Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі шлях – 2013. Жывы рэпартаж

абноўлена

У Менску закончылася жалобныя шэсьце і мітынг з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Радыё Свабода вяло жывую трансьляцыю.


18:53 28.4.2013
Вясна паведамляе выніковы сьпіс затрыманых 26 красавіка:

Экалагічныя актывісты
Ірына Сухій, Васіль Сінюхін, Канстанцін Кірыленка, Вольга Канавалава ў 18.00 былі затрыманыя на кватэры старшыні “Экадом” Ірыны Сухій. У 21. 00 адпушчаныя з Першамайскага РУУС.

Назіральнік-праваабаронца Вячаслаў Дашкевіч у 19.40 быў затрыманы каля Савецкага РУУС.
Анархіст Ігар Трухановіч быў затрыманы каля дома па адрасе вул. Багдановіча, 78, яго моцна збілі, пасля на аўтамабілі Volkswagen (рэгістрацыйны нумар 94 30 ІК-7) даставілі ў Савецкі РУУС. Зараз чакае суда на Акрэсціна.

Журналістак "Нашай Нівы" Ірыну Арахоўскую і Аксану Рудовіч затрымалі падчас таго, як яны здымалі на відэа збіццё Ігара Трухановіча, таксама даставілі ў Савецкі РУУС, у 21. 30 яны былі вызваленыя.

Пасля заканчэння акцыі ў 21.30 былі затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі"Аляксандр Тарнагурскі і Зміцер Чарняк. Чакаюць суда на Акрэсціна.

У 21.45 былі затрыманыя Алена Вітко (пазней вызвалена), Ян Мельнікаў(вызвалены позна ўвечары), Інна Казлоўская (непаўнагадовая, забралі бацькі) і дзяўчына Наста (прозвішча невядомае). Былі дастаўленыя ў Савецкі РУУС.

У 22.30 затрымалі журналістаў беларускага “Радыё Рацыя” Аляксандра Ярашэвіча і Генадзя Барбарыча. Былі дастаўленыя ў Савецкі РУУС. Зараз знаходзяцца ва ІЧУ на Акрэсціна
http://spring96.org/be/news/62907
00:38 27.4.2013
Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча павезьлі на Акрэсьціна. У панядзелак суд
22:57 26.4.2013
Барыс Гарэцкі: Затрымалі сябраў БАЖ Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча. Знаходзяцца ў Савецкім РУУС.
22:37 26.4.2013
Выніковы фотарэпартаж
Глядзець фотастужкай вялікага памеру
22:01 26.4.2013
Журналістак «Нашай нівы» адпусьцілі з пастарунку.
21:53 26.4.2013
Берасьцейскія сацыял-дэмакраты распаўсюдзілі ў горадзе некалькі соцень тэматычных буклетаў і памятак пра тое, як берагчы здароўе пасьля аварыі на ЧАЭС
21:51 26.4.2013
У Магілёве апазыцыя і ўлада паасобку адзначылі гадавіну Чарнобыльскай трагедыі на ўскрайках гораду.
21:23 26.4.2013
Каля 30 чалавек прайшлі да Чарнобыльскай капліцы, усклалі кветкі, запалілі зьнічы, пасьля чаго разышліся.
21:22 26.4.2013
Мікалай Уласевіч, каардынатар ініцыятывы «Астравецкая АЭС — гэта злачынства», быў затрыманы па дарозе на «Чарнобыльскі шлях» у Менск і правёў некалькі гадзін у міліцэйскім пастарунку ў Маладэчне. Зь ім гутарыў Аляксей Знаткевіч

21:22 26.4.2013
Ігар Трухановіч у Савецкім РУУСе. Ірыну Сухій, Васіля Сінюхіна, Канстанціна Кірыленку, Вольгу Канавалаву адпусьцілі зь Першамайскага РУУСа.
21:05 26.4.2013
21:05 26.4.2013
21:04 26.4.2013
Завяршаем відэатрансьляцыю
21:03 26.4.2013
Журналісткі «Нашай нівы» знаходзяцца ў пастарунку Савецкага раёну.
20:56 26.4.2013
Віталь Рымашэўскі абвяшчае пра завяршэньне мітынгу. Запрашае людзей прайсьці да Чарнобыльскай капліцы, каб ускласьці кветкі й запаліць сьвечкі. Гучыць «Жыве Беларусь!»
20:55 26.4.2013
Выступае моладзевы актывіст Артур Фінкевіч. Кажа, што Беларусь зьяўляецца бязьядзернай краінай. «Мы павінны правесьці шырокую грамадзкую дыскусію — ці патрэбная нам станцыя». Апавядае пра будаўніцтва Пецярбурскай АЭС, дзе пару гадоў таму абрынуўся дах. А беларуская АЭС будуецца па такім самым праекце. «Мы патрабуем тэрмінова спыніць будаўніцтва астравецкай АЭС. Мы ня хочам новага Чарнобылю. Не— будаўніцтву АЭС».
20:49 26.4.2013
Слова бярэ Генадзь Фядыніч, старшыня незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці
20:49 26.4.2013
Затрымалі журналістак «Нашай нівы» Аксану Рудовіч і Ірыну Арахоўскую.
20:48 26.4.2013
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч зачытвае праект рэзалюцыі.
20:48 26.4.2013






Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG