Юры Хадыка ў публікацыях на Радыё Свабода

Юры Хадыка

23 чэрвеня 2013 году выдатнаму беларусу Юрыю Хадыку спаўняецца 75 гадоў. Яго імя заўжды гучала ў эфіры і на сайце Радыё Свабода. Прапануем падборку публікацыяў.
Юры Віктаравіч Хадыка (нар. 23 чэрвеня 1938, Менск) — беларускі фізык і грамадзка-культурны дзеяч. Доктар фiзыка-матэматычных навук (1976), прафэсар (1976), намесьнік старшыні БНФ (1988-2007).

Скончыў школу з залатым мэдалём. Спачатку жыў у Беластоку, дзе працаваў бацька. У 1960 скончыў фізычны факультэт БДУ. Ад 1960 году працаваў у інстытуце фізыкі АН БССР. Увосень 1969 арганізаваў у АН БССР сэмінар па вывучэньні старажытнабеларускага мастацтва, браў удзел у зборы матэрыялаў (экспэдыцыі) і напісаньні «Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У 1975 узначаліў сэкцыю аптычна-электронных сродкаў выведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу разьвіцьця ўзбраеньняў на 15 рокаў. У 1976 абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет». У 1979 адкрыў пры АН БССР Музэй старажытнабеларускай культуры.

Ад 1988 намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту (да сьнежня 2007). У 2011 у пратэст супраць новага кіраўніцтва выйшаў з Партыі БНФ і разам з паплечнікамі ўвайшоў у склад аргкамітэту Нацыянальна-дэмакратычнай партыі «Беларускі рух». У 1996–2000 уваходзіў у назіральную раду Беларускага Хэльсінскага камітэту. У 1997 прызначаны прарэктарам Народнага ўнівэрсытэту — найбольш буйной праграмы Грамадзкага навукова-аналітычнага цэнтру «Беларуская пэрспэктыва» і рэдактарам бюлетэня Народнага ўнівэрсытэту. З 1998 чалец рэдакцыйнай рады часопіса «Адкрытае грамадзтва». Старшыня аргкамітэту Кангрэсу дэмакратычных сілаў ад 2000 да 2005 году[1]. Намесьнік старшыні назіральнага савету Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НИСЭПИ). Аўтар каля 150 навуковых працаў па фiзыцы, каля 200 навукова-тэхнiчных справаздачаў i амаль 40 публiкацыяў па гiсторыi беларускага мастацтва (паводле wikipedia)



Юры Хадыка ў публікацыях на Радыё Свабода 2004-2013


Хадыка: «Лукашэнка сам абраў лідэра апазыцыі»

Прафэсар Юры Хадыка перакананы: сытуацыя, якая склалася вакол былых кандыдатаў у прэзыдэнты, невыпадковая.

Юры Хадыка: Толькі масавыя акцыі спыняць новую АЭС

Актывісты дэмакратычнай апазыцыі правялі штогадовую вулічную акцыю, прысьвечаную 25-годзьдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Юры Хадыка: «Мае сыны ня горшыя за Віктара Лукашэнку»

Галава гэтай сям’і Юры Віктаравіч Хадыка мае ня толькі паважны ўзрост, але роўна паважныя грамадзкія і палітычныя заслугі. Прафэсар, адзін зь лідэраў Беларускага народнага фронту, удзельнік першай гучнай палітычнай галадоўкі 1996 году, ён адыграў значную ролю ў тыя жнівеньскія дні 91 году, калі ў Менску адстойвалі беларускую незалежнасьць. Аднак дзейнасьць Юрыя Віктаравіча пачалася нашмат раней за 91 год і непасрэдна паўплывала ня толькі на грамадзка-палітычную сытуацыю, але і на лёс і прафэсію

Юры Хадыка: “Супраціўленьне ня здушанае”

30 студзеня ля ўваходу ў будынак КДБ адбылася акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі. Міліцыянты затрымалі семярых удзельнікаў акцыі. Сёньня справы затрыманых разгледзяць у судзе.

Хадыка: “У Брусэлі - як у Менску”

Ці паўплывае абраньне прэзыдэнта і міністра замежных справаў Эўразьвязу на дачыненьні адзінай Эўропы зь Беларусьсю? Чаму на новыя пасады ў Эўразьвязе абраныя палітыкі з “другога эшалёну”?

Юры Хадыка: “У грамадзтве адбылася дэвальвацыя галадоўкі”

Сваімі думкамі і меркаваньнямі пра галадоўку Мікалая Аўтуховіча сёньня дзеляцца тыя, хто калісьці таксама пратэставаў такім спосабам.

Хадыка пра патрыярха: адукаваны чалавек — лепш за неадукаванага фанатыка

Абраньне на патрыяршы пасад Расейскай праваслаўнай царквы мітрапаліта Смаленскага і Калінінградзкага Кірыла камэнтуе вядомы палітык, уніят паводле веравызнаньня Юры Хадыка.

“Галоўная бяда дэмакратаў – няўменьне знайсьці паразуменьне”

Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня – адзін са стваральнікаў і лідэраў БНФ Юры Хадыка, які днямі адзначыў 70-годзьдзе.

Юры Хадыка: Шанец уратаваць Каваленку – Пуцін

Апазыцыйны палітык Юры Хадыка, які ў 1996 годзе амаль месяц трымаў галадоўку пратэсту, і ягоная жонка Валянціна Зімніцкая лічаць, што на Лукашэнку ў справе Каваленкі можа паўплываць кіраўніцтва Расеі.

Юры Хадыка: “Скасавалі ня льготы, а – сацыяльныя гарантыі”

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – адзін са стваральнікаў і лідэраў БНФ Юры Хадыка.

Юры Хадыка: “У беларусаў адабралі свой мэнталітэт і падсунулі чужы”

Сёньня адзін са стваральнікаў і лідэраў БНФ Юры Хадыка адзначае 70-годзьдзе. Ён доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар. Таксама Юры Хадыка абараніў кандыдацкую дысэртацыю па мастацтвазнаўстве. У 1988 годзе прыйшоў у дэмакратычны рух, праз год быў абраны намесьнікам старшыні БНФ “Адраджэньне”. З 1996 па 2000 гады Ю. Хадыка ўваходзіў у назіральную раду Беларускага Хэльсынскага камітэту. За актыўную грамадзкую дзейнасьць некалькі разоў быў за кратамі, амаль месяц трымаў бестэрміновую палітычную галадоўку.

Адзін дзень палітвязьня Юрыя Хадыкі

Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар Юры Хадыка – адзін зь першых актывістаў дэмакратычнага руху, хто мог надоўга трапіць за краты як адзін зь першых беларускіх палітвязьняў.

Ю.Хадыка: “У цывілізаваным грамадзтве дапускаць такое нельга”

Прафэсар Юры Хадыка лічыць, што ўлады наўмысна не далі А.Казуліну хаця б у апошнія хвіліны жыцьця жонкі патрымаць яе руку, сказаць суцяшальныя словы.

Ю.Хадыка: “Мы спадзяемся на саступкі з боку ўладаў...”

Госьцем “Начной Свабоды” ў сераду быў адзін з заяўнікаў рыхтаванага дэмакратычнымі сіламі “Эўрапейскага маршу-2007”, вучоны-фізык, мастацтвазнаўца, палітык Юры Хадыка.

Юры Хадыка: “ Я лічу сябе аматарам у палітычнай дзейнасьці”

Намесьнік старшыні партыі БНФ прафэсар Юры Хадыка ў інтэрвію Свабодзе патлумачыў, чаму ён ня лічыць сябе палітыкам, чаму называе Аляксандра Лукашэнку нацыяналістам і чаму ня верыць у хуткія зьмены ў Беларусі рэвалюцыйным шляхам.

Юры Хадыка: “Веру ў сілу мастацтва і культуры”

Юры Хадыка — удзельнік праграмы “Ў што я веру”.

Ю.Хадыка: “Яны сталі на шлях змаганьня й дэманструюць сваю сьмеласьць”

Навуковец і палітык Юры Хадыка выказвае павагу ўпершыню арыштаваным Аляксандру Мілінкевічу й Сяргею Калякіну.

Чарговы “Госьць на Свабодзе” – Юры Хадыка

У чацьвер, 25 траўня, ад 21.00 да 22.00 на пытаньні нашых слухачоў будзе адказваць Юры Хадыка. Званіце яму па менскім нумары 290-39-52 (код сталіцы 8-017). Вы можаце таксама пакінуць пытаньне на кругласутачны аўтаадказьнік (290-39-52), паслаць SMS (391-22-24) ці электроннае паведамленьне (rferl.minsk@gmail.com).

Юры Хадыка: “У нас не было ніводных чэсных прэзыдэнцкіх выбараў. Нават у 1994 годзе!”

Чарговым “Госьцем на Свабодзе” напрыканцы тыдня быў намесьнік старшыні БНФ, доктар фізіка-матэматычных навук Юры Хадыка. Ён размаўляў па тэлефоне са слухачамі, разважаў над праблемамі, выкладзенымі ў электронных пісьмах, адказваў на SMS. Зараз мы прапануем фрагмэнты той гутаркі.

Прыватны дзёньнік: Юры Хадыка

Новая перадача сэрыі “Прыватны дзёньнік”. Асабістыя запісы мінулага тыдня прадстаўляе Юры Хадыка — прафэсар, ляўрэат 1-й прэміі Савету Міністраў СССР за ўдзел у стварэньні сыстэмы раньняга папярэджаньня аб ракетным нападзе, стваральнік Музэю старажытнабеларускай культуры, намесьнік старшыні Партыі БНФ.

Ю.Хадыка: "Галадоўка – прыкмета бясьсільля"

Фрагмэнт новай перадачы сэрыі “Экспэртыза Свабоды”.

Юры Хадыка: "Расея расколвае славянаў імпэрскай палітыкай"

Правядзеньне ў Менску IX Усеславянскага зьезду камэнтуюць беларускія палітыкі, палітолягі й грамадзкія дзеячы. Яны лічаць, што гэтае мерапрыемства не паўплывае на пашырэньне ў славянскіх краінах ідэі славянскага адзінства. Дэлегаты гэтага зьезду, на думку суразмоўцаў нашага карэспандэнта, малаўплывовыя ў сваіх краінах і не прадстаўляюць значных палітычных сілаў.

Хадыка: Аб’яднаньне інстытутаў парушыць навуковыя традыцыі

Юры Хадыка ня лічыць добрым рашэньнем плян ліквідацыі Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру ды інстытуту мовы і літаратуры

Юры Хадыка: “Катаклізмы, зьвязаныя з тэрарызмам, будуць турбаваць нас доўгі час”

Адзін з лідэраў Беларускага народнага фронту прафэсар Юры Хадыка лічыць, што падзеі 11 верасьня 2001 году, якія зьмянілі сьвет, сталі прыкметамі схаванай хваробы, вельмі сур’ёзнай праблемы, якая паўстала перад чалавецтвам.

Ю.Хадыка: галадоўка салідарнасьці ў Берасьці заслугоўвае павагі

Пайшлі пятыя суткі берасьцейскай галадоўкі салідарнасьці. У акцыі падтрымкі палітвязьня Аляксандра Казуліна ўдзельнічаюць сябры абласной і гарадзкой арганізацыяў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), а таксама прыхільнікі іншых апазыцыйных рухаў і партыяў.

Хадыка: Папа-выхадзец з далёкай краіны будзе да Беларусі ўважлівы

Прафэсар Юры Хадыка назваў абраньне новага папы вялікай падзеяй для Беларусі і для ўсяго сьвету:

Як Юры Хадыка выклікаў рэпрэсіі на гістфаку БДУ

Увосень 1984 году некалькі студэнтаў гістарычнага факультэту БДУ вырашылі стварыць Гурток гісторыі Беларусі. Было нас пяць-шэсьць чалавек, у тым ліку дзьве дзяўчыны.