Яўгенія Янішчыц
Тэза пра нейкую ўяўную «сьвятасьць» і нават «сьвятарнасьць» беларускай мовы і сёньня досыць папулярная ў тых вузкіх колах, якія ў нас прынята называць шырокімі. Што ж, глупства мае такую самую ўласьцівасьць набываць нацыянальныя рысы, як кухня ці, напрыклад, архітэктура. У супрацьвагу той высакароднай тэзе можна было б прывесьці свае дзевяноста пяць — і прыбіць паперку зь імі да брамы нашага ўтульнага гета. Але малаток у рукі нам не даюць, таму абмяжуемся толькі адной, дзевяноста пятай: як вядома, «мова нашая такая ж людзкая», як і ўсе астатнія, і таму цалкам заслужыла права на тое, каб на ёй гучалі ня толькі прароцтвы і афарызмы, але і бязглузьдзіца, лаянка, пустаслоўе і іншая брыда. Яна не сьвятая, а роўная сярод роўных — яе ня трэба абагаўляць, на ёй трэба гаварыць і пісаць, думаць і бачыць сны. І, калі ёсьць патрэба, на ёй трэба ўмець маўчаць.
Магчыма, здольнасьць чалавека ў пэўныя моманты жыцьця маўчаць на сваёй мове і ёсьць найлепшым доказам яе паўнавартаснасьці і жыцьцяздольнасьці. На шчасьце, «Слоўнік беларускага маўчаньня» ўжо даўно складаецца; завершаны ён ніколі ня будзе, бо сапраўдныя слоўнікі ня маюць канца. «Памаўчы са мной па-беларуску» — напісала ў самым вядомым сваім вершы адна з аўтарак гэтага лексыкону паэтка Яўгенія Янішчыц, зьвяртаючыся ці то да каханага, ці то да чытача, ці то да самой сябе, ці да ўсіх разам — а хутчэй да той загадкавай, пераменлівай і няўлоўнай істоты, зь якой яна ўсё сваё нядоўгае жыцьцё знаходзілася ў дзіўных, заблытаных дачыненьнях, за якой гналася, тэлефанаваньня якой так баялася на досьвітку і так чакала ўначы. Часам тую істоту памылкова называюць лёсам — але гэта, як падаецца, толькі імя, а імёнаў у «Слоўніку маўчаньня» быць ня можа.
Яна памерла, як паэт — і коска тут мае значэньне амаль жыцьцевызначальнае; скончыла самагубствам, выкінуўшыся ва ўзросьце сарака гадоў з акна сваёй менскай кватэры. І толькі гэтая яе сьмерць высьвеціла ўсе тыя злавесныя словы ў вершах Янішчыц, якія пры жыцьці аўтаркі, магчыма, успрымаліся проста як неабавязковыя «паэзы» — непазьбежныя перабольшаньні, што так падабаюцца мілай маладосьці. Высьветлілася, што не, што ўсё было сапраўды, што яна не гуляла з гэтым, што ёй балела... Звышнепрыкаяная змора — так яна сама вызначыла свой стан. «Вы безь мяне ляціце, самалёты, вы безь мяне імчыце, цягнікі», «Я памру, ды ня
буду па-іхняму каркаць», «А інакш і жыць немагчыма» — такое зазвычай пішуць, у думках назычыўшы сабе перад гэтым доўгіх гадоў і жаночага шчасьця, а тут... «Мама падрэзала косы, як укароціла шлях». «Выпі, золатца, вады, сэрца супакоіцца» — нават цяпер гэта гучыць трывожным намёкам. І:
«Маўчаць невыносныя сьцены...» —
яшчэ адзін унёсак Янішчыц у «Слоўнік беларускага маўчаньня», адно з найлепшых апісаньняў адзіноты ў беларускай паэзіі, якое можна паставіць побач з «Адзінотай» Гаруна. А тое «шалёнае таксі», пра якое яна на першы погляд мімаходзь згадвае ў адным зь вершаў, яно ўжо выехала з парку, ужо набліжаецца, сьветлафоры — толькі кароткія адтэрміноўкі, неўзабаве яно ўжо будзе стаяць пад вокнамі, чакальна адчыніўшы дзьверы.
Яе вершы часта пакідаюць адчуваньне змаганьня паэта з паэзіяй, у Янішчыц хапае тэкстаў, дзе яна піша пра пакуты пісьма — што вытлумачальна для аўтара, які працуе з рыфмай. Рыфма — як адзіночная камэра: таленавіты паэт можа дасягнуць у ёй вяршыняў болю і асалоды, але рыфма не бясконцая — у адрозьненьне ад слоўніка, пагатоў — слоўніка маўчаньня. Тая любоў-нянавісьць, знаёмая кожнаму чалавеку, які піша, у Янішчыц апісаная падрабязна, з дэталёвасьцю, жарсьцю і вобразнасьцю сапраўды хворага на літаратуру чалавека. Паэзія — гэта падман. Самападман — і чароўны падман чытача, на які, што самае страшнае, не заўжды хапае магічных сілаў.
«Рыфмы змахну са стала,
Але ня выйду з прыгнёту...»
«Падманваю сябе, пакуль яшчэ
Цыганка-рыфма плача і сьмяецца...»
Наіўнай, безнадзейнай спробай патлумачыць сабе сэнс такога існаваньня, снаваньня падману, выглядае пачатак гэтага роспачнага тэксту:
«Падманваю сябе, свой дзень пусты, -
Як міска стравы ў ліхалецьце.
Пішу ня вершы я, пішу лісты,
Пяро макнуўшы ў сумнае дасьвецьце».
Свае радкі Янішчыц называе «вынянчанымі», яна падстаўляе свайму голасу «лісток», каб туды сьцякалі «гук за гукам». Нешта паганскае, палескае, пра-паэтычнае, пракаветнае чуецца тут, і праўда — Янішчыц з тых паэтаў, творчасьць якіх часта называюць шаманскай. Такімі былі шмат якія вершы Анатоля Сыса, такой паўстае і яна ў сонечным, але й нейкім вусьцішна-лясным, напоўненым падступным рэхам, жудкім, як сьцежка незваротна заблукалай дзяўчынкі, вершы «У чабору спытай».
«Я зялёную ношку нясу...» — гучыць бесклапотна, як песьня Чырвонага Каптурка. Але што ж за ношка? Там ня кветачкі ў вяночак, там зёлкі ў зельле: «ёсьць у ношцы балючыя травы», «ёсьць у ношцы вясёлыя травы». Чаго там няма, дык гэта «зельлечка злога» — а навошта яно, калі злое — усяго толькі вынік адмысловай камбінацыі балючага й вясёлага. Паляшучка ведае сакрэт.
Гэткая самая паганская, лясная, ці хутчэй, зёлкавая і эротыка вершаў Янішчыц. Яна ніколі не была пошлай, хаця любая іншая на яе месцы з тым самым наборам словаў па калена ўгрузла б у багне сюсю-рэалізму. Фраза «Мы заблудзімся ў росных травах» ня мае ніводнага выразна эратычнага слова — а разам гэта гучыць настолькі спакушальна, нібы чытача кліча ведзьма. Гэта ненавязьлівая эротыка — і таму чапляе. Чапляе ня дзеяньнем — а почасту проста красамоўным маўчаньнем. Як гэтыя вось «запунсавела-прыпухлыя вусны» каліны, якія ўжо не дадуць спакою таму, хто іх хаця б раз у жыцьці пабачыць.
Маўчаньне ў Янішчыц — заўжды тое, што гаворыць больш за словы, і нават сучаснасьць зь яе мільярдамі адначасовых гукаў — маўчыць. Не прызнаецца. «Вясковы, сталічны, трагічны, імя сваё, век, назаві!» — просіць яна, запаўняючы міжволі свой слоўнік маўчаньня, старонку за старонкай. Сучаснасьць не адказвае, затое дорыць адкрыцьцё за адкрыцьцём, і нельга сказаць, што адкрыцьці гэтыя радасныя. Як дзіця, якое ўпершыню ўкалола сабе палец і разглядвае на ім кроў, Янішчыц зьдзіўляецца таму, што вакол «завалы кніг. А людзі не дабрэюць...» Толькі дзецям і паэтам невядома, што «сьвядома йшчэ і несьвядома носіць маску толькі чалавек». Маска — твар маўчаньня.
...Няцяжка здагадацца, што меў на ўвазе Андрэй Макаёнак, пішучы пра сваіх «сытых коней руціннасьці». Цікава, што ў выпадку сучасьніцы Макаёнка Янішчыц гэтае слова — «сытыя» — таксама прагучала, і ў падобным кантэксьце. Толькі ў яе коні ператварыліся ў гарадзкіх галубоў, «сытых галубоў на падаконьніку веры». Вобраз, які не настолькі лёгка паддаецца расшыфроўцы. Сытыя — бо наеліся, ці — менавіта таму, што былі сытыя, галубы ўпарта ня хочуць дзяўбці шчодра рассыпаныя па тым падаконьніку крошкі? А ўнізе ўжо стаіць таксі, запрашальна адчыніўшы дзьверцы. У слоўнік маўчаньня можа трапіць усё. Нават самая простая зьява.
Гамбурскі рахунак Бахарэвіча
Кіно 1866 году (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч)
Бог ня роўна delete (Францішак Багушэвіч)
Сумны крошынскі джаз (Паўлюк Багрым)
Шапэнгаўэру назло (Янка Лучына)
У чаканьні войта (Гутарка Данілы са Сьцяпанам)
Белагаловая без галавы (Саламея Пільштынова)
Усё цьвітуць і цьвітуць тыя макі… (Тарас на Парнасе)
Курсіў чарнакніжніка (Ян Баршчэўскі)
Карыда па-беларуску (Мікола Гусоўскі)
Нашы душы з дынаміту (Цётка)
Інтымны дзёньнік Макса Б. (Максім Багдановіч)
Невыносная зычнасьць шыпячых (Ядзьвігін Ш.)
Цёмнае мінулае Каяна Лупакі (Янка Купала)
Крыўда, праўда і брыда (Янка Купала)
Тым, хто шукае Туле (Якуб Колас)
Зацемкі падчас зацьменьня (Алесь Гарун)
Ампутацыя немагчымая (Максім Гарэцкі)
Нехта трэці (Максім Гарэцкі)
Крыжыкі-ножыкі (Зьмітрок Бядуля)
Ацалелы ў пакоі сьмеху (Кандрат Крапіва)
Не чапай маіх кругоў (Уладзімер Дубоўка)
Лініі разрэзу (Уладзімер Жылка)
Сто пудоў адзіноты (Лукаш Калюга)
Квадратны рай (Пятрусь Броўка)
Вы шуміце, шуміце (Паўлюк Шукайла)
Чысты, як шклянка (Пятро Глебка)
Уяві, што ты на Яве (Янка Маўр)
Пакуль ня скончыцца паліва (Міхась Лынькоў)
Зямля ў ілюмінатары (Кузьма Чорны)
Дзе канчаецца прорва (Кузьма Чорны)
Заўтра нас апраўдаюць (Андрэй Мрый)
Абутыя на папялішчы (Міхась Чарот)
Сьпірахеты шчасьця (Францішак Аляхновіч)
Права на арытмію (Максім Танк)
Куды б ні занёс нас вецер (Натальля Арсеньнева)
Таемны сшытак (Аркадзь Куляшоў)
Пахвала зайздрасьці (Масей Сяднёў)
Слупы — і часам кактусы (Пімен Панчанка)
Вырванае з рэбраў (Ларыса Геніюш)
Знакі і сымбалі (Міхась Стральцоў)
Сны Адама (Янка Юхнавец)
Чорны плашч перапёлкі (Іван Чыгрынаў)
Свая вайна (Кастусь Акула)
Не на той вуліцы (Барыс Сачанка)
Коні сытыя, ваўкі цэлыя (Андрэй Макаёнак)
«Маўчаць невыносныя сьцены...» —
яшчэ адзін унёсак Янішчыц у «Слоўнік беларускага маўчаньня», адно з найлепшых апісаньняў адзіноты ў беларускай паэзіі, якое можна паставіць побач з «Адзінотай» Гаруна. А тое «шалёнае таксі», пра якое яна на першы погляд мімаходзь згадвае ў адным зь вершаў, яно ўжо выехала з парку, ужо набліжаецца, сьветлафоры — толькі кароткія адтэрміноўкі, неўзабаве яно ўжо будзе стаяць пад вокнамі, чакальна адчыніўшы дзьверы.
«Рыфмы змахну са стала,
Але ня выйду з прыгнёту...»
«Падманваю сябе, пакуль яшчэ
Цыганка-рыфма плача і сьмяецца...»
Наіўнай, безнадзейнай спробай патлумачыць сабе сэнс такога існаваньня, снаваньня падману, выглядае пачатак гэтага роспачнага тэксту:
«Падманваю сябе, свой дзень пусты, -
Як міска стравы ў ліхалецьце.
Пішу ня вершы я, пішу лісты,
Пяро макнуўшы ў сумнае дасьвецьце».
«Я зялёную ношку нясу...» — гучыць бесклапотна, як песьня Чырвонага Каптурка. Але што ж за ношка? Там ня кветачкі ў вяночак, там зёлкі ў зельле: «ёсьць у ношцы балючыя травы», «ёсьць у ношцы вясёлыя травы». Чаго там няма, дык гэта «зельлечка злога» — а навошта яно, калі злое — усяго толькі вынік адмысловай камбінацыі балючага й вясёлага. Паляшучка ведае сакрэт.
...Няцяжка здагадацца, што меў на ўвазе Андрэй Макаёнак, пішучы пра сваіх «сытых коней руціннасьці». Цікава, што ў выпадку сучасьніцы Макаёнка Янішчыц гэтае слова — «сытыя» — таксама прагучала, і ў падобным кантэксьце. Толькі ў яе коні ператварыліся ў гарадзкіх галубоў, «сытых галубоў на падаконьніку веры». Вобраз, які не настолькі лёгка паддаецца расшыфроўцы. Сытыя — бо наеліся, ці — менавіта таму, што былі сытыя, галубы ўпарта ня хочуць дзяўбці шчодра рассыпаныя па тым падаконьніку крошкі? А ўнізе ўжо стаіць таксі, запрашальна адчыніўшы дзьверцы. У слоўнік маўчаньня можа трапіць усё. Нават самая простая зьява.
Ранейшыя фрагмэнты сэрыі: