23 кастрычніка па Беларускім тэлебачаньні ў праграме крымінальнай хронікі паведамілі, што выдаўцы часопісу Arche абвінавачваюцца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, што рахункі выданьня арыштавалі, а таксама вынялі 5 з паловай тысяч асобнікаў кніг, выдадзеных пад рэдакцыяй Валера Булгакава. Паводле аўтараў сюжэту, гэтая літаратура зьмяшчае «альтэрнатыўны погляд на гісторыю акупацыі Беларусі ў гады вайны».
«Сумнеўная літаратура з прэтэнзіяй на экстрэмізм» — так ахарактарызаваў выданьні часопіса Arche журналіст Аляксандар Вярбіцкі ў сюжэце праграмы «Зона Ікс».
У якасьці прыкладаў прыводзіцца тое, што ў выданьнях ёсьць выявы «свастыкі, а таксама карыкатуры, якія, па словах адмыслоўцаў, далёкія ад рэальнасьці».
Выканальнік абавязкаў галоўнага рэдактара выданьня гісторык Алесь Пашкевіч, які зьмяніў на гэтай пасадзе Валера Булгакава, быў «непрыемна ўражаны» гэтым сюжэтам:
«З канфіскаваных кніжак толькі тры маюць дачыненьне да Вялікай Айчыннай вайны. Нумар, які карэспандэнт паказваў на ўсю краіну, быў выдадзены ў 2008 годзе на абсалютна легальных падставах. Да гэтай пары ён ні ў кога не выклікаў пытаньняў».
Паводле Алеся Пашкевіча, у гэтым нумары зьмяшчаюцца працы замежных гісторыкаў з ЗША, Ізраілю, Нямеччыны. Усе яны раней друкаваліся ў арыгінале ў салідных акадэмічных выданьнях. «У гэтых краінах, дзе жорсткае заканадаўства супраць экстрэмізму, яны былі дазволеныя. Ужо адно гэта сьведчыць, што абвінавачаньні БТ надуманыя».
Доктар габілітаваны Алег Латышонак, працы якога ня раз выходзілі ў часопісе Arche, кажа: у сюжэце БТ праўда толькі тое, што канфіскавалі кнігі. Усё астатняе, паводле ягоных словаў, прыдумка:
«Мне вельмі прыкра, што, відавочна, беларускія ўлады ўзяліся ліквідаваць такі добры часопіс. Там ніколі не было ані тое што экстрэмізму, але і гісторыя заўсёды паказвалася з розных бакоў. Ніколі не было ўсхваленьня таго, у чым Arche дакараюць, ані нацыяналізму, ані экстрэмізму — нічога падобнага! Самі аўтары, якія пісалі хаця б пра Другую сусьветную вайну, гарантуюць, што нічога падобнага не магло быць».
Алесь Пашкевіч лічыць, што часопіс перасьледуюць з палітычных матываў. Такой жа думкі прытрымліваецца і гісторык Аляксей Кароль:
«Менавіта гэты часопіс стаўся цэнтрам, вакол якога зьбіраецца і фармуецца нацыянальная эліта. Яна падвяргае аб’ектыўнаму перагляду канцэпцыю Другой сусьветнай вайны. У дадзеным выпадку яна ўвайшла ў супярэчнасьць з той афіцыёзнай трактоўкай гісторыі, за якую трымаецца рэжым як за трактоўку, перанятую з часоў Савецкага Саюзу. Рэжым уяўляе сябе нашчадкам перамогі Савецкага Саюзу ў гэтай вайне. Відаць, ён лічыць для сябе дзейнасьць Arche небясьпечнай, бо гэта размывае адну з ідэалягічных калён, на якіх ён спрабуе ўтрымацца».
Абвінавачаньні ў экстрэмізьме ўжо ня раз выкарыстоўваліся беларускімі ўладамі як спосаб ціску на незалежныя сродкі масавай інфармацыі. У 2006 годзе ліквідавалі газэту «Згода», заснавальнікам якой быў якраз Аляксей Кароль. Тады фармальнай падставай для закрыцьця незалежнага выданьня сталі карыкатуры на кіраўніка краіны і перадрук з дацкага выданьня карыкатураў на прарока Мухамэда. Закрыцьця газэты пажадаў сам прэзыдэнт Беларусі.
Аляксей Кароль кажа, што абвінавачаньне ў экстрэмізьме вельмі сур’ёзнае і можа пагражаць крымінальнымі справамі ў дачыненьні ня толькі да выданьня, але і да яго выдаўцоў.
Arche з падобнымі абвінавачаньнямі сутыкаецца не ўпершыню. У 2008 годзе ў Алеся Пашкевіча сканфіскавалі некалькі нумароў выданьня пры перасячэньні беларуска-польскай мяжы:
«Гэта быў нумар, прысьвечаны Вялікаму Княству Літоўскаму. Але было пару тэкстаў пра надзённыя палітычныя пытаньні. Зь іх навырывалі цытатаў і абвясьцілі экстрэмісцкімі».
Першыя два суды, якія адбываліся ў Берасьці, прызналі віну выдаўцоў часопіса. «Але калі справа пайшла вышэй, то КДБ сам адклікаў свой пазоў», — кажа Алесь Пашкевіч.
Паводле праваабаронцы Гары Паганяйлы, менавіта КДБ Беларусі — галоўны экспэрт па экстрэмізьме:
«Гэтым займаецца КДБ. Дае адпаведныя заключэньні, робіць экспэртызы. Але, наколькі мне вядома, надзвычай мала такіх спраў пайшло па судах, дзе абвінавачаньні ў экстрэмізьме былі б даказаныя».
«Усё, што не падабаецца нашай дзяржаве, могуць назваць экстрэмізмам», — кажа Юры Базан. Генэральны дырэктар «Аўтарадыё» ў судзе абараняў сваё СМІ ад абвінавачаньня ў экстрэмізьме.
«У нас было тры экспэртызы, і ніводная не знайшла ніякага экстрэмізму».
Усе намаганьні Базана засталіся марнымі, і радыёстанцыя была ліквідаваная ў сьнежні 2011 году.
«Павесіць ярлык „экстрэмізм“ можа любы чыноўнік. Пасьля гэта робіцца як бы фактам і выкарыстоўваецца ў судовай практыцы. Абсалютна бяздоказна, — распавядае Юры Базан. У выпадку «Аўтарадыё» Міністэрства інфармацыі ўгледзела экстрэмізм у фразе зь перадвыбарчай праграмы кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава — «Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы».
«Пажывём — пабачым, — кажа Алесь Пашкевіч. — Падчас папярэдняга сьледзтва здавалася, што часопісу, хутчэй за ўсё, будуць прад’яўленыя эканамічныя абвінавачаньні. Але пасьля ўчорашняга сюжэту відаць, што справе можа быць нададзенае палітычнае гучаньне».
Рэдактар часопіса «Верасень» Эдуард Акулін мяркуе, што асноўная прычына прэтэнзій да часопіса Arche і яго былога рэдактара Валера Булгакава — палітычная.
«Па-мойму, сытуацыя вельмі прыкрая, якая пагражае існаваньню ўсяго беларускага друку. Гэта толькі першая ластаўка. Ідзе наступ на беларускую культуру, на беларускія выданьні. Калі дзяржава сама паступова зьнішчае беларускія выданьні афіцыйна, легітымна. Маю на ўвазе закрыцьцё часопіса „Бярозка“ ды іншых і аб’яднаньне іх у нейкія холдынгі, у выніку чаго зьнікаюць выданьні. А цяпер пайшоў наступ на незалежныя выданьні, якія, так бы мовіць, ёсьць бяльмом на воку ў афіцыйнага друку, падпарадкаванага ўладзе. Пазыцыі Arche, яго галоўнага рэдактара Валеркі Булгакава заўсёды былі прынцыповымі. Ён заўсёды выказваўся гэтак, як бачыў, як думаў. І гэта ўзаемазьвязана — пазыцыя галоўнага рэдактара і тое, што мы сёньня бачым вакол выданьня і вакол асобы галоўнага рэдактара. І ўсё ж я мяркую, выданьне можна ўратаваць, калі мы ўсе разам яго абаронім».
Літаратар, журналіст і ўкладальнік беларускіх кніг Міхась Скобла пракамэнтаваў сытуацыю вакол часопіса Arche.
«Мне падабаліся ў Arche тэматычныя нумары. Гэта калі абіралася нейкая актуальная для нашага грамадзтва тэма і яна дасьледавалася з усіх бакоў, як пад мікраскопам. Прыкладам, беларуская партызанка. Ці — жанчына ў гісторыі Беларусі. Ці — праблема айчыннага кнігадрукаваньня. Прыкладам, у „жаночы“ нумар я рыхтаваў лісты Ларысы Геніюш да сяброў на эміграцыі, да той жа Раісы Жук-Грышкевіч, удавы колішняга прэзыдэнта БНР. Arche даваў вострую, але навукова абгрунтаваную, са спасылкамі на крыніцы інфармацыю. Закрыць часопіс, зачапіўшыся за ягоны зьмест, улада не змагла, хоць такія спробы былі. Вось і знайшлі іншы спосаб — распаўсюд кніг безь ліцэнзіі. Спачатку павыкідалі незалежныя пэрыёдыкі зь сеткі Белсаюздруку і з кнігарняў, а цяпер ловяць. Гэта як у апавяданьні Ўладзімера Караткевіча „Кніганошы“. Калі на дзяржаўным кардоне памежнікі высочвалі і стралялі тых людзей, якія ў корабах пераносілі беларускія кнігі празь мяжу. Але я спадзяюся, што да гэтага ня дойдзе».
Пісьменьнік, рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч гэтак пракамэнтаваў падзеі вакол часопіса Arche і яго былога рэдактара Валера Булгакава:
«Тое, што здарылася з галоўным рэдактарам Arche Валерам Булгакавым, — не выпадковасьць, у нашай дзяржаве выпадковасьцяў не бывае. І гэта не мясцовая ініцыятыва гарадзенскіх чыноўнікаў. Хутчэй за ўсё, гэта адмашка зьверху. Каб выправіць сытуацыю, каб спыніць перасьлед і галоўнага рэдактара, і часопіса, патрэбная такая самая адмашка. Больш за тое — трэба адмяніць загады аб забароне распаўсюду кніг і часопісаў, вярнуць у Беларусь свабоду слова і свабоду друку. І тады ня будзе гэтых парушэньняў. Калі б дзяржава павярнулася тварам да тых выданьняў, якія прапагандуюць беларускую культуру і гісторыю, зь бюджэту дапамагала ім, як гэта робіцца ў нашых суседзяў — у Польшчы і Літве, ва Ўкраіне і Расеі, — то тады, паўтаруся, не было б ніякіх парушэньняў».
Эканамічныя прэтэнзіі да былога рэдактара Arche Валера Булгакава пракамэнтаваў Алесь Яўдаха, якога сёлета пакаралі «хатняй хіміяй» за распаўсюд беларускіх кніг.
«Мая гісторыя была пробным камянём, калі адпрацавалі мэханізм гэткага перасьледу, і зараз узяліся за больш значныя фігуры ў распаўсюдзе кніг, кшталту Arche, і менавіта Булгакава. Глябальна гэта ўкладаецца ў адно рэчышча — перакрыцьцё непажаданых каналаў распаўсюду беларускіх кніга і выданьняў. Кнігі, якія выходзілі пад рэдагаваньнем Булгакава, былі вельмі эксклюзіўнымі для цяперашняга выдавецкага рынку, яны як бы вытыркаліся ў непрыемны бок для цяперашняй ўлады. Таму пры чым тут эканоміка? Парушэньняў на нейкай палівазаправачвай станцыі на адну калёнку можна накапаць болей. І камэнтары да гэтай гісторыі, артпадрыхтоўка з удзелам „Зоны Ікс“ гэта пацьвярджае. Кшталту „адыёзнае асьвятленьне“ і гэтак далей».

Нумар, які карэспандэнт паказваў на ўсю краіну, быў выдадзены ў 2008 годзе на абсалютна легальных падставах
Паводле Алеся Пашкевіча, у гэтым нумары зьмяшчаюцца працы замежных гісторыкаў з ЗША, Ізраілю, Нямеччыны. Усе яны раней друкаваліся ў арыгінале ў салідных акадэмічных выданьнях. «У гэтых краінах, дзе жорсткае заканадаўства супраць экстрэмізму, яны былі дазволеныя. Ужо адно гэта сьведчыць, што абвінавачаньні БТ надуманыя».
Доктар габілітаваны Алег Латышонак, працы якога ня раз выходзілі ў часопісе Arche, кажа: у сюжэце БТ праўда толькі тое, што канфіскавалі кнігі. Усё астатняе, паводле ягоных словаў, прыдумка:
«Мне вельмі прыкра, што, відавочна, беларускія ўлады ўзяліся ліквідаваць такі добры часопіс. Там ніколі не было ані тое што экстрэмізму, але і гісторыя заўсёды паказвалася з розных бакоў. Ніколі не было ўсхваленьня таго, у чым Arche дакараюць, ані нацыяналізму, ані экстрэмізму — нічога падобнага! Самі аўтары, якія пісалі хаця б пра Другую сусьветную вайну, гарантуюць, што нічога падобнага не магло быць».
Алесь Пашкевіч лічыць, што часопіс перасьледуюць з палітычных матываў. Такой жа думкі прытрымліваецца і гісторык Аляксей Кароль:
Менавіта гэты часопіс стаўся цэнтрам, вакол якога зьбіраецца і фармуецца нацыянальная эліта
«Менавіта гэты часопіс стаўся цэнтрам, вакол якога зьбіраецца і фармуецца нацыянальная эліта. Яна падвяргае аб’ектыўнаму перагляду канцэпцыю Другой сусьветнай вайны. У дадзеным выпадку яна ўвайшла ў супярэчнасьць з той афіцыёзнай трактоўкай гісторыі, за якую трымаецца рэжым як за трактоўку, перанятую з часоў Савецкага Саюзу. Рэжым уяўляе сябе нашчадкам перамогі Савецкага Саюзу ў гэтай вайне. Відаць, ён лічыць для сябе дзейнасьць Arche небясьпечнай, бо гэта размывае адну з ідэалягічных калён, на якіх ён спрабуе ўтрымацца».
Абвінавачаньні ў экстрэмізьме ўжо ня раз выкарыстоўваліся беларускімі ўладамі як спосаб ціску на незалежныя сродкі масавай інфармацыі. У 2006 годзе ліквідавалі газэту «Згода», заснавальнікам якой быў якраз Аляксей Кароль. Тады фармальнай падставай для закрыцьця незалежнага выданьня сталі карыкатуры на кіраўніка краіны і перадрук з дацкага выданьня карыкатураў на прарока Мухамэда. Закрыцьця газэты пажадаў сам прэзыдэнт Беларусі.
Аляксей Кароль кажа, што абвінавачаньне ў экстрэмізьме вельмі сур’ёзнае і можа пагражаць крымінальнымі справамі ў дачыненьні ня толькі да выданьня, але і да яго выдаўцоў.
Arche з падобнымі абвінавачаньнямі сутыкаецца не ўпершыню. У 2008 годзе ў Алеся Пашкевіча сканфіскавалі некалькі нумароў выданьня пры перасячэньні беларуска-польскай мяжы:
«Гэта быў нумар, прысьвечаны Вялікаму Княству Літоўскаму. Але было пару тэкстаў пра надзённыя палітычныя пытаньні. Зь іх навырывалі цытатаў і абвясьцілі экстрэмісцкімі».
Калі справа пайшла вышэй, то КДБ сам адклікаў свой пазоў
Першыя два суды, якія адбываліся ў Берасьці, прызналі віну выдаўцоў часопіса. «Але калі справа пайшла вышэй, то КДБ сам адклікаў свой пазоў», — кажа Алесь Пашкевіч.
Паводле праваабаронцы Гары Паганяйлы, менавіта КДБ Беларусі — галоўны экспэрт па экстрэмізьме:
«Гэтым займаецца КДБ. Дае адпаведныя заключэньні, робіць экспэртызы. Але, наколькі мне вядома, надзвычай мала такіх спраў пайшло па судах, дзе абвінавачаньні ў экстрэмізьме былі б даказаныя».
«Усё, што не падабаецца нашай дзяржаве, могуць назваць экстрэмізмам», — кажа Юры Базан. Генэральны дырэктар «Аўтарадыё» ў судзе абараняў сваё СМІ ад абвінавачаньня ў экстрэмізьме.
«У нас было тры экспэртызы, і ніводная не знайшла ніякага экстрэмізму».
Усе намаганьні Базана засталіся марнымі, і радыёстанцыя была ліквідаваная ў сьнежні 2011 году.
«Павесіць ярлык „экстрэмізм“ можа любы чыноўнік. Пасьля гэта робіцца як бы фактам і выкарыстоўваецца ў судовай практыцы. Абсалютна бяздоказна, — распавядае Юры Базан. У выпадку «Аўтарадыё» Міністэрства інфармацыі ўгледзела экстрэмізм у фразе зь перадвыбарчай праграмы кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава — «Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы».
«Пажывём — пабачым, — кажа Алесь Пашкевіч. — Падчас папярэдняга сьледзтва здавалася, што часопісу, хутчэй за ўсё, будуць прад’яўленыя эканамічныя абвінавачаньні. Але пасьля ўчорашняга сюжэту відаць, што справе можа быць нададзенае палітычнае гучаньне».
Эдуард Акулін: «Працягваецца наступ на ўсё беларускае»
Рэдактар часопіса «Верасень» Эдуард Акулін мяркуе, што асноўная прычына прэтэнзій да часопіса Arche і яго былога рэдактара Валера Булгакава — палітычная.
«Па-мойму, сытуацыя вельмі прыкрая, якая пагражае існаваньню ўсяго беларускага друку. Гэта толькі першая ластаўка. Ідзе наступ на беларускую культуру, на беларускія выданьні. Калі дзяржава сама паступова зьнішчае беларускія выданьні афіцыйна, легітымна. Маю на ўвазе закрыцьцё часопіса „Бярозка“ ды іншых і аб’яднаньне іх у нейкія холдынгі, у выніку чаго зьнікаюць выданьні. А цяпер пайшоў наступ на незалежныя выданьні, якія, так бы мовіць, ёсьць бяльмом на воку ў афіцыйнага друку, падпарадкаванага ўладзе. Пазыцыі Arche, яго галоўнага рэдактара Валеркі Булгакава заўсёды былі прынцыповымі. Ён заўсёды выказваўся гэтак, як бачыў, як думаў. І гэта ўзаемазьвязана — пазыцыя галоўнага рэдактара і тое, што мы сёньня бачым вакол выданьня і вакол асобы галоўнага рэдактара. І ўсё ж я мяркую, выданьне можна ўратаваць, калі мы ўсе разам яго абаронім».
Міхась Скобла: «Гэта як у Караткевіча — страляюць па кніганошах»
Літаратар, журналіст і ўкладальнік беларускіх кніг Міхась Скобла пракамэнтаваў сытуацыю вакол часопіса Arche.
«Мне падабаліся ў Arche тэматычныя нумары. Гэта калі абіралася нейкая актуальная для нашага грамадзтва тэма і яна дасьледавалася з усіх бакоў, як пад мікраскопам. Прыкладам, беларуская партызанка. Ці — жанчына ў гісторыі Беларусі. Ці — праблема айчыннага кнігадрукаваньня. Прыкладам, у „жаночы“ нумар я рыхтаваў лісты Ларысы Геніюш да сяброў на эміграцыі, да той жа Раісы Жук-Грышкевіч, удавы колішняга прэзыдэнта БНР. Arche даваў вострую, але навукова абгрунтаваную, са спасылкамі на крыніцы інфармацыю. Закрыць часопіс, зачапіўшыся за ягоны зьмест, улада не змагла, хоць такія спробы былі. Вось і знайшлі іншы спосаб — распаўсюд кніг безь ліцэнзіі. Спачатку павыкідалі незалежныя пэрыёдыкі зь сеткі Белсаюздруку і з кнігарняў, а цяпер ловяць. Гэта як у апавяданьні Ўладзімера Караткевіча „Кніганошы“. Калі на дзяржаўным кардоне памежнікі высочвалі і стралялі тых людзей, якія ў корабах пераносілі беларускія кнігі празь мяжу. Але я спадзяюся, што да гэтага ня дойдзе».
Барыс Пятровіч: «Была адмашка на перасьлед Arche і Валера Булгакава»
Пісьменьнік, рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч гэтак пракамэнтаваў падзеі вакол часопіса Arche і яго былога рэдактара Валера Булгакава:
«Тое, што здарылася з галоўным рэдактарам Arche Валерам Булгакавым, — не выпадковасьць, у нашай дзяржаве выпадковасьцяў не бывае. І гэта не мясцовая ініцыятыва гарадзенскіх чыноўнікаў. Хутчэй за ўсё, гэта адмашка зьверху. Каб выправіць сытуацыю, каб спыніць перасьлед і галоўнага рэдактара, і часопіса, патрэбная такая самая адмашка. Больш за тое — трэба адмяніць загады аб забароне распаўсюду кніг і часопісаў, вярнуць у Беларусь свабоду слова і свабоду друку. І тады ня будзе гэтых парушэньняў. Калі б дзяржава павярнулася тварам да тых выданьняў, якія прапагандуюць беларускую культуру і гісторыю, зь бюджэту дапамагала ім, як гэта робіцца ў нашых суседзяў — у Польшчы і Літве, ва Ўкраіне і Расеі, — то тады, паўтаруся, не было б ніякіх парушэньняў».
Алесь Яўдаха: «Узяліся за больш значныя фігуры»