У Менскім гарадзкім судзе працягваецца закрыты суд над стваральнікам сайту 1863x.com Эдуардам Пальчысам (Джонам Сыльвэрам).
Як паведамляе «Наша ніва» са спасылкай на палітыка Паўла Севярынца, 25 кастрычніка а 16:00 будзе агучанае апошняе слова Эдуарда Пальчыса. Чакаецца, што прысуд будзе вынесены ў пятніцу.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 года зьняволеньня.
Сёньня пад сьценамі суду, нягледзячы на дождж, падтрымаць блогера сабралася 14 чалавек. На 12 зь іх былі складзеныя пратаколы.