Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прызнаў, што інфармацыя пра афшоры дакладная


Уладзімер Пуцін падчас штогадовай адмысловай праграмы "Прамая лінія з Уладзімерам Пуціным"
Уладзімер Пуцін падчас штогадовай адмысловай праграмы "Прамая лінія з Уладзімерам Пуціным"

Падчас «Прамой лініі» з жыхарамі Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што грошы, якая знайшлі на афшорах у ягонага сябра музыкі Сяргея Ралдугіна, ішлі выключна на куплю музычных інструмэнтаў.

Міжнародны кансорцыюм журналісцкіх расьсьледаваньняў апублікаваў 3 красавіка расьсьледаваньне пра сакрэтныя рахункі прадстаўнікоў сусьветнай эліты. У прыватнасьці, на афшорах у сябра Ўладзімера Пуціна музыкі Сяргея Ралдугіна знайшлі каля двух мільярдаў даляраў — журналісты мяркуюць, што Ралдугін проста захоўвае грошы расейскага прэзыдэнта.

Адзін з расейскіх грамадзян падчас «Прамой лініі» прапанаваў Пуціну змагацца з паклёпам — засудзіць СМІ, якія публікуюць недакладную інфармацыю пра афшоры. Але Пуцін заявіў, што нічога недакладнага ў гэтай інфармацыі не было.

«Як гэта ні дзіўна, яны не публікуюць недакладную інфармацыю пра афшоры. Інфармацыя дакладная. Бо яны канкрэтна нікога ні ў чым не вінавацяць, яны проста наводзяць цень на пляцень. Хтосьці з маіх сяброў займаецца бізнэсам. Пытаньне: ці не трапляюць грошы з гэтых афшораў да нейкіх чыноўнікаў і ў тым ліку да прэзыдэнта? Але ім у галаву не магло прыйсьці, што Сяргей Ралдугін усе заробленыя грошы накіраваў на куплю музычных інструмэнтаў», — заявіў ён.

Паводле слоў Пуціна, Ралдугін купіў за гэтыя грошы дзьве скрыпкі і дзьве віялянчэлі. Апошняя каштавала 12 млн даляраў.

Палітычных пытаньняў падчас «Прамой лініі» вельмі мала. У асноўным Пуціну задаюць пытаньні наконт ЖКГ, кепскіх дарог, эканамічнага крызісу.

Між тым 12-гадовая дзяўчынка Вара даслала Пуціну пытаньне: калі б танулі Парашэнка і Эрдаган, каго б ён выратаваў?

«Нават ня ведаю, што сказаць... Мабыць, так адкажу. Калі хтосьці вырашыў патануць, то выратаваць яго ўжо немагчыма (гэтыя словы выклікалі ў залі сьмех і аплядысмэнты. — РС). Але мы, вядома, гатовыя працягнуць руку дапамогі і руку дружбы любому нашаму партнэру, калі ён сам гэтага хоча», — заявіў Пуцін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG