Гэтым разам выступ Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстым паседжаньні, прысьвечаным Дню Незалежнасьці быў трохі незвычайным. Хоць і было шмат знаёмага і звыклага. Напрыклад, разрыў паміж рэальнасьцю і прапагандысцкай рыторыкай павялічваецца з кожным выступам.
Вось, напрыклад, такі перл, які не патрабуе нават камэнтару: «Мы ў Беларусі не імкнёмся кантраляваць прыватнае жыцьцё грамадзян. Гэта недапушчальна! Больш за тое, недатыкальнасьць прыватнага жыцьця, ахова асабістай прасторы чалавека былі, ёсьць і будуць фундамэнтальнымі прынцыпамі нашай палітыкі. Мы ня можам гэтага дапусьціць і з боку іншых дзяржаў. Нават імпэрый. У гэтым праяўляецца наша прыхільнасьць сапраўдным дэмакратычным прынцыпам і, галоўнае, наша павага да годнасьці чалавечай асобы».
Па традыцыі ён накінуўся на ворагаў, якія перашкаджаюць шчасьліваму жыцьцю беларусаў. Але гэтым разам вонкавыя пагрозы аказаліся трохі іншымі, чым звычайна.
Галоўны выклік для Беларусі, паводле Лукашэнкі, — гэта працэсы глябалізацыі, інфарматызацыі, якія моцна непакояць кіраўніка Беларусі. У нейкім сэнсе тут беларускі афіцыйны лідэр шчыры. Ён хацеў бы кіраваць закрытай краінай, якой быў СССР ці ёсьць сёньняшняя Паўночная Карэя. Каб ніхто не перашкаджаў яму кіраваць сваім пакорлівым народам так, як яму захочацца. А глябалізацыя — гэта вялізная перашкода і пагроза не Беларусі, а той сацыяльнай мадэлі, якую збудаваў Лукашэнка.
Аднак для дзяржавы, якая знаходзіцца ў цэнтры Эўропы, эканоміка якой выжывае дзякуючы вялізнаму экспарту, гэта немагчыма. Таму ён шчыры антыглябаліст.
А тут яшчэ гэты пракляты інтэрнэт. Для ўсяго сьвету новыя інфармацыйныя тэхнялёгіі — гіганцкі прагрэс, вялікі прарыў у будучыню, зрух да прагрэсу вялізарнага маштабу. А Лукашэнка называе інтэрнэт не інакш як «сьметніцай», то бок бачыць толькі ягоныя нэгатыўныя бакі. Ён жа яшчэ ў першыя гады свайго кіраваньня ўзяў пад поўны кантроль радыёэлектронныя мэдыі і лічыў, што атрымаў манаполію на маніпуляцыю грамадзкай сьвядомасьцю. І так было ўсё добра. Пакуль не зьявілася гэтая «сьметніца», у якой сядзіць ужо ня менш за траціну насельніцтва. І што з гэтым рабіць? Адсюль ягонае абурэньне: «Скажу прама — сярод усіх новых выклікаў і пагроз інфармацыйная бясьпека ў самым шырокім сэнсе гэтага слова зьяўляецца галоўнай».
І вось тут Лукашэнка прымяняе сваю традыцыйную мэтоду цьвярджэньня ў выглядзе адмаўленьня. Ён кажа: «Гэта не азначае, што мы жадаем адгарадзіцца ад усяго сьвету ці нейкім чынам абмежаваць законныя свабоды нашых грамадзян у інтэрнэце». Не-не, барані Божа. І тут жа заяўляе: «Вядома, у адзіночку мы ня здольныя супрацьстаяць глябальным тэхналёгіям. Таму ў гэтай сфэры мы павінны рэзка нарасьціць супрацоўніцтва з нашымі саюзьнікамі. І перш за ўсё з Кітайскай Народнай Рэспублікай, краінай, якая здолела стварыць эфэктыўную сыстэму абароны нацыянальнай кібэрпрасторы».
Як Кітай змагаецца зь непажаданымі сайтамі, усім вядома. Дык ня будзем абмяжоўваць законныя свабоды нашых грамадзян у інтэрнэце ці бяром на ўзбраеньне досьвед Кітаю? Гэтыя дзьве тэзы супярэчаць адна другой.
Глябалізацыя небясьпечная яшчэ і таму, што робіць даступнымі дэмакратычныя каштоўнасьці. І Лукашэнка спрабуе іх акарыкатурыць, зьвесьці да аднаполых шлюбаў: «Дыскусіі вакол так званых аднаполых шлюбаў, якія нядаўна ўспыхнулі з новай сілай у старой Эўропе, не зьяўляюцца проста прыкрым прыватным эпізодам. Гэта трагічны знак агульнага духоўнага крызісу і асьляпленьня заходняга свету. Гэта таксама сьведчаньне паслабленьня ў ім унутранай волі. І справа тут ня толькі ў праславутых аднаполых шлюбах. Проста на нашых вачах адбываецца адмова ад базавых, традыцыйных каштоўнасцяў эўрапейскай цывілізацыі». Лукашэнка ў ролі абаронцы эўрапейскіх каштоўнасьцяў — гэта гледзішча для багоў.

У нейкім сэнсе тут беларускі афіцыйны лідэр шчыры. Ён хацеў бы кіраваць закрытай краінай, якой быў СССР ці ёсьць сёньняшняя Паўночная Карэя