Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ (PDF) аб зьменах у папярэдні ўказ «Аб правядзеньні ў 2019 годзе перапісу насельніцтва» (PDF).
Новым указам вызначана, што збор пэрсанальных зьвестак можа адбывацца праз запаўненьне перапісных лістоў у інтэрнэце — так пройдзе ня ўвесь перапіс, але грамадзянам дазволяць запоўніць лісты самастойна, без удзелу перапісчыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перапіс насельніцтва дазволяць самастойна праходзіць праз інтэрнэтЯк менавіта будзе адбывацца аўтарызацыя (пацьверджаньне таго, што ліст запаўняе гэты самы грамадзянін, а ня нехта ад ягонага імя), пакуль невядома. Лукашэнка даручыў Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту зрабіць захады ў рэалізацыі «інтэрнэт-перапісу».
Таксама ўказ скасоўвае пункт, паводле якога да перапісу ў якасьці часовага пэрсаналу дазвалялася прыцягваць «дармаедаў» — тых, хто за год ня ўдзельнічаў у «фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў» больш за 183 дні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўводзяць новую электронную паслугу, каб паведамляць онлайн пра дармаедаўЗа працу на перапісе «дармаедам» абяцалі вызваленьне ад «падатку на дармаедаў». Праўда, ва ўказе быў няпэўны момант: прыцягваць мелі права тых, хто «не напрацаваў» 183 дні за 2019 год – а перапіс мае адбыцца 4–30 кастрычніка 2019 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці пашыраць сьпіс паслуг, за якія «дармаеды» будуць плаціць па поўных тарыфахТым часам у старым указе застаецца права райвыканкамаў, гарвыканкамаў і адміністрацыяў раёнаў Менску прыцягваць да перапісу:
- студэнтаў дзённай формы ВНУ і ўстановаў сярэдняй спэцыяльнай адукацыі;
- работнікаў дзяржаўных установаў;
- афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных;
- пэнсіянэраў.
Адказнасьць за адмову ад удзелу ў працы на перапісе ўказам не апісаная.