Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г.Бураўкін: “Трэба змагацца за перамогу дэмакратычных прынцыпаў”


Радыё Свабода Паэт Генадзь Бураўкін выказаў сваё стаўленьне да сёньняшняга пашыранага паседжаньня палітычнай рады аб’яднаных дэмсілаў.

Бураўкін: “Я вельмі хачу верыць у тое, што прыслухаліся да нас, да тых хто прыйшоў на гэтае паседжаньне. Вельмі хачу верыць, бо заклік у нас быў адзін – у гэтай сытуацыі, якая ёсьць у Беларусі, якая ёсьць у дэмакратычным руху трэба адкінуць нейкую драбязу, нейкія асабістыя матывы і ўсё скіраваць на тое, каб разам, колькі ў нас ёсьць сіл, змагацца за перамогу дэмакратычных прынцыпаў. Для мяне гэта відавочна, гэта зноў я ўбачыў тут, на паседжаньні. Але, на жаль, такое ў мяне адчуваньне, што ідуць нейкія не надта для мяне прыемныя і не надта разумныя працэсы ў працы рады. Нешта яны не дагаворваюць, бо як жа не разумець, што толькі разам мы можам на нешта разьлічваць. Калі мы не будзем разам, калі не аб’яднаем нашы высілкі, то няма на што спадзявацца. Для мяне бясспрэчна, што кангрэс дэмсілаў мог бы, пры належнай падрыхтоўцы, адыграць вельмі патрэбную, значную і вельмі своечасовую ролю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG