У сваёй чацьвярговай заяве рэдакцыя часопісу АRCHE паведаміла, што прыкладае ўсе намаганьні, каб выданьне, якое зь сярэдзіны верасьня зазнае ціск і шальмаваньне, засталося ў беларускай інтэлектуальнай прасторы. Напярэдадні ў Міністэрства інфармацыі былі пададзеныя дакумэнты на перарэгістрацыю выданьня.
Паводле выканаўцы абавязкаў галоўнага рэдактара ARCHE Аляксандра Пашкевіча, рэдакцыя пастанавіла зьмяніць заснавальніка і выдаўца часопісу. Калі пытаньне зь перарэгістрацыяй вырашыцца станоўча, гэта дасьць магчымасьць аднавіць выхад выданьня.
Тым часам Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю працягвае паглыбленую праверку гаспадарчай дзейнасьці ARCHE. Па-ранейшаму заблякаваны рахунак ARCHE, што робіць немагчымым выпуск ужо падрыхтаваных да друку нумароў.
У цяперашняй сытуацыі, калі застаецца праблематычным выхад у сьвет 5 нумароў часопісу за другое паўгодзьдзе 2012 году, рэдакцыя ARCHE заявіла, што «ня лічыць сумленным браць на сябе новыя абавязкі перад сваімі падпісчыкамі». Рэдакцыя пастанавіла адмовіцца ад уключэньня ARCHE ў падпісны каталёг на 1-е паўгодзьдзе 2013 году, а таксама зьвярнулася да «Белпошты» з просьбаю аб вяртаньні падпісчыкам часопісу грошай за 2-е паўгодзьдзе 2012 году.
«Гэтае рашэньне далося нам нялёгка, але яно прынята, бо іншага выйсьця няма. Будзем рэалістамі: пры цяперашніх умовах аднаўленьне выхаду папяровай вэрсіі ARCHE – справа ня некалькіх дзён ці тыдняў, а як мінімум некалькіх месяцаў», – гаворыцца ў заяве рэдакцыі часопісу ARCHE.