У Літву прыбылі першыя групы нямецкіх і бэльгійскіх вайскоўцаў. Яны будуць служыць у разьмешчаным у краіне міжнародным батальёне NATO.
Батальёнам, разьмешчаным у рамках місіі ўмацаваньня ўсходняга флянгу NATO, будзе камандаваць Нямеччына. У ягоны склад увойдуць каля 1200 вайскоўцаў. У канцы лютага ў краіну прыбудуць яшчэ 450 вайскоўцаў Бундэсвэру, а таксама ўзбраеньне і танкі.
У ліпені 2016 году на саміце NATO ў Варшаве краіны-ўдзельніцы дамовіліся разьмясьціць войскі ў Польшчы і краінах Балтыі. У фармаваньні чатырох батальёнаў будуць удзельнічаць Вялікая Брытанія, Нямеччына, Канада і ЗША. Па водле кіраўніка NATO Енса Сталтэнбэрга, гэта будзе адказам на падтрымку Расеяй сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны і анэксію Крыму.