За 3 гадзіны 40 хвілінаў прэзыдэнт Расеі адказаў амаль на 80 пытаньняў.
Дык вось, калі коратка:
— У расейскай эканоміцы цяпер белая або чорная паласа?
— Шэрая. А затрымкі заробкаў, якіх стала больш — з-за крызісу ў эканоміцы.
— Што рабіць з дарогамі?
— «Праблема сапраўды абвастрылася». Пасьля першага пытаньня Пуціну ў Омску ўжо прыняліся рамантаваць дарогі, абяцаюць на 1 траўня скончыць.
— Ці будзе Пуцін падаваць у суд за «Панамскі архіў»?
— Гэта «інфармацыйны ўкід», але там ёсьць «дакладная інфармацыя». Арганізатары уцечкі «наводзяць цень на пляцень» і «патрапілі пальцам у неба, а можа быць — у нейкае іншае месца». Ралдугін на ўсе грошы купіў музычныя інструмэнты.
— Што адбываецца ў Сырыі?
— Сытуацыя там складаная (асабліва ў Алепа), але палітычны працэс прывядзе да міру. Расея разам з ЗША працуе над гэтым.
— «Дзе мяжа», ці можна называць апазыцыю — ворагамі народу?
— «У Кадырава была складаная ўнутраная трансфармацыя», але падобныя выказваньні не дадаюць краіне стабільнасьці, у гэтым ёсьць і хібы Пуціна.
— Калі Пуцін прадставіць новую першую лэдзі?
— Прэзыдэнт сышоў ад адказу. Сказаў, што ў яго былой жонкі ўсё добра, у самога Пуціна — таксама. «Калі-небудзь я ўсьцешу ваша цікаўнасьць».
— Што там «Адзіная Расея»?
— Гэта «стабілізуючы элемэнт», партыя вядзе Расею «паміж Сцылай і Харыбдай».
— Якія тры жаданні Пуцін бы загадаў залатой рыбцы?
— Разьлічваць трэба толькі на сябе: «Ніхто нам не дапаможа, ні цар, ні бог <...> всё сваёімі ўласнымі рукамі мы павінны зрабіць».
— Што з Украінай, што Пуцін думае пра новы ўрад?
— «Нічога» ня думае, ва Ўкраіне жудасная інфляцыя і менавіта па віне Кіева, лічыць Пуцін, не выконваюцца Менскія пагадненьні. Але пры гэтым Расеі «патрэбная стабільная, квітнеючая Ўкраіна».
— А з Турцыяй?
— Турцыя — сябар, але «але некаторыя яе лідэры паводзяць сябе неадэкватна». Адпачынак у Турцыі цяпер небясьпечны.
— Калі будуць тануць Парашэнка і Эрдаган, каго ўратуеце першым?
— «Калі хтосьці вырашыў патануць, выратаваць яго немагчыма».
— Ці можа прэзыдэнтам Расеі стаць жанчына? «А то тата кажа, што толькі Пуцін можа справіцца з Амэрыкай».
— «Нам трэба думаць не пра тое, як справіцца з Амэрыкай, а як справіцца з унутранымі пытаньнямі і праблемамі», — адрэагаваў Пуцін. Дарэчы, па словах прэзыдэнта РФ, «дзейны прэзыдэнт ЗША — прыстойны чалавек» (таму што Абама прызнаў памылковыя рашэньні ў Лібіі). А жанчына, вядома, можа быць кіраўніком дзяржавы.
— Ці лаецца Пуцін матам?
— Лаецца, але «на сябе толькі».
— Па якіх яшчэ ворагам ўдараць расейскія ВКС?
— У першую чаргу — па бездаражы і разгільдзяйству.
Каротка пра тое, пра што пыталіся расейцы і што адказваў Пуцін.