У Магілёве апазыцыя і ўлада паасобку адзначылі гадавіну Чарнобыльскай трагедыі на ўскрайках гораду.
Афіцыйны мітынг адбыўся ля памятнага знаку «Мужнасьці ліквідатараў чарнобыльскай катастрофы», што ў Любужскім лесапарку. Апазыцыйны — ля крыжа «Ў памяць пра ахвяраў Чарнобыля», які непадалёк ад гарадзкіх Паўднёва-ўсходніх могілак.
Апошні раз Чарнобыльскі шлях у Магілёве праходзіў у цэнтры гораду ў 1996 годзе. Тады на Савецкай плошчы пад нацыянальнымі сьцягамі і афіцыйнай сымболікай стаялі разам прадстаўнікі апазыцыі і ўлады.
Афіцыйныя чарнобыльскія мітынгі праходзяць на тэрыторыі былой клінікі радыяцыйнай мэдыцыны. Пасьля рэарганізацыі яе закрылі. У карпусах разьмясьцілі аддзяленьні псыхіятрычнай лякарні, побач зь імі — памятны знак «Мужнасьці ліквідатараў чарнобыльскай катастрофы». Сёлета да яго на жалобны мітынг, як і ў папярэднія гады, прыйшла пераважна школьная і студэнцкая моладзь. Былі ліквідатары чарнобыльскай катастрофы, супрацоўнікі міністэрства надзвычайных сытуацыяў, чыноўнікі ды шмат міліцыі.
Адкрываў мітынг старшыня аблвыканкаму Пётар Руднік. Паводле кіраўніка вобласьці, забруджаныя тэрыторыі «ня проста адроджаныя, але й дынамічна разьвіваюцца»:
«На пацярпелых тэрыторыях узводзіцца жыцьцё. Праводзіцца газ. Будуюцца дарогі і бальніцы. Але галоўны аргумэнт, што жыцьцё ў пацярпелых раёнах працягваецца — гэта разьвіцьцё прамысловасьці і сельскагаспадарчага вытворчасьці. Сучасныя тэхналёгіі дазволілі нават на забруджаных землях вырабляць чыстыя прадукты. Усё гэта пераканаўча даказвае, што жыцьцё на пацярпелых тэрыторыях працягваецца».
На апазыцыйнае ўшанаваньне ахвяраў Чарнобыля да крыжа памяці прыйшлі больш за дваццаць чалавек — актывісты грамадзкіх і партыйных арганізацыяў, а таксама праваабаронцы ды журналісты незалежных мэдыяў. За тым, што адбывалася ля крыжа, сачылі з службовай машыны людзі ў цывільным. Адзін зь іх здымаў на відэа ўдзельнікаў акцыі. Яна была непрацяглай. Пасьля кароткіх прамоваў удзельнікі ўсклалі кветкі да крыжа, запалілі сьвечкі й разышліся.
«Мы сабраліся тут, каб згадаць тых, хто памёр ад Чарнобыля, хто пакутуе ад яго дагэтуль. Мы згадваем тых, хто мусіў пакінуць родныя мясьціны праз радыяцыю. Я быў два дні таму ў радыяцыйнай зоне і бачыў, што там робіцца. Там вялізарныя плошчы выгараюць празь нядбайнасьць тых, хто мусіць пільнаваць парадак у зоне адчужэньня. Увесь радыяцыйны пыл ад пажараў ідзе на чыстыя раёны», — зазначыў «Свабодзе» старшыня абласной структуры партыі БНФ Зьміцер Салаўёў.
Чарнобыльскі крыж усталявалі прыканцы 90-х актывісты апазыцыі ля дарогі на могілкі. Лічыцца, што бальшыня людзей, якія памерлі ад наступстваў Чарнобылю, пахавана на гэтых могілках. Дарога ідзе пад гару і машыны запавольваюць хаду ля крыжа памяці памерлых ад Чарнобыля.
Ад Чарнобыльскай катастрофы пацярпела траціна Магілёўшчыны. На забруджаных тэрыторыях пражывае больш за 110 тысяч чалавек. Гэта больш за дзесяць працэнтаў насельніцтва рэгіёну.