Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША маюць непахісную прыхільнасьць да NATO — новы кіраўнік Пэнтагону


Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс
Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс

Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс у свой першы поўны працоўны дзень на пасадзе запэўніў саюзьнікаў, што Злучаныя Штаты, як і раней, маюць «непахісную прыхільнасьць» да NATO. Пра гэта са спасылкай на тэлефонныя размовы кіраўніка Пэнтагону заявіў 23 студзеня прадстаўнік абароннага ведамства ЗША капітан Джэф Дэвіс.

У прыватнасьці, у размове Мэтыса з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам «два лідэры абмеркавалі важнасьць агульных каштоўнасьцяў, а міністар падкрэсьліў, што пры пошуку саюзьнікаў для абароны гэтых каштоўнасьцяў Злучаныя Штаты заўсёды пачынаюць з Эўропы».

Таксама міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс пагутарыў з брытанскім і канадзкім калегамі Майклам Фаланам і Харджытам Саджанам, інфармуе сайт Пэнтагону.

Партнэры ЗША па Паўночнаатлянтычным альянсе былі занепакоеныя вымаўленымі падчас выбарчай кампаніі заявамі 45-га прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які называў саюз NATO «састарэлым».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG