыноў. Як вы да гэтага ставіцеся?
— Тое, што Аляксандр Лукашэнка выступіў супраць закону, лічу гэта проста адной з папулісцкіх заяваў і ня больш за тое. Бо ён выказаўся пасьля таго, як прадстаўнікі ўсіх хрысьціянскіх канфэсій выказаліся супраць прыняцьця гэтага закону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка выказаўся супраць закону аб хатнім гвалце. І расказаў, каго біў са сваіх дзяцейТакім чынам, ён спрабуе атрымаць падтрымку вернікаў на бліжэйшай прэзыдэнцкай кампаніі, што можа адбыцца ўжо ў наступным годзе. Што ж датычна сем’яў, у якіх ужываюць гвалт да дзяцей, то я проста магу выказаць ім свае спачуваньні — і дзецям, і бацькам.
— На вашую думку, ці існуе праблема хатняга гвалту ў Беларусі?
— У Беларусі наогул адна з галоўных нацыянальных праблем — гвалт як норма ва ўсіх галінах жыцьця грамадзтва. Хатні гвалт — тым больш жахлівая з’ява, бо ў сям’і, як у апошнім прытулку чалавек шукае дапамогі і паратунку ад гвалту грамадзкага і дзяржаўнага. І зь іншага боку, зь сямейных адносінаў гвалт пераходзіць у стасункі грамадзкія. Гэта велізарная праблема для нашай краіны, страшная бяда, з каторай неабходна змагацца. Падыходзіць да вырашэньня гэтай праблемы магчыма толькі комплексна, мабілізуючы ўсе сілы нашага грамадзтва, усіх, хто можа дапамагчы вырашыць гэтую праблему, і ў тым ліку хрысьціянскай арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хатні гвалт як злачынства, а не традыцыя. Што трэба ведаць пра закон аб гвалце ў сям’іА ў распрацоўшчыкаў закона, на жаль, атрымалася наадварот — замест кансалідацыі І згуртаваньня хаўрусьнікаў у барацьбе з хатнім гвалтам — раскол беларускага грамадзтва. Не прафэсійным падыходам пры распрацоўцы гэтай канцэпцыі яны справакавалі раскол і супрацьстаяньне ўнутры беларускага грамадзтва.
— Вы самі сваіх дзяцей калі-небудзь лупілі ў якасьці пакараньня?
— У нашай сямʼі мы не практыкуем і, вядома, я ніколі не ўжываў фізычны гвалт у дачыненьні да Евы, маёй дачкі. Нават не магу ўявіць як гэта магчыма — яе ўдарыць. Наогул лічу, што гвалту ў дачыненьні да любога чалавека дапушчальны толькі ў выпадку самаабароны альбо абароны іншага чалавека ад агрэсіі. Гвалт у сямейных стасунках проста немагчымы, бо ён зьнішчае сям’ю.
— У чым віна альбо, як вы кажаце, непрафэсіяналізм распрацоўшчыкаў?
— Відавочна, у скандальным правале канцэпцыі віна ня толькі ўраду, але і распрацоўшчыкаў закону. Наогул, перад намі прыклад — як ня трэба распрацоўваць законапраект. Бо тое, што на этапе распрацоўкі не запрасілі ніводнага прадстаўніка цэркваў, таксама сем’яў, з каторых гвалтам дзяржава забрала дзяцей ( на фоне неперастанных мэдыйных публікацый на гэтую тэму) — проста грубая прафэсійная памылка каманды распрацоўшчыкаў. Усё магло б быць зусім інакш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ня наша традыцыя — біць жонак, дзяцей ці бацькоў». Рэакцыі на крытыку Лукашэнкам законапраекту аб хатнім гвалцеАдно з фундамэнтальных хрэстаматыйных правілаў распрацоўкі любога дэмакратычнага прыняцьця закону- улічыць меркаванае асноўных закранутых бакоў і сацыяльных груп на этапе распрацоўкі. Гэтага зроблена не было. Было абвешчанае грамадзкае абмеркаванае. Але вядома, як звычайна ў нас робяцца «грамадзкія абмеркаваньні» — фармальна, дзеля галачкі. Супярэчнасьці былі настолькі вялікімі, што закон трэба было фундамэнтальна перапрацоўваць. Дзеля гэтага звычайна ствараюцца працоўныя групы, арганізуюцца круглыя сталы і г. д. Нічога з гэтага за месяцы з моманту публікацыі канцэпцыі зроблена не было. Сапраўдныя грамадзкія абмеркаваньні — гэта ня проста "напішыце камэнт на форум і можа мы ўлічым".І прадстаўнікі хрысьціянскіх арганізацый добра гэта разумеюць.
Да гэтага трэба дадаць відавочны недавер да распрацоўшчыкаў — МУС, каторае гвалтам забірае дзяцей і прадстаўніц выключна фэмінісцкіх арганізацый, на жаль вядомых сваёй антыцаркоўнай пазыцыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марзалюк: законапраект супраць хатняга гвалту «супярэчыць традыцыйным каштоўнасьцям»Хрысьціянскіх грамадзкіх арганізацый, якія працуюць у розных сацыяльных сфэрах, у тым ліку, якія дапамагаюць ахвярам хатняга гвалту, у нашай краіне ў разы больш, чым іншых няўрадавых арганізацый. Гэта велізарная частка грамадзянскай супольнасьці нашай краіны, Такога, якое яно ёсьць. Ігнараваньне іх думкі — гэта проста непрафесіяналізм.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нас перакручаны матрыярхат». Гарачая дыскусія праціўніц і прыхільніц закону пра гвалт у сям’іВыклікае пытаньне і аднабокі падбор фондам ААН у галіне народанасельніцтва, каторы фінансаваў распрацоўку гэтай канцэпцыі, партнэраў зь беларускага боку. Гэта «Гендэрныя пэрспэктывы», вядомыя сваёй антыхрысьціянскімі выказваньнямі а таксама «Беларуская асацыяцыя маладых хрысьціянскіх жанчын», каторая з’яўляецца філіяй аналягічнага міжнароднага аб’яднаньня і ня мае ніякага дачыненьня ці проста сувязей ні з адной з хрысьціянскіх канфэсій Беларусі. Тое ж самае можна сказаць пра склад Нацыянальнай Рады па гендэрнай палітыцы пры Савеце міністраў. Калі сытуацыя застанецца такой як сёньня — наперадзе нас чакаюць новыя падобныя праблемы.
— Вы асабіста за ці супраць прыняцьця закону?
— Лічу непрымальным прыняцьце закону ў такім выглядзе, якім ён быў прадстаўлены ў выглядзе канцэпцыі. Я катэгарычна супраць таго, каб дазваляць МУС як структуры, цалкам дыскрэдытаваўшай сябе ў грамадзтве, неаднакроць праявіўшая сябе выключна як рэпрэсіўны апарат у дачыненьні да грамадзян нашай краіны, умешвацца ў справы сямʼі.
Функцыі МУС у нашай дзяржаве трэба скарачаць. У прыватнасьці неабходна выводзіць пэнітэнцыярную сыстэму з сыстэмы МУС. І абсалютна недапушчальна пашыраць паўнамоцтвы МВД па ўмяшальніцтву ў сям’ю, аддаваць новую сфэру жыцьця людзей пад уладу сілавых структур.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш зьняволеных, міліцыі і адабраных дзяцейДавайце ўзгадаем, як забіралі сына Андрэя Саньнікава і Ірына Халіп ад роднай бабулі, калі бацькі былі ў засьценках КДБ. Для апанэнтаў беларускага рэжыму пагроза з боку сілавых структур — рэчаіснасьць, у каторай даводзіцца жыць. І новы законапраект толькі пагаршаў гэтую сытуацыю.
Не сумняюся ў шчырасьці намераў распрацоўшчыкаў закона абараніць жанчын і дзяцей ад хатняга гвалту, але з прычыны памылак, дапушчаных пры падрыхтоўцы канцэпцыі, атрымаўся процілеглы вынік — замест кроку да вырашэньня праблемы, ініцыятары праекта спарадзілі рост варожасьці і супрацьстаяньня ў грамадзтве. Ужо цяпер відавочна што пасьля заявы заявы Аляксандра Лукашэнкі канцэпцыя не будзе прынятая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыпяклі лытку прасам, ударыў сына па галаве, мог біць і цьвярозы». Тры споведзі пра хатні гвалтВельмі расчараваны з той прычыны, што дадатковага мэханізму па абароне сям’і, дзяцей і жанчын ад гвалту ня будзе. Яшчэ болей сумна з той прычыны, што замест кампаніі супраць гвалту ў сям’і можа распачынаецца кампанія супраць праціўнікаў прыняцьця закону. Тое, што пры распрацоўцы былі дапушчаныя памылкі — відавочна. І варта іх прызнаць і пачаць выпраўляць, замест таго, каб працягваць распальваць варожасьць паміж патэнцыйнымі саюзьнікамі. Царква — супраць хатняга гвалту (безумоўна, ёсьць адыёзныя асобы ў кожнай арганізацыі, але не яны вызначаюць пазыцыю царквы) А мясцовая кампанія фэміністак выстаўляе ўсе хрысьціянскія канфэсіі прыхільнікамі гвалту, а гэта ёсьць хлусьня.
— Што на Вашую думку, можна зрабіць у сёньняшняй сытуацыі?
— Таму замест паглыбленьня супрацьстаяньня (магчымы прыклад разьвіцьця такога супрацьстаяньня ў флэшмобах «зьбітых дзяцей» супраць флэшмобу «сем’і, разбураныя дзяржавай»), варта пачаць выпраўляць памылкі і распачынаць дыялёг з усімі зацікаўленымі бакамі, што не было зроблена ад пачатку.
Па сутнасьці, трэба пачынаць з нуля. У першую чаргу зьбіраць задні круг сталоў прадстаўнікоў розных меркаваньняў. Тое што трэба зараз — гэта ствараць дыскусійныя пляцоўкі па абмеркаваньні мер па прадухіленьні хатняга гвалту. Пляцоўкі, на якіх маглі б выказаць свае прапановы ўсе зацікаўленыя бакі — тыя, хто распрацоўваў закон і тыя, хто выступіў супраць. Па сутнасьці, канцэпцыю трэба распрацоўваць з нуля. Гэта няпросты, але адзіны магчымы шлях.