У пасольстве Вялікабрытаніі ў Менску заявілі, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка не атрымае візу на ўезд на тэрыторыю Вялікабрытаніі.
«Прэзыдэнт Лукашэнка ўваходзіць у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу. І гэтая забарона таксама застаецца ў сіле цягам Алімпійскіх гульняў», — сказала карэспандэнту «Свабоды» прэсавы сакратар амбасады Вялікабрытаніі ў Менску Іна Рамашэўская
Увечары 24 ліпеня віцэ-сьпікер Дзярждумы, прэзыдэнт НАК Расеі Аляксандар Жукаў паведаміў у твітэры, што аргкамітэт Алімпійскіх гульняў у Лёндане «ня даў Лукашэнку акрэдытацыю».
Як паведаміла сёньня агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на прэс-службу МАК, «рашэньне пра тое, хто можа прыяжджаць на тэрыторыю дзяржавы, якая праводзiць Алімпійскія гульні, прымаюць мясцовыя органы ўлады».
Паводле прадстаўнікоў прэс-службы аргкамітэту «Лёндан 2012», запрашэньні на Гульні былі адпраўленыя ўсім кіраўнікам дзяржаў:
«Мы адправілі запрашэньні на Гульні 204-м кіраўнікам дзяржаў. Рашэньне аб дазволе на ўезд у краіну прымае Хоўм-офіс (міністэрства ўнутраных спраў)».
Такім чынам, Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і арганізацыйны камітэт Алімпійскіх гульняў 2012 году ў Лёндане не адмаўлялі прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў акрэдытацыі на Гульні, паведамілі ў абедзьвюх гэтых арганізацыях.
А.Лукашэнка ад 2006 году залічаны ў сьпіс неўязных на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу.
Алімпіяда ў Лёндане пройдзе з 27 ліпеня да 12 жніўня. У чэрвені брытанскія СМІ паведамілі, што на адкрыцьцё Гульняў прыедзе рэкордная колькасьць кіраўнікоў дзяржаваў — каля 120, але не прыедуць «лідэры з чорнага сьпісу ЭС», у тым ліку Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі наведваў летнія Алімпійскія гульні 2008 году ў Пэкіне і зімовыя Алімпійскія гульні 1998 году ў Нагана.
2 ліпеня сёлета на адкрыцьці «Славянскага базару» Віцебску Лукашэнка заявіў: «Алімпіяда вельмі адстае ад нашага „Базару“. Яна палітызаваная, там вельмі шмат праблем. А „Славянскі Базар“ — гэта выспачка вальнадумства, незалежнасьці, і ў нашага „Славянскага Базару“ можна шмат чаму навучыцца».
Паводле інфармацыі «Газеты.Ru», у аўторак вечарам на адрас нацыянальных алімпійскіх камітэтаў розных краін, у тым ліку Расеі, надышоў ліст ад НАК Беларусі з просьбай асудзіць рашэньне аргкамітэту лёнданскай Алімпіяды.