Жырыноўскі абмацюкаў Сабчак падчас дэбатаў. У адказ яна абліла яго вадой

Уладзімір Жырыноўскі. Архіўнае фота.

Кандыдат у прэзыдэнты Расеі Ўладзімір Жырыноўскі ў сераду падчас перадвыбарных дэбатаў у грубай форме абразіў сваю апанэнтку Ксенію Сабчак.

Палітык дазволіў сабе выкарыстоўваць мат у эфіры тэлеканалу «Расея 1», паведамляе РІА Навіны. Жырыноўскі запатрабаваў ад вядучага Ўладзіміра Салаўёва «закрыць рот» Сабчак. У адказ яна абліла лідэра ЛДПР вадой.

Ксенія Сабчак таксама зьвярнула ўвагу вядучага на нягодныя выказваньні палітыка ў дачыненьні да жанчыны.

Выбары прэзыдэнта Расеі прызначаныя на 18 сакавіка. Усяго ў бюлетэні будзе восем кандыдатаў, уключаючы дзеючага кіраўніка дзяржавы.