«Цяпер яны досыць блізкія па сваіх магчымасьцях, што з пункту гледжаньня палітыкі ЗША азначае, што мы павінны паводзіць сябе так, быццам знаходзімся на парозе дасягненьня гэтай іх мэты», — сказаў Пампэа ў Вашынгтоне.
Але ён заявіў пра розьніцу паміж здольнасьцю запусьціць адну балістычную ракету зь ядзернай боегалоўкай і магчымасьцямі стварэньня вялікай колькасьці атамных боезарадаў і іх носьбітаў, а таксама разьвіцьця ядзернага арсэналу.
Выступаючы пазьней на тым жа форуме ў Вашынгтоне, дарадца ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі прэзыдэнта ЗША Гэрбэрт Райманд МакМастэр сказаў:
«Мы ўдзельнічаем у гонцы, каб вырашыць гэтую праблему без ваенных дзеяньняў».
Паўночная Карэя пачала сваю ядзерную праграму некалькі дзесяцігодзьдзяў таму і сёлета павялічыла выпрабаваньні зброі. Двойчы ў ліпені Пхэньян запускаў ракету далёкага дзеяньня, якая патэнцыйна магла б дасягнуць мацерыковай часткі Злучаных Штатаў. У верасьні КНДР правяла свой самы магутны атамны выбух.
12 фактаў і цытатаў пра канфлікт паміж Паўночнай Карэяй і ЗША
***