У часе візыту на вайсковы палігон у Івацэвіцкім раёне Аляксандар Лукашэнка выказаўся наконт беларускага узбраеньня. Цытаты паводле ягонай прэсавай службы.
Сьцьвярджаецца, што з сучаснай беларускай зброяй Аляксандар Лукашэнка мае азнаёміцца пасьля «захадаў, зьвязаных з эканомікай», і завяршэньня сельскагаспадарчых работ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Ня дай бог вайна, 7 мільёнаў чалавек атрымае зброю, каб абараняцца»- «Мы тут сабраліся не для таго, каб каму-небудзь пагражаць або разгарнуць нейкую піяраўшчыну. Гэта наша штодзённае жыцьцё».
- «Мы ўжо, па-мойму, чацьвёрты раз спрабуем мадэрнізаваць агулам свае Узброеныя сілы — усё, ня толькі войска».
- «Мы былі вымушаныя спакойна скарачаць Узброеныя сілы. Тады не стаяла пытаньня аб тым, што мы будзем нешта мадэрнізаваць, ствараць новае. Тады стаяла пытаньне, як захаваць тое, што засталося ад СССР».
- «Шмат хто памятае, што нашы дамарослыя, якія цяпер нібыта хочуць быць пры ўладзе, пачалі рэзаць усё. Немцам прадавалі ўжо парэзаную, падрыхтаваную бронетэхніку для таго, каб там маглі пераплавіць і зрабіць у NATO сваю зброю».
- «Паколькі стварэньне новага [узбраеньня] вельмі затратнае і дарагое, нам трэба было са старога зрабіць самае сучаснае».
- «Для нашай Беларусі ня танкі галоўнае, не самалёты, а спэцыяльныя войскі».
- «Самалёт для нас ужо ня зброя. Любы самалёт на ўзьлёце бачаць натаўцы. Зьбіць сёньня самалёт, зьнішчыць ніякіх праблем няма. Яны могуць, і мы можам. Мы бачым за тысячу кілямэтраў любы самалёт, які падымаецца на аэрадроме».
- «Мы павінны ў любым пункце Беларусі, калі нешта раптам адбудзецца, хутка зьявіцца, нанесьці ўдар па бандытах і тых, хто асьмеліцца да нас сунуцца, і пайсьці».
- «Нам не патрэбны авіяносцы, мы ня будзем весьці свае самалёты да чужых берагоў. Мы не зьбіраемся ваяваць за трыдзевяць зямель. Нам трэба абараніць Беларусь».
- «Ня факт, што нам дапамогуць, калі раптам нешта здарыцца. Прыкладаў дастаткова. Мы бачым паводзіны некаторых тут саюзьнікаў. Ну, акрамя Расеі, напэўна, нам разьлічваць няма на каго».
- «І нават на Расею мы ня можам на 100 адсоткаў спадзявацца. Добра, сёньня Пуцін і іншыя, ён разумее нас, я разумею яго. Мы разам неяк дзейнічаем (і то не заўсёды). А што будзе заўтра?»
- «Патрэбны бесьпілётныя лятальныя апараты, высокадакладная зброя (мы яе стварылі – сваю ракету). Калі камусьці захочацца з намі паваяваць, ён падумае, што ў акно атрымае гэтую ракету».
- «Сілы спэцыяльных апэрацыяў трэба абсталяваць так, каб яны маглі ваяваць на сваёй тэрыторыі. І калі нехта асьмеліцца, значыць (мы ня ўтойваем гэтага), дывэрсійныя групы нанясуць удар і на той тэрыторыі, зь якой рушыць усьлед напад на Беларусь».