«Мы з Азаранкай разам пачыналі ў тэніс гуляць. Яна пацаначкай была і за Цяцерыным бегла: пакажыце, як прэзыдэнт у тэніс гуляе. Я казаў: „Сяргей, булачкі ёй занясі, пакармі“. І ён яе ўвесь час падкормліваў з нашага рацыёну, што мы з сабой бралі туды вячэраць. Я як цяпер памятаю. Вось такая маленькая была яшчэ. Ну, навучылася гуляць?»
Здавалася б, невялікая рэпліка Лукашэнкі падчас наведваньня Цэнтру алімпійскага рэзэрву па тэнісе, але які багаты матэрыял дзеля аналізу асобы беларускага кіраўніка!
Тэма «Я і вялікія» займае асаблівае месца ў творчым даробку Аляксандра Рыгоравіча. Вядомы псыхалягічны прыём, калі для доказу ўласнай значнасьці хваляцца знаёмствамі са славутымі. Маўляў, я і з Пушкіным у сябрах. Цалкам зразумела, калі Лукашэнка выкарыстоўваў такія прыёмы ў першыя гады прэзыдэнцтва.
Але пасьля 19 гадоў уладарства ён стаў усясьветна вядомым палітыкам, вэтэранам палітычнай сцэны. Здавалася б, няма патрэбы вымяраць сваю значнасьць вядомымі асобамі, у дадзеным выпадку ў сфэры спорту, бо ён і сам ужо славуты. Аднак, падаецца, гэта робіцца інстынктыўна, на ўзроўні падсьвядомасьці. Гэта сьведчыць пра наяўнасьць комплексаў. То бок дасюль Лукашэнка адчувае няўпэўненасьць, недаацэненасьць. Статус міжнароднага ізгоя, якому забаронена езьдзіць па Эўропе, — псыхалягічна цяжкая рэч. Таму ён шукае «падпорак», дадатковых доказаў уласнай значнасьці ў выглядзе знаёмства са славутымі людзьмі, кшталту Азаранкі.
Яшчэ адно цікавае назіраньне. Звычайна сюжэт на тэму «Я і вялікія» ў інтэрпрэтацыі Лукашэнкі разьвіваецца па такой схеме. Спачатку ён выкарыстоўвае вядомых людзей як падмурак для дэманстрацыі ўласнай значнасьці, падвышэньня статусу. А затым кіраўнік Беларусі з уласьцівай яму «сьціпласьцю» і непасрэднасьцю як бы апускае іх, падмінае пад сябе, узвышаецца па-над імі.
Напрыклад, у першыя часы прэзыдэнцтва Лукашэнка з захапленьнем апавядаў пра сваё блізкае знаёмства з апошнім кіраўніком СССР Міхаілам Гарбачовым. Выглядала, што дырэктар саўгасу быў амаль што дарадцам прэзыдэнта:
«Я і пленумы ЦК рыхтаваў, нягледзячы на сваю маладосьць, мяне Гарбачоў запрашаў часта ў Маскву... Я вельмі часта прымаў удзел у пасяджэньнях ўраду ў Савецкім Саюзе» («Имя», 1995, 30 жніўня).
Прайшоў час. І Лукашэнка стаў ацэньваць Гарбачова вельмі нэгатыўна. «Пры ўладзе ў Савецкім Саюзе стаяў размазьня». «Гарбачоў... соплі жаваў». «Ён проста збаяўся і кінуў краіну».
Нешта падобнае адбылося зь першым прэзыдэнтам РФ Барысам Ельцыным. Лукашэнка выхваляўся блізкасьцю да эліты суседняй краіны, ганарыўся сваёй дасьведчанасьцю і дачыннасьцю да таго, што адбываецца ў Крамлі.
То бок перад намі паўстае слабы Ельцын і моцны Лукашэнка.
У красавіку 2009 году беларускі лідэр наведаў новага кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла. Вярнуўшыся дадому, прэзыдэнт не хаваў свайго захапленьня асобай і розумам патрыярха. А потым з усёй сваёй непасрэднасьцю распавёў, што паведаміў Кірылу пра пастановы «Вялікай дваццаткі» ў Лёндане:
Выглядае, што патрыярх без інфармацыі і падказак А. Лукашэнкі наўрад ці зможа кіраваць Рускай праваслаўнай царквой.
Тое ж самае з Рымскім папам. Лукашэнка быў вельмі шчасьлівы, што наведаў Ватыкан, быў прыняты пантыфікам. І ягоны аповед пра тое, як ён разам з сынам Колем сустракаўся з папам Рымскім, выглядае кранальным. Але зьвярніце ўвагу на фінальны акорд:
З прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам Лукашэнка не сустракаўся. Але пасьля рэзананснай перамогі чарнаскурага палітыка на прэзыдэнцкіх выбарах кіраўніку Беларусі захацелася нейкім чынам далучыцца да папулярнага амэрыканскага лідэра. І Лукашэнка прыдумаў:
Падобныя прыклады можна прыводзіць і далей. Ствараецца ўражаньне, што гэтая няхітрая лягічная апэрацыя зь перакульваньнем статусу вядомых асобаў не да канца ўсьвядомленая самім Лукашэнкам, а адбываецца падсьвядома, на ўзроўні інтуіцыі.
Тое ж самае і зь Вікторыяй Азаранкай. З аднаго боку, Лукашэнка прыхінуўся да яе славы. А зь іншага боку, невядома, што было б, калі б прэзыдэнт не карміў яе булачкамі. І ўвогуле, у каго яна вучылася? («За Цяцерыным бегла: пакажыце, як прэзыдэнт у тэніс гуляе».) Вось жа, калі б не Аляксандар Рыгоравіч, то не было б вялікай тэнісісткі.

«Я ж вельмі блізкі быў да атачэньня Ельцына і да яго самога. Таму шмат ведаю», — адзначаў прэзыдэнт Беларусі. А потым заяўляе: «У атачэньні Ельцына так казалі: у Барыса Мікалаевіча нешта энтузіязму няма, пара запрасіць беларускага прэзыдэнта. Ён тады месяцы тры-чатыры як на крылах лётае. Гэта значыць, казалі, ідзе нармальная падзарадка ад беларускага прэзыдэнта» («Совершенно секретно», 1997, № 9).
То бок перад намі паўстае слабы Ельцын і моцны Лукашэнка.
У красавіку 2009 году беларускі лідэр наведаў новага кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла. Вярнуўшыся дадому, прэзыдэнт не хаваў свайго захапленьня асобай і розумам патрыярха. А потым з усёй сваёй непасрэднасьцю распавёў, што паведаміў Кірылу пра пастановы «Вялікай дваццаткі» ў Лёндане:
«Ён мне прама прызнаўся, што я вочы адкрыў на многія рэчы, таму што ён адхілены быў ад гэтых фактаў». Паводле слоў Лукашэнкі, патрыярх папрасіў яго заяжджаць «у любы прыезд у Маскву, ну хоць на хвіліну, дадому, у япархію, у патрыяршы дом гэты... падказаць» (БТ, 2009, 4 красавіка).
Выглядае, што патрыярх без інфармацыі і падказак А. Лукашэнкі наўрад ці зможа кіраваць Рускай праваслаўнай царквой.
Тое ж самае з Рымскім папам. Лукашэнка быў вельмі шчасьлівы, што наведаў Ватыкан, быў прыняты пантыфікам. І ягоны аповед пра тое, як ён разам з сынам Колем сустракаўся з папам Рымскім, выглядае кранальным. Але зьвярніце ўвагу на фінальны акорд:
«Ён прыйшоў, папа яго ўбачыў і растаў. Колю па галоўцы стаў гладзіць... Коля яму бірульку дзіцячую са сваім малюнкам падарыў. Папа гэтую бірульку ўзяў, нешта спрабаваў сказаць. Калі ў чалавека не было дзяцей, вы ж разумееце...» (Izvestia.ru, 19.08.2009).
З прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам Лукашэнка не сустракаўся. Але пасьля рэзананснай перамогі чарнаскурага палітыка на прэзыдэнцкіх выбарах кіраўніку Беларусі захацелася нейкім чынам далучыцца да папулярнага амэрыканскага лідэра. І Лукашэнка прыдумаў:
«Ён (Абама. — Аўт.) — стопрацэнтны Лукашэнка, калі я прыйшоў да ўлады пасьля распаду Савецкага Саюзу».
Гэта значыць, амэрыканскі прэзыдэнт — усяго толькі добрая копія лідэра Беларусі.