Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Хадыка: "З БНФ выйдзе ня 86 чалавек, нас будзе значна болей”


Юры Хадыка
Юры Хадыка
Адна з найстарэйшых палітычных арганізацый у незалежнай Беларусі – Беларускі народны фронт – перажывае ня лепшыя часы. 86 чалавек, сярод якіх нямала асобаў знакавых для дэмакратычнага руху, заявілі аб сваім выхадзе з БНФ. У іх ліку – прафэсар Юры Хадыка, які цягам апошніх гадоў адчуваў сябе ўнутраным апазыцыянэрам у апазыцыйнай партыі.

Міхась Скобла: “Спадар Юры, вы ўваходзілі ў БНФ з 1988 году, фактычна ад пачатку існаваньня арганізацыі. Можна сказаць, што вы – яе вэтэран. Што падштурхнула асабіста вас пакінуць яе шэрагі?”


Юры Хадыка: “Гэта працяглы працэс. Ён пачаўся з таго, як цяпер я разумею, памылковага кроку, калі я ўвосень 2005 году падтрымаў Аляксандра Мілінкевіча. Але хутка ягоныя паводзіны мне вельмі не
спадар Кастусёў гаварыў, што Лукашэнка ўжо выконвае праграму БНФ, што ён ягонаму сыну Колю падарыў лемантар, і той ужо вырасьце сьвядомым беларусам...
спадабаліся. Ён ухіляўся ад усялякага абмеркаваньня тактыкі, кандыдацкай праграмы. Увесну 2007 году я ўжо адкрыта выступіў супраць спадара Мілінкевіча, які катэгарычна адмаўляўся ад таго, каб правесьці паўторны кангрэс, дзе прадставіць справаздачу аб зробленай працы. З таго часу і пачаліся расколы ў БНФ, справакаваныя, на маю думку, Аляксандрам Уладзімеравічам. Спачатку да яго далучыўся ў якасьці асабістага кіроўцы сакратар управы БНФ Аляксей Кавалец, потым – Юрась Губарэвіч і ўся моладзь. Паступова БНФ ператварыўся ў адгалінаваньне руху Мілінкевіча, дзе ён быў адзінаўладны, аднаасобны, нікому не падкантрольны лідэр. І калі згодніцкая палітыка Аляксандра Мілінкевіча стала сьцягам кіраўніцтва БНФ (пасьля 2009 году, калі да кіраўніцтва прыйшоў Аляксей Янукевіч), гэта стала абсалютна зразумела. Адчуваючы свой абавязак перад сябрамі БНФ, я яшчэ два гады спрабаваў таму Сойму, які яны стварылі па сваім узоры, растлумачыць памылковасьць такой палітыкі. Яна, дарэчы, добра праявілася падчас апошняй прэзыдэнцкай кампаніі, калі спадар Кастусёў гаварыў, што Лукашэнка ўжо выконвае праграму БНФ, што ён ягонаму сыну Колю падарыў лемантар, і той ужо вырасьце сьвядомым беларусам... Гэта гранічная форма прыстасаваньня, я не падзяляю такой палітыкі. Я лічу, што рэжым Лукашэнкі быў і застаецца небясьпечным ня толькі для дэмакратыі ў Беларусі, што відавочна, але і для незалежнасьці. Лукашэнка бароніць незалежнасьць толькі тады, калі яна яму асабіста выгадная”.

Міхась Скобла
Скобла: “Ні ў 2001-м, ні ў 2006-м БНФ не вылучаў свайго кандыдата на прэзыдэнцкія выбары. На мінулых – вылучыў, і подпісы сабраў, і – добра ці кепска – кампанію правёў. Гэта, мне здаецца галоўным, а ня тое, хто каму лемантар падараваў”.


Хадыка: “Нашы маладыя кіраўнікі нас, старых, і мяне ў тым ліку, таксама папракалі, што мы нікога ніколі не вылучалі, апрача 1994 году. Але ў 1994-м наш кандыдат Зянон Пазьняк быў самым моцным з апазыцыйных кандыдатаў, а сёньня Кастусёў – самы слабы апазыцыйны прадстаўнік. Кастусёў сабраў галасоў меней за ўсіх дэмакратычных кандыдатаў, акрамя Цярэшчанкі і Уса, людзей збоку. А Кастусёў, па дадзеных сацыёлягаў, сабраў усяго 1,6%. Мяне яшчэ абурыла тое, што напярэдадні ці адразу пасьля выбараў Кастусёў проста хлусіў, калі гаварыў, што Хадыка прапанаваў яму зьняцца на карысьць Саньнікава. Я не прапаноўваў яму зьняцца на карысьць Саньнікава! Я прапаноўваў яму, і вельмі выразна, проста зьняцца, гаварыў, што ня вельмі будзе прыгожа для БНФ, калі яго прадстаўнік зьбярэ ўсяго 2% падтрымкі. Гэта было відавочна пры дзевяці альтэрнатыўных кандыдатах і пры відавочнай базе апазыцыі каля 1/3 грамадзтва – цяжка было разьлічваць на большае. Я не лічу паразай невылучэньне ад БНФ свайго прадстаўніка на выбарах 2001-га і 2006 гадоў. Мілінкевіч атрымаў перамогу на Кангрэсе дэмакратычных сілаў выключна дзякуючы падтрымцы БНФ. Ён быў фактычна нашым прадстаўніком. БНФ дзейнічаў актыўна і ў 2001 годзе, калі падтрымліваў адзінага кандыдата, і таксама быў галоўнай сілай, якая падтрымлівала Ганчарыка. Для інтарэсаў Беларусі гэта галоўнае”.

Скобла: “Вы ў ліку тых, былых ужо, сяброў БНФ, якія заявілі пра стварэньне новай арганізацыі пад назвай “Беларускі рух”. А можа, было б прасьцей паспрабаваць далучыцца да КХП пад кіраўніцтвам Пазьняка?”

Хадыка:
“Па праўдзе кажучы, канчатковага рашэньня аб далейшым нашым жыцьці не прынята. Таму магчымыя розныя крокі, у тым ліку і аб’яднаньне з КХП, калі там будуць зробленыя адпаведныя зьмены на карысьць дэмакратычных працэдураў. Таму што наш разрыў з Зянонам Пазьняком у 1999 годзе адбыўся выключна з-за таго, што Зянон не прытрымліваўся
Я перакананы, што пры цяперашнім курсе БНФ страціць апошніх прыхільнікаў ...
дэмакратычных нормаў. Ягоныя амбіцыі, прэтэнзіі на абсалютнае лідэрства былі непрымальныя ня толькі для мяне, але і для большай часткі БНФ, за ім пайшла толькі невялічкая і вельмі маргінальная структура – КХП. Але я паважаю людзей, якія ўжо 20 гадоў змагаюцца супраць рэжыму, таму ў прынцыпе такое аб’яднаньне магчымае. Наогул кажучы, мне больш падабаецца назва не Беларускі рух, а Беларускі дэмакратычны форум. Я заўсёды выступаў за аб’яднаньне. Для змаганьня з рэальным ворагам, з рэальнай небясьпекаю патрэбна аб’яднаньне ўсіх сілаў, і форум падыходзіць, па-мойму, ня менш, чым рух. Ды і абрэвіятура БДФ будзе нагадваць пра нашы карані ў БНФ. Я перакананы, што пры цяперашнім курсе БНФ страціць апошніх прыхільнікаў. Бо ў гэтым сьвеце няма нічога вечнага, ня вечны і такі капітал, як любоў народа. Яе трэба пастаянна заваёўваць”.

Скобла: “Пасьля вашага выхаду намесьнік старшыні БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што 86 чалавек для яго партыі – невялікая страта. А для вас? Ці няма ў вас пачуцьця, выказанага некалі Ўладзімерам Караткевічам: “Страціў ня я Афіны, хутчэй – Афіны мяне”?

Хадыка:
“Я, вядома ж, цаню свой розум. Я лічу, што я ня самы дурны чалавек у Беларусі, што я прыносіў пэўную карысьць для Беларускага народнага фронту. Але справа ў тым, што цяперашняе кіраўніцтва адмаўляецца наогул прыслухоўвацца да маіх парадаў, я ж не магу працаваць у пустату, трэба шукаць іншае выйсьце. Жыцьцё ня скончылася. Я спадзяюся, што выйдзе не 86 чалавек, нас будзе значна болей. Вось тады хай спадар Кастусёў і дае сваю ацэнку”.

Скобла: “Беларускі рух” ці “Беларускі дэмакратычны форум” – што гэта будзе? Партыя? Нейкае аб’яднаньне?”

Хадыка:
“Мы будзем спрабаваць аб’яднацца ня толькі з пазьнякоўцамі. Адной з палітычных ліній, зь якой я быў нязгодны, было імкненьне стварыць нейкі БНБ – Беларускі незалежніцкі блёк. З гэтага, як вядома, нічога не
Хіба былыя камуністы Генадзь Бураўкін, Сяргей Законьнікаў і Віктар Дашук робяць для беларускага адраджэньня менш, чым Янукевіч, які быў дзіцём пры савецкай уладзе?! ...
атрымалася. Спадар Кастусёў абвінаваціў у гэтым Рымашэўскага, быццам бы той не захацеў аб’ядноўвацца, і з БНБ нічога не атрымалася. Па-мойму, гэта прыклад дрэннай палітыкі. Я, напрыклад, лічу, што АДС была значна больш разумным крокам, структурай, якая магла быць плятформай для аб’яднаньня самых шырокіх слаёў грамадзтва, апазыцыйных да сёньняшняга рэжыму. І нянавісьць маладых фронтаўцаў да былых камуністаў мне незразумелая. Што мы сёньня бачым? Хіба былыя камуністы Генадзь Бураўкін, Сяргей Законьнікаў і Віктар Дашук робяць для беларускага адраджэньня менш, чым Янукевіч, які быў дзіцём пры савецкай уладзе?! Гэта проста спроба раскалоць наша грамадзтва. Гэта другая, ідэалягічная прычына нашага выхаду. Бо БНФ паўстаў, як арганізацыя, якая аб’ядноўвала тую частку народа, якая імкнулася да адраджэньня беларускай культуры, да стварэньня новага, дэмакратычнага грамадзтва”.

Скобла: “Экс-кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі, адказваючы нядаўна на пытаньні слухачоў Свабоды, сказаў, што ня ведае, хто 19 сьнежня павёў людзей на Плошчу Незалежнасьці – у падрыхтаваную пастку. Кастусёў таксама прызнаваўся, што зь ім такі варыянт не ўзгадняўся. Дык хто з кандыдатаў спрацаваў на ўладу?”

Хадыка: “Сама ўлада спрацавала больш хітра, больш разумна, чым гэта было ў 2006 годзе, калі людзей палохалі толькі здохлымі пацукамі ў вадаводзе. На гэты раз улада распрацавала правакацыю. Тое, што ўсе кандыдаты ішлі туды сьвядома, – гэта мне вядома. Мы на пасяджэньні Рады інтэлігенцыі запрашалі ўсіх кандыдатаў, і ўсе гаварылі, што пры адсутнасьці сапраўдных выбараў толькі Плошча можа даць нейкі вынік. І людзі ішлі, каб зьвярнуцца да ЦВК, а не каб захопліваць вэстыбюль, дзе хавалася ўся міліцэйская армада. Таму ўсе гэтыя апраўданьні Рымашэўскага і Кастусёва – няслушныя. Няпраўда. Ведалі. Усе гаварылі пра Плошчу. Але тое, што там адбылося, ёсьць вынікам таго, што рэжым усіх перахітрыў, запусьціў правакатараў, якія ўчынілі гвалт, які і быў выкарыстаны сілавымі структурамі для неверагодна жорсткага разгону маніфэстацыі”.

Скобла: “Як неахвотна дыктатары разьвітваюцца з уладай, мы бачым на прыкладзе Эгіпту. У Беларусі паўмільёна чалавек ніколі на вуліцу ня выйдзе. Выбары – дарэшты падкантрольныя ўладзе. Дык што застаецца – якія спосабы змаганьня?”


Хадыка: “Сытуацыя ўсё ж зьмяняецца. Ня толькі Лукашэнка выконвае некаторыя тэзісы, лёзунгі, праграмы БНФ...”

Скобла: “Спачатку вы іранізавалі над гэтымі словамі, а цяпер кажаце ўсур’ёз”.

Хадыка:
“Я не іранізаваў. Я іранізаваў над тым, што з гэтага можа вынікаць перамена рэжыму. Перамена рэжыму з гэтага не вынікае. Лукашэнка застаецца дыктатарам, але ён сёе-тое зразумеў. Вось сёньня ідзе гаворка пра балта-чарнаморскую магістраль для паставак энэргарэсурсаў. Усё гэта будзе так ці інакш разьвівацца. Справа ў тым, што і падтрымка з боку Расеі падае, і падтрымка з боку Эўропы можа быць большай. Лукашэнка гэта разумее. Каб
калі б гэта залежала ад мяне, я б у Страсбургу і Брусэлі гаварыў толькі пра эканамічныя санкцыі ...
жа Эўропа пайшла ня толькі на дэманстрацыйныя, але і на істотныя санкцыі! Я лічу памылкай, калі Мілінкевіч гаворыць, што эканамічныя санкцыі, якія нанясуць шкоду беларускаму народу, недапушчальныя. Але ён лічыць дапушчальным, што беларускі народ ужо сямнаццаты год год жыве ў дыктатарскай краіне. А колькі яшчэ будзе жыць? Паглядзіце на прыклад Эгіпту. Там дыктатар прыйшоў да ўлады ў 52 гады і кіраваў 30 гадоў, а ў нас дыктатар з 40 гадоў. Так што 80-гадовай мяжы нам яшчэ чакаць і чакаць. А як можна зьмяніць рэжым бяз шкоды? Слушна вы гаворыце, ня выйдзе беларускі народ на вуліцу толькі каб прыбраць Лукашэнку. Людзі будуць цярпець. Але, калі б гэта залежала ад мяне, я б у Страсбургу і Брусэлі гаварыў толькі пра эканамічныя санкцыі. З-за таго, што Эўропа ня ўпусьціць да сябе 30 чалавек судзьдзяў, якія, вядома ж, страцілі сорам і сумленьне, беларускаму народу ні горача, ні холадна. Усё роўна гэтыя судзьдзі будуць чыніць тут свае шамякіны суды”.
  • 16x9 Image

    Міхась Скобла

    Міхась Скобла нарадзіўся ў 1966 годзе на Гарадзеншчыне. Скончыў філфак БДУ, працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», у выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Сябра СБП і БАЖ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG