Дзеля гэтага перакрыты адзін з участкаў шашы М4 Менск-Магілёў, абапал трасы абсталяваны камандны пункт, знаходзіцца вялікая колькасць беларускіх і расейскіх афіцэраў.
Акрэдатаваныя відэапэратары вядуць наўпроставую трансьляцыю ў сацыяльных сетках.
Згодна з замыслам вучэньня, заплянавана перадыслякацыя самалётаў і верталётаў паветрана-касьмічных сілаў узброеных сілаў Расеі на ваенныя аэрадромы Беларусі.
Першым на імправізаваны аэрадром прызямліўся беларускі транспартнік АН-26, чакаецца адпрацоўка пасадкі вэрталётамі і расейскімі ваеннымі штурмавікамі СУ-25.
Як паведамляе Міністэрства абароны Беларусі, падчас вучэньня будзе ўдасканалена ўзгодненасьць рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны па арганізацыі бясьпекі саюзнай дзяржавы, практычная падрыхтоўка авіяцыі, выкананьне вучэбна-баявых задачаў на палігонах узброеных сілаў Беларусі з пасадкай на аэрадромны ўчастак шашы М4.