Праваабаронца, першы ўпаўнаважаны па правах чалавека ў Расеі Сяргей Кавалёў стане даверанай асобай кандыдату ў прэзыдэнты Расеі Ксеніі Сабчак, паведамляе прэс-служба кандыдата. «Дысыдэнт і праваабаронца Сяргей Адамавіч Кавалёў стане даверанай асобай Ксеніі Сабчак», — гаворыцца ў паведамленьні.
У прэс-службе адзначылі, што Кавалёў ва аўторак сустрэўся з Сабчак і выказаў падтрымку кандыдату, адзначыўшы, што ў яе «ёсьць тэндэнцыя выступаць ад грамадзянскай супольнасьці». Сабчак падзякавала Кавалёву за давер. Пра гэта інфармуе «Інтэрфакс».
Кавалёў пачаў займацца актыўнай праваабарончай дзейнасьцю ў 1967 годзе. Быў першым упаўнаважаным па правах чалавека ў Расейскай Фэдэрацыі ў пэрыяд 1994-1995 гадоў. Цяпер Сяргей Кавалёў займае пасаду старшыні Расейскага таварыства «Мэмарыял».