- Бураўкін пра Барадуліна: Адышоў апошні паэт незямной красы
- Бяляцкі, Бураўкін, Галубовіч і Казько атрымалі «Залатыя апострафы»
2013
Генадзь Бураўкін: Кніга Лябедзькі — гэта сьведчаньне на судзе гісторыі
-
Генадзь Бураўкін: Пісьменьнікі павінны гаварыць уладзе праўду ў вочы
-
Генадзь Бураўкін: Праз кнігу Навумчыка многіх людзей я для сябе адкрыў
2012
2011
-
Бураўкін: Гэта не камісія выбрала Гагарына, гэта Бог выбраў...
-
Барадулін, Бураўкін, Гарэцкі і Грыцкевіч заклікаюць на Ўсебеларускі сход
2010
-
Бураўкін: «Мне здаецца, што трансьлюецца чарговы зьезд КПСС»
-
Генадзь Бураўкін: Наша памылка, што мы праігнаравалі палітыку
2009
Бураўкін: У Валянціна Тараса быў высокі чалавечы аўтарытэт
2008
Бураўкін: «Галоўнае — каб пра гадавіну БНР даведаліся людзі
2007
-
Рыгор Барадулін: Там дзе быў Бураўкін, была мудрасьць і павага
-
Генадзь Бураўкін: Трэба змагацца за перамогу дэмакратычных прынцыпаў
-
Бураўкін — «У што я веру»: «Я веру, што ў нас будзе ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры
-
Бураўкін пра «Імёны Свабоды»: Гэтую кнігу вельмі доўга чакалі
2006
-
Генадзь Бураўкін: Якуб Колас мне запомніўся вельмі мудрым чалавекам
-
Бураўкін: Такога цкаваньня Быкава, як пры Лукашэнку, не было ніколі
2004
-
Івонка Сурвіла й Генадзь Бураўкін сустрэліся ў Празе з намесьнікам міністра замежных справаў ЧэхііГенадзь Бураўкін: Нас адлучаюць ад дзяржаўных выдавецтваў за любоў да Беларусі
2002
Генадзь Бураўкін: Партыйныя лідэры не прыслухоўваюцца да голасу інтэлігенцыі
2000
Пра мову
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 году ў вёсцы Шуляціна (цяпер вёска Тродавічы) Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Скончыў аддзяленьне журналістыкі філфаку БДУ (1959).Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газэце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць».
З 1978 году — старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні.
У студзені 1990 у Вярхоўным Савеце 11-га скліканьнеябыў адным з дэпутатаў, якія дамагаліся прыняцьця Закону аб мовах.
У 1990 атрымаў прызначэньне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН. Пасьля вяртаньня, у 1994-1995 гадах быў намесьнікам міністра культуры і друку. У 1995-2001 гадах працаваў у часопісе «Вожык».
Аўтар больш двух дзясяткаў паэтычных кніг, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.
На жаль, ні мы, ні яны не прадбачылі той агалцеласьці, якая у адносінах да нацыянальнага пытаньня, да беларушчыны чакала нас вось у гэтыя дні».
«Шмат гадоў я ўжо бачу з боку кіраўніка нашай краіны незразумелую непавагу і нянавісьць да беларускай мовы. Калі ўлічыць, што Аляксандар Рыгоравіч займае самую высокую пасаду ў краіне, гэта здаецца нечым звыродным. Як можна кіраваць людзьмі і краінай, ненавідзячы самае сьвятое, што ёсьць ў гэтай краіне і ў гэтага народу — душу, беларускую мову? Адкуль гэта ідзе і чаму, я ня ведаю. Магчыма, тут нейкія асабістыя рэчы. Магчыма, яго нехта ў свой час так выхаваў ці так пакрыўдзіў, што ён мовы нашай ня ведае. Я наагул не магу зразумець ягонай лёгікі. Бо ён акурат з тых, хто ведае беларускую мову. Аляксандар Рыгоравіч, стаўшы прэзыдэнтам, адцураўся ад мовы і не карыстаецца ёй. Ня ведаю, у чым прычына».
«Сытуацыя зь беларускай мовай у краіне больш чым трывожная. Я сказаў бы, што крыкам крычаць ужо хочацца. Што трэба зрабіць? Трэба рэзка памяняць стаўленьне да мовы і грамадзтва, і дзяржавы. Грамадзтва, беларусы, павінныя ёй карыстацца ў сваім будзённым жыцьці. Гаварыць зь дзецьмі, гаварыць з унукамі, паважаць усё, што зьвязана з нашым матчыным словам. А дзяржава павінна павярнуцца да мовы тварам.
Для таго, каб выправіць становішча, у дзяржавы нашмат болей сродкаў і магчымасьцяў, чым у грамадзтва. Ня трэба недаацэньваць — у дзяржавы ёсьць для гэтага агромністыя сродкі. А вось чаму яна не хоча іх выкарыстоўваць, я, даруйце, ня ведаю. І таму грамадзтва павінна прымусіць нашых чыноўнікаў адыйсьці ад той зьневажальнай, нецывілізаванай сытуацыі, якая ў нас ёсьць зь беларускай мовай.
Я вось зусім нядаўна іду пра плошчы Незалежнасьці... Бачу, што шыльда ЦВК — па-расейску. Нібыта, наўмысна гэта зроблена. А ў нас дзьве дзяржаўныя мовы. І, паводле Канстытуцыі, дзьве павінныя быць шыльды: на беларускай і расейскай мовах. А тут дэманстратыўна падкрэсьліваецца адна, расейская мова. І вы хочаце, каб Ярмошына рабіла справядлівыя выбары? Каб яна думала пра незалежнасьць Беларусі?
Якое ж можа быць нацыянальнае без беларускай мовы? Так, дзяржаўных моваў у нас дзьве. Але нацыянальная — адна, беларуская. Тое, якое стаўленьне дэманструе дзяржава да нашай мовы, павінна абурыць грамадзтва. Грамадзтва павінна спыніць парушэньне Канстытуцыі і законаў».
«Чаму ўлада ставіцца да беларускамоўных пісьменьнікаў і паэтаў „агідна“? Бо пісьменьнікі і паэты — гэта носьбіты беларускай мовы. Якое стаўленьне да беларускай мовы, такое і да тых, хто ёй ня проста карыстаецца, а лічыць галоўнай справай жыцьця».
Чаму ўлада ставіцца да беларускамоўных пісьменьнікаў і паэтаў „агідна“? Бо пісьменьнікі і паэты — гэта носьбіты беларускай мовы
Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску? Будзе сьмерць беларусаў як нацыі».
Пра незалежнасьць
«Калі казаць пра Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце, гэта быў дакумэнт, які вельмі канкрэтна й вельмі рэальна засьведчыў волю ды імкненьне беларусаў мець сваю нацыянальную дзяржаву. Дзякуючы абставінам, якія склаліся ў той час, і дзякуючы вельмі актыўнай, разумнай, як цяпер модна казаць — канструктыўнай апазыцыі, перш за ўсё Беларускаму Народнаму Фронту, гэта было легітымна, юрыдычна аформлена. І ўжо сам гэты крок, безумоўна, застанецца ў гісторыі Беларусі (а я спадзяюся, што гісторыя будзе і доўгай, і дастаткова цікавай), застанецца назаўсёды».«Надышоў час усёй грамадой прааналізаваць сёньняшні дзень Радзімы, знайсьці шляхі выпраўленьня калектыўных памылак і пралікаў, цьвяроза і цьвёрда паставіць задачы далейшага станаўленьня і сьцьвярджэньня нацыянальнай дзяржавы... усіх, хто занепакоены лёсам Бацькаўшчыны, заклікаем да яднаньня! ...Мы пераможам, калі будзем разам».
«Імкненьні да свабоды, да самастойнасьці, да годнасьці нацыянальнай мае суайчыньнікі праяўляюць у недастатковай ступені. Але здольнасьць такая ў Беларусі ёсьць. Я ў гэтым не сумняваюся. І мне вельмі хацелася б, каб мая краіна на поўную моц гэтую сваю здольнасьць у хуткім часе праявіла!»
Пра Быкава
«Калі гаворыш пра блізкіх сяброў, заўсёды баісься высокіх слоў. Але як бязь іх абыдзесься, калі гаворка ідзе пра Васіля Быкава, шаноўнага Васіля Ўладзімеравіча, мілага, добрага Васіля.Ён ніколі не зьбіраўся быць палітыкам, больш за тое, я гэта добра ведаю, ён ніколі не любіў палітыку. Але стаў сумленьнем нацыі ў лёсавызначальныя гады маладой сувэрэннай Беларусі.
Ён ніколі не зьбіраўся быць палітыкам, больш за тое, я гэта добра ведаю, ён ніколі не любіў палітыку. Але стаў сумленьнем нацыі ў лёсавызначальныя гады маладой сувэрэннай Беларусі. Гады нашага нацыянальнага абуджэньня, нашага нацыянальнага Адраджэньня. І аказалася, што, можа быць, нават было нечаканым для тых, хто ня надта добра ведаў Васіля-чалавека, Васіля—аналітыка, Васіля—філёзафа, што ён умее мысьліць глыбока і шырока і вельмі добра адчувае настрой народу, вельмі дакладна фармулюе задачы дзяржавы. Шкада, што, як мне здаецца, вельмі многія землякі да гэтага часу так толкам і не пачулі яго, і па сваёй абыякавасьці ці наіўнасьці не прыслухаліся да яго.
Для мяне ж Васіль Быкаў яшчэ і блізкі сябра, надзвычай, надзіва добры, чулы і сардэчны зямляк. Дзе б ён ня быў, чым бы ня быў заняты, ён ні разу не забыўся павіншаваць з днём нараджэньня, пацікавіцца сямейнымі справамі. Я ўжо не кажу пра творчыя задумкі, пра нейкія публікацыі, пра новыя кніжкі.
І яшчэ, я ў гэтым пераканаўся ня так даўно, — я гэта адчуваў, можна сказаць, нават ня сумняваўся ў гэтым, але — пераканаўся, што ён вельмі мужны чалавек. Бо калі да яго прыйшла цяжкая хвароба, тое, як ён усё гэта пераносіў і пераносіць, тое, які ён трывушчы, па-сялянску, па-вясковаму, па-беларуску, які ён мудры ў дачыненьні да сваіх нейкіх слабасьцяў, — гэта было для мяне горкай, але слаўнай характарыстыкай Васіля.
Таму вельмі важна, што ён — з намі, у гэты наш нялёгкі беларускі час. Вельмі важна, што ён хвалюецца тымі праблемамі, якімі хвалюемся мы. І вельмі здорава, што мы ўсе — ня толькі сябры, але і ягоныя непрыяцелі, скажам так, афіцыйныя асобы, азіраемся — нехта пра гэта прызнаецца, нехта не прызнаецца — але азіраемся на Васіля Быкава, на ягоную думку, на ягонае адчуваньне, на ягоны талент, на ягонае права судзіць і час, і людзей, і тое, што мы з вамі перажываем».
«Галоўнае ў спадчыне Васіля — гэта, бясспрэчна, кнігі, якія ён пакінуў пасьля сябе. Але для тых людзей, якія добра яго ведалі, ня меншая спадчына — памяць пра яго як пра асобу, як пра выдатнага беларуса, і проста як пра чалавека, які мае поўнае права ўвасабляць сабой перад сьветам аблічча, вобраз беларуса. Бо калі ягоныя творы мае магчымасьць прачытаць, зразумець, ацаніць і ў душу сваю пакласьці практычна кожны, дык чалавечыя ягоныя якасьці, ягоны характар, ягоны мэнталітэт, эмацыянальны склад — ведаць выпала ня кожнаму. Бясспрэчна, гэта так ці інакш праглядаецца ў творчасьці, у ягоных аповесьцях, у ягонай публіцыстыцы. Усё гэта так, але асоба, даруйце за такое слова — „пабытовая“ асоба Васіля ня менш важная і ня менш цікавая, чым творы, якія ён пакінуў. Адно ад другога адарваць нельга. Але, як кажуць, немагчыма цалкам прачытаць у кнігах вось гэты ягоны мяккі характар, і адначасна — характар унікальна прынцыповы, калі раптам гэты мяккі. усьмешлівы, ласкавы Васіль мог стаць абсалютна непахісным, абсалютна
Для мяне Васіль Быкаў па-ранейшаму жывы. Ён часта прыходзіць да мяне, хоць і ў сьне, засяроджаны і ўсьмешлівы, маўклівы і самотны
«Афіцыйна месцам нараджэньня Быкава лічацца Бычкі. Я думаю, гэта й таму, што Бычкі й Быкаў вельмі стасуюцца між сабой. Хоць сам Васіль мне гаварыў, што не ў Бычках ён нарадзіўся, а ў Чарапоўшчыне».
«У мяне няма неабходнасьці падрабязна згадваць той сумны дзень, калі мы разьвітваліся зь незабыўным Васілём Быкавым. Як чалавек, якому нечакана давялося стаць адным зь кіраўнікоў гэтага горкага мерапрыемства, я ведаю болей, чым тыя, хто стаяў у чарзе да труны нашага вялікага пісьменьніка. І ведаю, напрыклад, што ў таго-сяго была подлая задума арганізаваць сутычку ў час пахаваньня. І тады, калі цела Васіля Ўладзіміравіча накрывалі бел-чырвона-белым сьцягам, і тады, калі не дазвалялі несьці труну ад плошчы Перамогі да плошчы імя Якуба Коласа. І жаданьне некаторых выкінуць вянок ад Лукашэнкі магло стаць той іскрай, якая выклікала б амаль крывавы канфлікт. Нам удалося годна і мірна пахаваць вялікага сына Беларусі. І я рады таму, што прычыніўся да гэтага».
«Для мяне Васіль Быкаў па-ранейшаму жывы. Ён часта прыходзіць да мяне, хоць і ў сьне, засяроджаны і ўсьмешлівы, маўклівы і самотны. Я і сёньня раз-пораз азіраюся на яго ў нашым сумятлівым і жорсткім жыцьці, і з часам ён не аддаляецца, а наадварот, набліжаецца да мяне, пазбаўляючыся выпадковай бытавой драбязы і ўсё больш набываючы мудрасьці і мужнасьці, відавочна робячыся ўзорам і настаўнікам.
Што ж галоўнае бачыцца мне ў жыцьці і творчасьці Быкава?
Перш за ўсё — ягоны яркі талент і самаахвярнае служэньне праўдзе. Менавіта гэтыя яго якасьці вымушалі ў савецкі час самых высокіх чыноўнікаў аддаваць яму, нязручнаму і не любімаму, афіцыйныя знакі дзяржаўнай увагі. Менавіта яны ў нашы дні прымушаюць яшчэ больш прымітыўных і нахабных палітычных дзялкоў мірыцца з тым, што выходзяць, хай і зусім ня часта, ягоныя кнігі, здымаюцца, хай і ня ў Менску, мастацкія фільмы па ягоных аповесьцях.
Праўда, не паставілі вялікаму беларусу помнік, не назвалі ягоным імем вуліц і плошчаў, як гэтага хацелі інтэлігенты беларускія, як гэтага хацелі сотні тысяч землякоў, якія паставілі свае подпісы пад зваротам у дзяржаўныя ўстановы. Ну што ж, як кажуць у нас: перажылі блякаду — перажывем і так званы росквіт. Любоў народная да Быкава зусім ад гэтага ня зьменшыцца, а вось аўтарытэт нашай самаўпэўненай улады ва ўсім сьвеце прыкметна і надоўга пахісьнецца.
І яшчэ адну істотную рысу характару і паводзін Васіля Быкава хачу абавязкова адзначыць — надзвычайную чалавечую годнасьць. Ён падкрэсьлена спакойна і цярпліва прымаў і незаслужаную аглабельную крытыку сваіх твораў, і бляск шчодрых узнагарод, якімі крамлёўскія кіраўнікі ў апошнія гады свайго валадараньня нібы спрабавалі адкупіцца перад ім за шматгадовую несправядлівасьць і адкрыты перасьлед. Ох, як не хапае быкаўскай годнасьці многім сёньняшнім літаратарам і палітыкам!
І ўжо зусім асабістае. Васіль быў рэдкім па шчырасьці і вернасьці сябрам. І ў хвіліны радасьці, і ў хвіліны адчаю ён ніколі не забываў патэлефанаваць ці напісаць, і спагада і дабрыня ягоныя былі такімі натуральнымі і простымі, што самі сабою супакойвалі душу. Я ня думаю, што ён не разумеў і вышыні свайго таленту, і глыбіні народнай любові да сябе, але ён ніколі гэтага не падкрэсьліваў, не выстаўляў напаказ, не ўзьнімаў сябе над іншымі.
Так што Васіль Быкаў для мяне — жывы, неабходны, абавязковы і для гісторыі роднай Беларусі, і для яе цяперашняга часу, і для будучыні. І трэба часьцей успамінаць яго, азірацца на яго, вучыцца ў Яго».
Пра ўладу
«Беларуская ўлада бязьлітасная, яна ня слухае сваіх грамадзян і ня йдзе на кампраміс».«
Я не магу цярпець палітыкаў, якія вельмі лісьлівыя ў адносінах з народам: „Наш народ самы выдатны! Наш народ самы мудры! Наш народ самы працавіты! Наш народ самы цярплівы!“... Другія народы таксама ўсё гэта маюць. Наш народ — такі, які ёсьць, другога ў нас ня будзе.
Большасьць твайго народу, імем якога ты клянесься, хоча, каб ты сышоў. Не. Дыктатар трымаецца за ўладу да канца, да вялікай крыві, бо пасада абараняе яго ад лавы падсудных. Толькі зрынутых дыктатараў прыцягваюць да адказнасьці. А пераходзіць з палаца за краты — ніхто такога лёсу ня хоча».
«Я не магу цярпець палітыкаў, якія вельмі лісьлівыя ў адносінах з народам: „Наш народ самы выдатны! Наш народ самы мудры! Наш народ самы працавіты! Наш народ самы цярплівы!“... Другія народы таксама ўсё гэта маюць. Наш народ — такі, які ёсьць, другога ў нас ня будзе. Але як мы можам дараваць свайму народу вялікія гістарычныя памылкі, за якія расплачвацца будуць нашы дзеці і ўнукі? Чаму народ дазваляе зь сябе зьдзеквацца, як тое выраблялі амапаўцы 19 сьнежня мінулага года? Чаму народ ня бачыць, чаго вартыя гэтыя сілавікі, па чыіх тварах відно, што яны — нелюдзі? Колькі ж цярпець можна? Народу нашаму бракуе рашучасьці. У свой час я напісаў верш: „Такі народ“, дзе былі радкі: „Чужым і ўласным дармаедам глядзіць у рот і паслухмяна крочыць сьледам — такі народ“. Што мы маем у рэальнасьці? Адзін чалавек, атрымаўшы абсалютную ўладу, выстраіў цэлы дзяржаўны мэханізм, які абдурвае людзей, які ў людзей забірае мараль. У нас да таго дайшло, што многія людзі кажуць: „Ай, які наш кіраўнік малайчына, ён столькі гадоў абдурваў Расею і браў газ па той цане, якой больш ні ў каго не было“. Так, ад гэтага дзяржаве было лепей. Але хіба гэта маральна — атрымліваць нешта за кошт абдурваньня? Адна справа, калі гэтую мяжу пераходзіць адзін чалавек, і зусім іншая справа, калі яе пераходзіць большая частка народу. А мы гэта бачым: „Хай абдурвае некага, абы нам было добра!“ Гэта для мяне страшна».
«У мяне ўсё ж быў досьвед працы ва ўладзе — і ў Беларусі, і за мяжой, у Нью-Ёрку. І разам з досьведам была вера, што калі рабіць нешта разумнае, агульнакарыснае, то якія б недалёкія чыноўнікі ні былі, іх можна пераканаць, зь імі можна дамовіцца. Я ня думаў, што ў многіх высокапастаўленых чыноўнікаў будзе такая адсутнасьць культуры, духоўнай выхаванасьці, такая неадукаванасьць! З такімі як будзеш шукаць кампраміс? Кампраміс можна знаходзіць тады, калі ёсьць жаданьне абодвух бакоў. А калі такога жаданьня з боку ўлады няма? Між іншым, я пра гэта шкадую, бо ва ўлады, нават у дурной улады, ёсьць такая сіла, якой няма ні ў грамадзкіх арганізацый, ні ў палітычных партый, а часта, як гэта ёсьць у Беларусі, і ва ўсяго грамадзтва».
«Я веру ў няспыннасьць жыцьця, у тое, што ніякія фюрэры і «бацькі народаў», пры ўсёй іхняй харызматычнасьці, хітрасьці і подласьці ня змогуць павярнуць гісторыю назад. Пакалечыць, затрымаць яе разьвіцьцё — могуць; абдурыць і падначаліць сабе даверлівых людзей — могуць; але вярнуць чалавецтва ў каменны век, адвучыць яго ад дасягненьняў прагрэсу, выдраць зь мільёнаў душ зялёныя парасткі справядлівасьці і дабрыні ня ўдасца і ім, бязьлітасным і помсьлівым, нахабным і самаўпэўненым
Вядома ж, хочацца, каб сьветлы заўтрашні дзень, пара праўды і спагаднасьці надышлі ўжо пры нас і ў нашым родным кутку, але так, на жаль, бывае не заўсёды. Галоўнае, каб такое абавязкова настала (няхай і не пры нас, а пры нашых дзецях і ўнуках), але каб непазьбежна адбылося, сьцьвердзілася, запанавала па Божай і людзкой волі.
Я веру, што наша Бацькаўшчына ўжо ў гэтым стагодзьдзі стане сапраўды вольнай і шчасьлівай, што палітыкі-авантурысты так і не далучаць яе ні да блізкіх, ні да далёкіх імпэрый, што неўзабаве мы ня будзем разгублена і спалохана азірацца ні на хамавітых братоў-суседзяў, ні на самазадаволеных заморскіх дарадцаў-дабрадзеяў, нарэшце пераканаемся і ў майстэрскасьці нашых рук, і ў яснасьці нашага розуму, і ў моцы нашай нацыянальнай еднасьці.
І я, далібог, ня буду крыўдаваць на нашчадкаў, калі некаторыя нашы сёньняшнія надзеі і турботы пададуцца ім наіўнымі і нават сьмешнымі. Хай сабе! Хай толькі ў іх высокіх кабінэтах стольнага Менску сядзяць не малапісьменныя местачковыя выскачкі, а дасьведчаныя выпускнікі лепшых унівэрсытэтаў сьвету зь веданьнем некалькіх замежных моваў, элегантныя і добразычлівыя!
Я, далібог, ня буду крыўдаваць на нашчадкаў, калі некаторыя нашы сёньняшнія надзеі і турботы пададуцца ім наіўнымі і нават сьмешнымі
Хай сівагаловыя вэтэраны, самаахвярна аддаўшы Радзіме і ўсе свае гады, і ўсе свае сілы, не баяцца больш, што аднойчы бессаромныя валадары —дэмагогі забяруць у іх сумленна заробленыя ільготы і пазьдзіраюць з вуліц шыльды зь імёнамі іхніх легендарных герояў-пабрацімаў!..
Я шчыра веру, што гэта магчыма. І не ў такой ужо далёкай пэрспэктыве. Толькі трэба навучыцца ўсім жорстка патрабаваць і з саміх сябе, і са сваіх лідэраў штодзённага служэньня высокім ідэалам праўды і справядлівасьці, не дапускаць двайной маралі /мне — можна, а іншым — ні ў якім разе/, быць гатовымі трываць нястачы дзеля агульных інтарэсаў, не паўтараць трагічных памылак і працаваць, працаваць, працаваць, перамагаючы ў сабе страх перад тупой сілай ці то ўлады, ці то лёсу, і радзей паўтараць сакральнае беларускае: «Толькі б не было вайны».
Вайна павінна быць, бяскроўная і бескампрамісная — у душах, у дачыненьнях са злом /хіба яно зьнікла, хіба яно і цяпер не лаўчыцца ўлезьці і ў нашы хаты, і ў нашы думкі, і нават у казані сьвятароў?/, у адстойваньні сваёй годнасьці і права на роўнасьць паміж усімі паселенымі Богам на зямлі народамі...».
Пра палітвязьняў
«Мужнасьцю Сяргея Каваленкі я захапляюся. Перакананы, што ён павінен жыць, і далучаюся да тых, хто просіць яго спыніць галадоўку. А рэакцыя ўладаў і грамадзтва...Ну, ад уладаў я нічога іншага, прызнаюся, і не чакаў, а вось грамадзтва сваёй абыякавасьцю мяне ўразіла. Гэта сьведчаньне таго, што яно яшчэ недастаткова сталае, ці, як звыкліся казаць аналітыкі, „хворае“. Хацелася б, каб гісторыя зь Сяргеем скаланула яго і прымусіла ня толькі задумацца, але і знайсьці ў сабе сілы да рашучага пратэсту».Пра паэзію
Думаю, што паэтычнае бачаньне сьвету ў мяне, сапраўды найбольш ад мамы, але яшчэ і ад прыроды, у якой я ў маленстве жыў
«Наша паэзія, я лічу, выдатная. І гэта я кажу з усёй прафэсійнай і грамадзянскай адказнасьцю. Такая яна і сёньня. Назаву толькі некалькі вядомых імёнаў, — эўрапейскага ўзроўню таленту. Гэта, перш за ўсё, Рыгор Барадулін — геніяльны творца, чарадзей беларускага слова. Гэта Ўладзімер Някляеў, Анатоль Вярцінскі, Васіль Зуёнак, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Законьнікаў... Бачыце, я ўжо перацягнуў пяцёрку. А яшчэ абавязкова хачу назваць маладзейшых творцаў, як кажуць, „апошняга прызыву“: Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў, Антон Францішак Брыль, — цудоўная кагорта».
Пра свабоду
«Для мяне свабода — гэта магчымасьць выказаць самае дарагое так, як я адчуваю, не азіраючыся на патрабаваньні цэнзуры ці нейкіх ідэалягічных інстанцый, выказаць тое, што ўва мне ёсьць, ні зь кім гэтага не ўдакладняючы».«Спадзяваньні такія, што людзі ўсё ж такі задумаюцца і зразумеюць, што жыць у сьвеце трэба вольнымі. Што чыноўнікам, якія вельмі нахабна бяруць на сябе права гаварыць ад імя народу і вырашаць лёс народу, нарэшце ім пакажуць іхняе сапраўднае месца. І тады я буду радавацца, ідучы па роднай беларускай зямлі, усюды чуючы родную беларускую мову, і тады можна будзе з гонарам усюды казаць — я беларус, і ніхто ня будзе пытацца: а што ж там у вас такое робіцца?»