Эфір 20 сакавіка 2013 году
У пошце Свабоды традыцыйна шмат лістоў з развагамі пра лёс беларускай мовы. Як сталася, што мова тытульнай нацыі ўсё больш выціскаецца з грамадзкага ўжытку? Чаму пасьля набыцьця дзяржаўнай незалежнасьці адраджэньне нацыянальнай культуры і мовы ня толькі не пашырылася — наадварот, было згорнута?
Адказы на гэтыя пытаньні шукаюць многія слухачы Свабоды.
Пачну сёньняшнюю размову з аднаго зь лістоў на гэтую тэму. Наш слухач Віктар Рамейка зь Менску — чалавек сталага веку. Нарадзіўся і вырас у беларускамоўным асяродзьдзі. Але вучыцца на роднай мове яму фактычна не давялося. Спадар Віктар піша:
"Да сямі гадоў іншай мовы, акрамя сваёй вясковай, я ня чуў. Якраз у сярэдзіне 30-х, калі дарос да школьнага ўзросту, у нашых Канюхах, што пад Ляхавічамі, адчынілі школу. Натуральна, польскую. Настаўнік быў паляк — аж з-пад Познані. Нашай вясковай мовы ён ня ведаў, а веданьне польскай мовы, здаралася, убіваў з дапамогай лінейкі. За тры гады я навучыўся чытаць і пісаць — зразумела ж, па-польску. А тут надарыўся верасень 1939-га. З усходу прыйшла новая ўлада, з новай мовай — адрознай ад нашай вясковай, але ўсё ж больш зразумелай, чым польская. Пайшлі ў расейскую школу — праўда, чамусьці не ў чацьверты кляс, а ў другі. Правучыліся два гады.
За тры дні да вайны нас, траіх малых (я — самы старэйшы), разам з маці запхнулі на станцыі Русінавічы ў быдлячы вагон і павезьлі на Ўсход — аж за Краснаярск. За што і чаму — мы ня ведалі. Зрэшты, гэта — іншая гісторыя. Якую мову я вучыў у Краснаярскім краі — зразумела.
Пасьля вайны вярнуліся на радзіму. Пайшоў я ў 8 кляс. Якой была тая школа ў вёсцы Вялікае Падлесьсе — расейскамоўнай ці беларускамоўнай — ніхто так пытаньне ня ставіў. Скажу толькі, што зь мясцовых была толькі адна настаўніца беларускай мовы, усе астатнія — з Усходу, прыежджыя...
Потым служыў на Сахаліне, вярнуўся ў Менск, скончыў БПІ і 40 гадоў канструяваў МАЗы, — піша ў сваім лісьце на Свабоду Віктар Рамейка зь Менску. — Якой была мова вакол мяне ўвесь гэты час? Вядома, расейская. А ці магло быць па-іншаму? Так званыя ІТРы (інжынэрна-тэхнічныя работнікі) у той час усе былі з Расеі, уся дакумэнтацыя — па-расейску. Большасьць тых, хто стаяў ля станкоў, — учорашнія вясковыя дзеці, якім удалося ўцячы з калгасаў. Яны па-расейску ня ўмелі, але жыцьцё прымусіла прыстасоўвацца. Потым, вядома, зьявіліся і ўласныя кадры — але на якой мове маглі яны гаварыць, павучыўшыся ў расейскамоўных ВНУ?
Вось так, паважаныя. Да расейскай мовы ніхто нас, беларусаў, не змушаў — яна сама пакрысе ўлезла ў наша жыцьцё ў плянавым парадку — праз адміністратыўна-партыйнае кіраваньне, праз адукацыю, праз індустрыялізацыю... Так склалася, такі гістарычны лёс нашага народа.
Зразумела, трэба спрыяць беларускай мове, пашыраць яе выкарыстаньне. Але гвалтам і ваяўнічасьцю тут нічога не даб’есься.
Вось толькі што пачуў па Свабодзе пра Гэніка Лойку — як зьдзекаваліся зь яго судзьдзі. А я задумаўся: чаму гэта людзі ідуць на ўчынкі, якія, загадзя вядома, не дадуць ніякага плёну — акрамя непрыемнасьцяў для самога ініцыятара? Такіх прыкладаў шмат — пачынаючы з пікетаў. Прыклад з Гэнікам для мяне — проста недарэчнасьць. Ну чаму ў такіх выпадках замест ваяўнічасьці не схіліцца да памяркоўнасьці? Можа, хоць якія вынікі былі б«.
Ды якая там, спадар Віктар, ваяўнічасьць была з боку Гэніка Лойкі? Пастаяў ён на школьным ганку з плякатам, у якім павіншаваў людзей зь Міжнародным днём абароны роднай мовы. Ды нагадаў, што гімназія № 4 была апошняй беларускамоўнай школай Менску. У чым тут агрэсія ці правакацыя? За што было саджаць інтэлігентнага чалавека на пяць сутак у камэру да бамжоў ды алькаголікаў?
...Адносна вашага сьцьвярджэньня пра тое, што беларусаў да расейскай мовы нібыта ніхто не змушаў... Вядома, адкрыта заяўляць пра тое, што ставіцца за мэту зьнішчыць беларускую мову і правесьці поўную русыфікацыю Беларусі — ніхто ні ў савецкі час, ні цяпер не адважваецца. Але тут трэба меркаваць не па словах, а па справах. У гэтым сэнсе расейскія палітыкі больш адкрыта і шчыра выказваліся ў 19-м стагодзьдзі. Тагачасны галоўны начальнік Паўночна-Заходняга краю Міхаіл Мураўёў (ён жа «Мураўёў-вешальнік») увайшоў у гісторыю, сярод іншага, сваім выказваньнем наконт моўнай і нацыянальнай палітыкі на тэрыторыі сучаснай Беларусі: «Што не дарабіў расейскі штык — даробяць расейская царква і расейская школа». З таго часу, зразумела, многа ўсяго адбылося на тэрыторыі былой Расейскай імпэрыі... Але імпэрская палітыка Расеі па сваёй сутнасьці зьмянілася мала.
Пра падрыхтоўку да чарговага Дня Волі — угодкаў незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якія будуць адзначацца 25 сакавіка, — разважае ў сваім лісьце на Свабоду Артур Каваленка з Полацку. Ён піша:
«Колькасьць тых, хто выйдзе на вуліцу ў Дзень Волі, каб адстойваць ідэалы заснавальнікаў БНР, стане для нас выракам альбо апраўданьнем. Гэта будзе выглядаць ці як зьніч надзеі, ці — як надмагільны крыж...
Мы выходзім 25 сакавіка дзеля таго, каб беларусы маглі людзьмі звацца, каб наша краіна была ўключана ў сусьветную прававую, эканамічную і культурную прастору.
Даводзіцца прызнаць той факт, што залаты век нацыянальных дзяржаў мінуў. Цяпер ударнымі тэмпамі адбываецца глябалізацыя. Беларусы не гатовыя быць беларусамі, але ўжо больш-менш падрыхтаваныя да таго, каб стаць грамадзянамі Эўропы і сьвету. Жыць у сусьветнай супольнасьці і не залежаць ад яе — немагчыма.
Адметна, што Лукашэнка ў сваіх прамовах нярэдка згадвае каштоўнасьць незалежнасьці. Іншая рэч, што незалежнасьць у ягоным разуменьні — гэта магчымасьць неабмежаваны час заставацца пры ўладзе, праводзіць свае псэўдавыбары, а потым яшчэ і перадаць царскі трон у спадчыну... Ніякай каштоўнасьці ў такой „незалежнасьці“ для простага беларуса няма і быць ня можа».
Ня думаю, Артур, што варта перабольшваць значэньне таго, колькі людзей выйдзе сёлета на менскія вуліцы ў Дзень Волі. На працягу мінулых дваццаці пяці год здараліся розныя сьвяткаваньні гэтага дня. Бывала, што людзкое мора запаўняла ўвесь праспэкт Скарыны, а здараліся і вельмі сьціплыя мітынгі — зь некалькімі сотнямі ўдзельнікаў. Палітычная атмасфэра ў сёньняшняй Беларусі такая, што ад колькасьці людзей на адным мітынгу і шэсьці мала што залежыць.
Да тэмы 60-годзьдзя з дня сьмерці Ёсіфа Сталіна, пра якое шмат згадвалі на пачатку сакавіка, вяртаецца ў сваім лісьце на Свабоду Ўладзімер Башкіраў з Магілёва. Слухач піша:
«Асабіста ў мяне наконт сутнасьці „вялікага правадыра і настаўніка“ ўжо з малых гадоў не было ніякіх ілюзіяў. І калі 5 сакавіка 1953 году гэты „бацька працоўных усяго сьвету“ і „карыфэй усіх навук“ сканаў, ніякіх жалобных пачуцьцяў ні ў мяне, ні ў маіх найбліжэйшых сябрукоў не было. Наадварот, мы, трое 17-гадовых хлопцаў, з кепска прыхаванай радасьцю вырашылі адзначыць гэту падзею. Пайшлі да мяне дахаты. У Колі Карыткіна была бутэлька самагонкі (ён — вясковы хлопец); у Ромкі Запасьніка — кавалак сала; у мяне — луста хлеба. Мы селі і выпілі за скон „правадыра ўсіх народаў“, пасьля якога, спадзяваліся, пачнецца новае жыцьцё.
Справа ня толькі ў тым, што так мы былі выхаваны нашымі бацькамі. У саміх была галава на плячах. Усё ж было бачна: да якога жыцьця давяла палітыка гэтага тырана; колькі людзей ні за што сядзела ў лягерах... А тым часам уся наша школа плакала ў адпаведнасьці з разнарадкай. Увогуле, пэўны псыхоз адчуваўся: надрываліся гудкі цягнікоў і заводаў; сыгналілі нават машыны на вуліцах. На рукавах многія насілі чырвона-чорныя стужкі... А нам было радасна».
Ад старых людзей, якія памятаюць той дзень, часьцей можна пачуць усё ж іншыя ўспаміны — і пра сьлёзы, і пра разгубленасьць, і пра роспач... Альтэрнатыўнай інфармацыі ў той час людзі амаль ня мелі, а камуністычная прапаганда працавала спраўна. Так што шчыра гаравалі над труной правадыра нават тыя савецкія грамадзяне, якія сталі ахвярамі сталінскай рэпрэсіўнай палітыкі.
Наступны ліст прыйшоў да нас са Шчучына. Аўтара завуць Антон, падпісаўся ён, відавочна, псэўданімам — Шчучынскі. Антон шмат разважае над сёньняшняй беларускай рэчаіснасьцю, спрабуе асэнсаваць яе ў вершаванай форме. У сваім лісьце ён піша:
«Слухаю Радыё Свабода кожную раніцу. Вельмі падабаецца аддзел пісьмаў з Вашымі, Валянцін, камэнтарамі. Мяне, як і многіх іншых людзей у Беларусі, ужо даўно „дасталі“ хлусьня і нахабства нашага галоўнага хакеіста і ягонага атачэньня. Хочацца хоць як, хоць у якой форме выказаць свой пратэст і свае думкі, якія часта прыходзяць у галаву. Таму часта бяруся за паперу і ручку. Перасылаю ліст праз даверанага чалавека, бо баюся, што з нашай мясцовай пошты ён ня дойдзе да адрасата».
Антон даслаў вялікі вершаваны публіцыстычны твор, у якім, у прыватнасьці, ёсьць такія радкі:
«Каб уладу утрымаць,
Давялося ўсё мяняць.
Рэфэрэндум аб’явіў —
Канстытуцыю зьмяніў.
Ня думаў доўгія мінуты —
Вярнуў старыя атрыбуты.
Ну, а потым, без абкаткі,
І саўковыя парадкі.
Рубіць словам ён з пляча,
Ўспамінайце Ільіча:
Вусы чорныя, густыя,
Словы доўгія, пустыя...»
Пра каго ідзе размова ў гэтым урыўку, думаю, усе здагадаліся... Слухачы старэйшага веку, напэўна, з усьмешкай успомнілі і крыху пераробленае Антонам фальклёрнае выслоўе часоў позьняга Брэжнева — пра «Бровы чорныя, густыя, словы доўгія, пустыя...» Так у 70-я гады пасьмейваліся з «дарагога Леаніда Ільіча».
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by