Мяркуючы па пошце «Свабоды», сёньняшняя беларуская рэчаіснасьць дае няшмат падстаў для аптымізму. Значная частка лістоў, якія мы атрымліваем у гэтыя лютаўскія дні, запоўненыя ня надта вясёлымі назіраньнямі і роздумамі.
Для сёньняшняй размовы я выбраў са сьвежай пошты пераважна такія допісы, у якіх распавядаецца пра канкрэтныя жыцьцёвыя сытуацыі, зь якімі сутыкнуліся слухачы. Пачну зь ліста Сяргея Міхайловіча зь Ліды. Ён піша:
«У нас часам атрымліваецца так: чым больш украў — тым вышэйшая пасада. Гэта я мяркую па сваім заводзе. Быў у нас малады ды энэргічны дырэктар. Лічыўся пасьпяховым. За час ягонага кіраваньня з заводу зьніклі 12 камбайнаў на суму 300 мільярдаў рублёў. Ну, ня тое каб яны бясьсьледна зьніклі. Іх з заводу накіравалі ў Расею, у Краснаярскі край — але чамусьці без папярэдняй аплаты. Чакалі грошай, чакалі — і не дачакаліся. Паслалі туды прадстаўніка заводу. А яму адказваюць: камбайны вашы кепскай якасьці, так што разьлічвацца ня будзем. А тэхніка ж дарагая, зь імпартнымі агрэгатамі.
...Як толькі ўсчаўся скандал ды пайшла пагалоска — дык і дырэктар раптам зьнік. Аказалася, звольніўся. А потым усплыў у Менску, у міністэрстве...
Хадзілі ў нас чуткі, што гэтым зьнікненьнем камбайнаў займалася пракуратура — але неяк усё спакваля заглухла...
А наш прэзыдэнт, напэўна, ня ведае пра гэта ды маўчыць. А ў нас у Беларусі, калі шчыра казаць, злодзей на злодзеі сядзіць ды злодзеем паганяе... Часам думаю: ці ж можна вывесьці краіну з крызісу пры такім раскраданьні?
У нас на „Дажынкі“ 2010 году на ўсю Ліду было выдзелена 320 мільярдаў рублёў... А тут з адной толькі зьдзелкі завод страціў амаль столькі ж... Натуральна, што ў выніку мы апынуліся на лапатках. Цяпер нешта спрабуюць круціць, аб’ядноўваць зь іншымі... Але ці будзе толк? Можа, пачуе гэты мой зварот Аляксандар Рыгоравіч ды разьбярэцца, куды ўсё зьнікла, хто ў гэтым вінаваты і што будзе з заводам і з намі далей».
Дакладнага зваротнага адрасу слухача няма, імя, відавочна, выдуманае — таму ні заводу, ні прыведзеных у лісьце прозьвішчаў я не называю.
Відавочна, рабіць высновы пра тое, ці вінаваты ў гэтай сытуацыі дырэктар, павінны сьледзтва і суд. Хоць увогуле займацца бізнэсам на расейскім рынку, сапраўды — справа рызыкоўная. Шмат што там трымаецца на карупцыйных схемах, на разгалінаванай сыстэме «адкатаў». Беларусь, якая і ў эканоміцы, і ў палітыцы арыентуецца выключна на расейскія ўзоры, пераняла і гэтыя мэтады вядзеньня бізнэсу.
Адметна, што самі работнікі, якім, па сутнасьці, і належыць гэты завод, на ключавыя рашэньні, якія прымае кіраўніцтва, ніяк не ўплываюць і нават не спрабуюць уплываць. Хоць нібыта ёсьць і Рада працоўнага калектыву, і прафсаюз. Але вось прадпрыемства нікчэмнымі кіраўнікамі пастаўлена на калені, а ў работнікаў адно спадзяваньне — на тое, што прыедзе Лукашэнка і ўва ўсім разьбярэцца.
Пра заблытаную і супярэчлівую гісторыю сваіх узаемадачыненьняў з мэдыкамі і міліцыянтамі распавёў у лісьце на «Свабоду» Павал Цярэшка зь Менску. Слухач піша:
«Актывістаў, якія выйшлі з партрэтамі Алеся Бяляцкага ў Горадні, пакаралі вялізнымі штрафамі. Гэта падштурхнула мяне да такой прапановы. Дазваляю выкарыстоўваць маё фота ўсім ахвотным для падобных акцыяў. Фота можна знайсьці ў сацыяльнай сетцы „Аднаклясьнікі“.
Чым такім асаблівым я адметны? А тым, што ў шпіталі мяне фактычна катавалі: апраменілі печань і адсеклі гарызантальны адростак (відавочна, дзеля таго, каб прадаць за мяжу для трансплянтацыі). Гэта нанесла майму здароўю цяжкую і непапраўную шкоду.
Чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя пры судзеяньні ўчастковых міліцыянтаў гвалтам завезьлі мяне на месяц у стацыянар псыхіятрычнага шпіталя...
Усё больш пераконваюся, што абсалютная ўлада разбэшчвае абсалютна. У Нямеччыне мэдыкі ня маюць права самастойна прымаць рашэньне наконт забору органаў — нават пасьля спыненьня сэрца ці сьмерці галаўнога мозгу. Патрабуецца наяўнасьць донарскага пасьведчаньня. А пасьведчаньне на згоду афармляецца прыжыцьцёва, калі чалавек у добрым стане, пры ясным розуме і добрай памяці. Пры гэтым толькі 17 працэнтаў немцаў пагаджаюцца на донарства. А ў нас — робяць з чалавекам што захочуць».
Цяжка быць судзьдзём у гэтым заблытаным канфлікце, спадар Павал. Хоць беларуская трансплянталёгія і дасягнула вялікіх посьпехаў і маштабаў (пра што ледзь ня штодня нагадвае афіцыйная прапаганда), але пра тое, каб у жывых пацыентаў бязь іхнай згоды адрэзвалі органы для продажу замежнікам — да такога ў Беларусі, здаецца, пакуль не даходзіла...
А ўвогуле праблема згоды ці нязгоды на забор органаў існуе. Справа ў тым, што беларускае заканадаўства ў справе донарства органаў прадугледжвае так званую «прэзумпцыю згоды». Гэта значыць, калі доктар бачыць, што чалавек памёр і мае якасныя органы, — дык гэтыя органы могуць забраць, нікога не пытаючыся. А каб гэтага пазьбегнуць, вам трэба яшчэ пры жыцьці напісаць заяву і накіраваць яе ў Цэнтар трансплянтацыі органаў і тканак. Акрамя таго, блізкія сваякі чалавека, які памірае, таксама маюць права выказаць сваю нязгоду — у пісьмовай ці вуснай форме. А вось калі сваякі прамаўчалі — лічыцца, што яны не пярэчаць.
Пра некаторыя вынікі шматгадовага прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі разважае ў сваім лісьце на «Свабоду» Яўген Мікітаў з Воршы. Слухач піша:
«Больш як за 18 год кіраваньня Лукашэнкі беларуская мова і культура амаль зьнішчаныя. Беларусь ня стала нэўтральнай мірнай краінай, а наадварот — уступіла ў ваенны блёк з імпэрскай Расеяй. Уладная піраміда, на вяршыні якой знаходзіцца Лукашэнка, кіруе дзяржавай з дапамогай фальшу і прыпісак — бо гэта і ёсьць іхная ідэалёгія.
І ўсё ж, якой бы куцай ні была незалежнасьць Беларусі — грамадзтва мае ад яе немалыя здабыткі. Сёньня беларусы ня езьдзяць па кіляграм аршанскай каўбасы ў Маскву — як гэта было калісьці. І тыя грошы, што зарабілі сваёй працай беларусы, ідуць на карысьць беларускай дзяржавы, а не імпэрскай Расеі. Аднак жа Масква і цяпер не выпускае Беларусь са сваіх кіпцюроў. То нафту ня хоча прадаваць, то на газ цэны падніме...
Маскве пашанцавала, што беларусы 18 год таму выбралі сваім прэзыдэнтам Лукашэнку — расейскага аднадумца і памагатага. І невыпадкова першае, што зрабіў Лукашэнка, — гэта выкапаў памежныя слупы на мяжы з Расеяй. Старшыняў аблвыканкамаў на расейскі манер пачаў называць губэрнатарамі. Маладых людзей, што размаўляюць па-беларуску, сталі саджаць у турму — нібыта за „брыдкаслоўе“. Палымяныя патрыёты Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў і многія іншыя пакутуюць у турмах і цяпер. На патрыятычную моладзь вядзецца сапраўднае паляваньне. Баіцца маладых Лукашэнка...».
Зьвярну ўвагу, спадар Яўген, на вашу згадку пра мітычныя памежныя слупы, якія нібыта выкопваў Лукашэнка, прыйшоўшы да ўлады. Няцяжка здагадацца, як узьнік гэты міт. Сам Лукашэнка ня раз ставіў сабе ў заслугу скасаваньне беларуска-расейскай мяжы, кажучы то пра слупы, то пра шлягбаўмы, якія ён ламаў у 94-м годзе зь Ельцыным і Чарнамырдзіным. Адметна тое, што ніякіх слупоў на мяжы ў той час не было. Папярэднік Лукашэнкі — прэм’ер Кебіч — быў павернуты тварам да Расеі ніяк ня менш за Лукашэнку. Ён ня тое што памежныя слупы ўкопваць — нават нацыянальную валюту ўводзіць адмаўляўся да самай апошняй магчымасьці. І беларускі рубель зьявіўся толькі тады, калі Масква сама выпхнула навязьлівага саюзьніка са сваёй рублёвай зоны.
На заканчэньне — некалькі кароткіх лістоў з прапановамі, заўвагамі і падзякамі. Вось што піша Ала Кажэра зь Менску:
«Мая прапанова для „Свабоды“: часьцей узьнімаць пытаньні беларускай школы. Бо бяз школы, без нацыянальна сьвядомага настаўніка працэс Адраджэньня будзе надта марудным, а можа, і ўвогуле безнадзейным».
Слушная заўвага, спадарыня Ала. Абавязкова зьвернем на гэта ўвагу.
Пра варты перайманьня досьвед слуханьня «Свабоды» паведамляе нам Віктар Лісоўскі зь Менску. Ён піша:
«Зь нядаўняга часу рэгулярна слухаю вашы перадачы толькі праз спадарожнік Hot Bird, а па нядзелях праглядаю некаторыя сюжэты праз інтэрнэт. Свой радыёпрымач падарыў знаёмай пэнсіянэрцы: цяпер ён мне не патрэбны. Раю ўсім асвойваць новую тэхніку: не пашкадуеце!»
Цалкам пагаджаюся з вамі, спадар Віктар. Бярыце прыклад, спадарства!
І на заканчэньне — кароткі ліст-падзяка ад Веры Бабок зь Дзяржынску (Койданава). Слухачка піша:
«Калі дазваляюць час і магчымасьці — заўсёды слухаю „Свабоду“. Фактычна, гэта ўсё, што засталося ў эфіры і ў інтэрнэце — што можна з цікавасьцю паслухаць і паглядзець. Дзякуй вялікі за вашу працу. Вы нам вельмі патрэбныя, бо даяце той подых Свабоды Духу, безь якога проста немагчыма жыць у гэтым сьвеце ў гэты час. Будзем і надалей цікавіцца вашымі праграмамі».
Дзякуй за добрыя словы і вам, спадарыня Вера, а таксама ўсім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by