Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы “Госьць на Свабодзе” – Юры Хадыка


Радыё Свабода У чацьвер, 25 траўня, ад 21.00 да 22.00 на пытаньні нашых слухачоў будзе адказваць Юры Хадыка. Званіце яму па менскім нумары 290-39-52 (код сталіцы 8-017). Вы можаце таксама пакінуць пытаньне на кругласутачны аўтаадказьнік (290-39-52), паслаць SMS (391-22-24) ці электроннае паведамленьне (rferl.minsk@gmail.com).

Адзін зь лідэраў БНФ, доктар фізыка-матэматычных навук Юры Хадыка дзесяць год таму разам зь Вячаславам Сіўчыкам абвясьціў у сьледчым ізалятары на Валадарцы галадоўку. Праз 23 дні абодвух арганізатараў знакамітага Чарнобыльскага шляху, у якім прынялі ўдзел звыш 50 тысячаў чалавек, вызвалілі з-пад варты.

Чаму зараз апазыцыйныя акцыі не вызначаюцца масавасьцю? Ці ёсьць канфлікт інтарэсаў у палітрадзе Аб’яднаных дэмакратычных сілаў? Якія пэрспэктывы ў другога Кангрэсу беларускіх дэмакратаў? Пра гэта і іншае пытайцеся ў госьця Свабоды Юрыя Хадыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG