«Беларусы йшлі на Плошчу пакутаваць за свабоду. А ўкраінцы выйшлі на Майдан змагацца за яе», — лічыць беларускі апазыцыйны актывіст, які толькі што вярнуўся з рэвалюцыйнага Кіева.
Яраслаў Берніковіч, грамадзкі актывіст з Глыбокага, быў удзельнікам Плошчы-2006 і Плошчы-2010 у Менску. Цяпер ён вярнуўся з кіеўскага Майдану, дзе быў і пад час крывавых падзеяў 18 лютага.
Пра свае ўражаньні ад пратэстаў на Ўкраіне, пра тое, ці паўплывае гісторыя супрацьстаяньня на Майдане на будучыню Беларусі і чаму беларусы павінны навучыцца ва ўкраінцаў, Яраслаў Берніковіч распавёў Радыё Свабода.
«Каб я не паехаў на Майдан, то ніколі б сабе не дараваў. Чаму? Ня хочацца залішняга патасу, скажу так: цяжка заставацца ўбаку ад гістарычных падзеяў, калі ты іх сучасьнік. Таму быў і на Кастрычніцкай плошчы пасьля выбараў у 2006-м, адседзеў пасьля разгону 7 сутак на Акрэсьціна, і зноў прыехаў у Менск на Плошчу-2010...
І галоўнае ўражаньне ад параўнаньня тагачасных беларускіх падзеяў зь цяперашнімі ўкраінскімі — гэта розны настрой пратэстоўцаў. На Плошчу-2006 беларусы йшлі пакутаваць за свабоду: мы ўсе былі гатовыя да разгону ў любы момант. Усе былі перакананыя, што гэта ўсё роўна здарыцца, што нас зьмятуць з Кастрычніцкай плошчы і адправяць «на суткі», што амапаўцы будуць зьбіваць, зьдзекавацца, і гэта застаецца толькі годна прыняць. На Майдане цяпер настрой зусім іншы: сюды людзі сабраліся, каб змагацца за свабоду. Не пакутаваць, а перамагаць!
Вельмі ўразіла самаарганізацыя на Майдане. Адны гатуюць есьці, другія разносяць гарбату, трэція ахоўваюць намёты, чацьвёртыя дзяжураць на «лініі абароны»... І ўсё гэта ў вялікім маштабе. Нас на Кастрычніцкай плошчы ў 2006 годзе было 200–300 чалавек, нам таксама прыносілі ежу, каву, гарбату, а потым і перадачы на Акрэсьціна. Гэта былі зусім незнаёмыя людзі, я ім і цяпер кажу вялікі дзякуй. Аднак на Майдане — ня сотні, а тысячы людзей! І няхай яны ня дужа абазнаныя ў вайсковай справе, няхай іхныя «сотні» часам нагадваюць «пацешныя палкі», але яны навучаюцца, набываюць новыя навыкі кожную хвіліну! У Менску ў 2006 годзе ў нас не было зброі, не было бронекамізэлек, «кактэйляў Молатава», нават каменьнем у АМАП ніхто не кідаўся. У 2010-м на Кастрычніцкай плошчы не было, уласна, і доўгага супроцьстаяньня. Таму і кажу: мы былі гатовыя да карных захадаў. І ўкраінцы гатовыя, толькі ня проста цярпець і трываць, але адстойваць сваё.
18 лютага да самае ночы я пабываў і на Інстытуцкай, і на Грушэўскага, і на Майдане. Першае ўражаньне ад Майдану — гэта разьмеркаванасьць, парадак — гучаць прамовы са сцэны, людзі слухаюць, займаюцца сваімі справамі. А потым зусім іншае — страляніна на Інстытуцкай, ляцяць «кактэйлі Молатава», ці, як там называюць, «бальзам Грушэўскага». Я бачыў барыкады, чуў стрэлы, назіраў, як несьлі параненых. Але побач, мэтраў за 200, гандлююць магніцікамі са здымкамі тых самых барыкадаў... Я ня ведаю, добра гэта ці кепска. Калі грошы ад продажу йдуць на патрэбы пратэстоўцаў, то добра. Калі нехта нажываецца на крывi — то не.
Яшчэ раз паўтару: наша купка беларусаў на Кастрычніцкай і тысячы ўкраінцаў на Майдане — гэта зусім рознае. Дарэчы, калі я казаў, што прыехаў зь Беларусі, то ставіліся вельмі добра, казалі, што і да нас прыедуць, каб падтрымаць...І адразу адчуваецца, што яны не прыгнечаныя нейкай наканаванасьцю. Вакол страляніна — але яны імкнуцца захоўваць спакой. Хоць нельга сказаць, што там ня страшна і што яны зусім нічога не баяцца — бо нічога не баяцца толькі дурні!
Аднак па ўсім відаць, што проста так Майдан не разыдзецца. А калі людзей пачнуць вышчэмліваць гвалтам, то гэта будуць ужо не дзясяткі, а сотні ахвяраў! І далей ужо будзе грамадзянская вайна. «Беркутаўцаў» ужо ведаюць пайменна, сьпісы ёсьць у інтэрнэце, іх там тры тысячы, і ўсё жыцьцё яны будуць хадзіць аглядаючыся... Беларусы таксама гатовыя стаяць «на Плошчы», але ці гатовыя нашы людзі да актыўнага супраціву — гэта мне сказаць цяжка.
Ці адаб’юцца падзеі Майдану на Беларусі? Верагодна, адаб’юцца, і то нэгатыўным чынам. Цяпер Лукашэнка можа казаць, што ён ужо не апошні дыктатар у Эўропе. І акцэнтаваць тое, што ў Беларусі людзей на марозе з вадамётаў не палівалі і па іх не стралялі. Але гэта — на кароткі час. Далей будзе так: украінскі досьвед павінен быць засвоены. На Майдане пабылі сотні беларусаў, якія ўсё гэта бачылі. І якія дапамогуць зразумець сваім суайчыньнікам, што толькі пакутаваць за сваю свабоду — гэта мала».

Наша купка беларусаў на Кастрычніцкай і тысячы ўкраінцаў на Майдане — гэта зусім рознае