Мясцовыя выбары ў лукашэнкаўскія часы ніколі не былі значнай грамадзкай падзеяй. А на фоне рэзанансных міжнародных катаклізмаў яны ўвогуле сталі малазаўважнымі. Здаецца, нічога новага ў гэтай зьяве не адбываецца, усё ідзе традыцыйна, паводле звыклай схемы.
Але, падаецца, прамінулая выбарчая кампанія паказала, што ў працэсе зьнікненьня выбараў адбылося новае паскарэньне. Тое, што большасьць апазыцыянэраў не ўключылі ў выбарчыя камісіі, што на адно дэпутацкае месца прэтэндавала 1,2 кандыдата, мала каго ўжо дзівіць, бо так было здаўна.
Але гэтым разам было шмат адмоваў у рэгістрацыі. Не зарэгістравалі нават ініцыятыўныя групы лідэраў АГП і Партыі БНФ — Анатоля Лябедзькі і Аляксея Янукевіча. Калі кіраўнікоў вядучых апазыцыйных партыяў не дапускаюць да выбараў, то для любой краіны гэта грандыёзны скандал.
Паводле зьменаў, унесеных у выбарчае заканадаўства, гэтым разам кандыдатам у дэпутаты не выдзялялі бюджэтных грошай на агітацыйную кампанію. Улада рацыянальна вырашыла: навошта траціць фінансы на імітацыю, калі вынік і так вядомы? Выбарчыя фонды стварылі толькі 3,5% кандыдатаў. Усім вядома, што калі грамадзянін афіцыйна ахвяруе апазыцыйнаму кандыдату, то ім абавязкова зацікавяцца падаткоўцы і іншыя структуры. У выніку кампанія прайшла практычна ўвогуле без агітацыі. Ніякіх агітацыйных улётак у паштовыя скрыні гэтым разам ніхто ня кідаў. Амаль татальна выбарцы знаёміліся з кандыдатамі толькі падчас галасаваньня. Цуд, а ня выбары.
Гэтым разам улады жорстка разганялі пікеты, на якіх апазыцыя спрабавала вылучаць тэмы па-за межамі непасрэдна выбарчай кампаніі. Ніякай палітыкі, абмяркоўваць можна толькі мясцовыя бытавыя праблемы. Выбары без палітыкі — гэта ўнікальнае беларускае ноў-хаў.
Ну і рэкорд датэрміновага галасаваньня быў дасягнуты менавіта на гэтых выбарах — 32%.
Незалежныя назіральнікі лічаць, што яўка завышаная прыкладна на 25%. Гэта значыць, што прагаласавала толькі каля 50% выбарцаў. Яўка — гэта галоўнае, што хвалявала ўлады. Ня тое што баяліся адсутнасьці кворуму. Паводле зьменаў у выбарчае заканадаўства, парог яўкі на мясцовых выбарах быў зьняты. Да таго ж, улады навучыліся даваць любую патрэбную лічбу.
Справа ў тым, што галоўная функцыя, якая засталася ў беларускіх выбараў — гэта дэманстрацыя ляяльнасьці рэжыму. Зьдзейсьніў рытуал, прагаласаваў, — значыць, прызнаеш існы парадак. І нават няважна, ці людзі робяць гэта пад ціскам начальнікаў.
Па-першае, значная частка беларусаў не ўспрымаюць загад кіраўніка пайсьці і прагаласаваць датэрмінова як ціск. Пра гэта сьведчаць вынікі сацыялягічных апытаньняў.
Па-другое, гэта нават і нядрэнна, калі дэманстрацыя ляяльнасьці адбываецца па камандзе начальнікаў. Муштра, трэніроўка выпрацоўвае ўмоўны рэфлекс. Калі людзі правільна ўспрымаюць сьвіст нагайкі, то з такім народам можна рабіць што заўгодна.
Зь іншага боку, выбары паступова перастаюць выконваць функцыю легітымацыі ўлады, рэжыму. Хоць самі ўлады, магчыма, так ня лічаць. Сёньня ў Беларусі легітымнасьць рэжыму хутчэй забясьпечваецца ягонай здольнасьцю павышаць ці хоць бы падтрымліваць наяўны ўзровень дабрабыту. Калі ў 2011 годзе здарыўся эканамічны крызіс, то давер да ўсіх дзяржаўных інстытутаў і вынікаў прамінулых прэзыдэнцкіх выбараў рэзка ўпаў.
А ўвогуле, зьявілася цэлае пакаленьне беларусаў, якія ня ведаюць, што такое выбары. І шмат хто зь іх шчыра лічыць, што тая імітацыя, якую ім падсоўваюць улады, — гэта і ёсьць сапраўднае волевыяўленьне грамадзтва.

Калі людзі правільна ўспрымаюць сьвіст нагайкі, то з такім народам можна рабіць што заўгодна