Паводле былога старшыні Вярхоўнага Савету, генэрала міліцыі Мечыслава Грыба, пытаньне пра тое, будзе падпарадкоўвацца Славянск Кіеву, ці новаму Данбасу, ня так значнае для Ўкраіны.
«Значны прыклад, што ўсялякі супраціў, усялякі сэпаратызм улада на законнай падставе можа прыціснуць і паставіць усё на законнае месца. Гэта вельмі важна для іншых рэгіёнаў. Калі б такія працэсы адбываліся на тэрыторыі Расеі, як бы паводзілі сябе расейскія ўлады?! Няма ніякага сумневу. Бо калі Чачня пачала праводзіць мірны працэс і аддзяляцца, вядома, чым гэта скончылася».
Карэспандэнт: «У Расеі вельмі хутка справіліся б з сэпаратыстамі, але чаму гэта не ўдаецца ва Ўкраіне?»
Грыб: «Я думаю, што ўлады Ўкраіны хочуць пазьбегнуць міжнароднага канфлікту, дасягнуць як мага меншай колькасьці ахвяр з боку цывільнага насельніцтва. Гэта ж вельмі важна. Сэпаратысты ў гэтых рэгіёнах нічога сур’ёзнага не ўяўляюць для Міністэрства абароны, для Міністэрства ўнутраных спраў і іншых сілавікоў. Вызваліць гэтыя гарады вялікай цяжкасьці няма. Але пры гэтым могуць пацярпець людзі, якія да гэтага не датычныя. І гэта вельмі непрыемна для ўсялякай улады, а тым больш майданнай».
Карэспандэнт: «Ці ўмяшаецца Расея ў гэты канфлікт?»
Грыб: «Расея зацікаўленая ў нестабільнасьці на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Чым больш нестабільная Ўкраіна, тым лягчэй ёй дыктаваць свае ўмовы і лягчэй зь ёй дамаўляцца адносна Крыму і іншых пытаньняў. А тое, што яна мае нейкія намеры далучыць да сябе гэтыя паўднёва-ўсходнія рэгіёны Ўкраіны, то гэта зусім ня так. Я думаю, яны ёй сёньня не патрэбныя і не пад сілу».