Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: гэта прымусіць задумацца Лукашэнку, што ён ня Бог


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў рашэньне аргкамітэту Алімпійскіх гульняў у Лёндане, які ня даў акрэдытацыі кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

«Мяне не цікавіць дзе Аляксандар Лукашэнка бавіць свой час — у Лёндане ці ў Жабінцы. Мяне цікавіць больш тое, што тая палітыка, якая рэалізоўваецца ўнутры краіны і за межамі. Вось з гэтым я прынцыпова ня згодны і гэта мяне значна больш цікавіць. Для Лукашэнкі, канечне, тое,што яго не пусьцілі гэта падзея. Для мяне гэта не падзея.А для яго падзея, бо чалавек у рэдкіх такіх абставінах і сытуацыях сутыкаецца з тым,што трэба нечым за нешта несьці адказнасьць. Бо калі ўвесь час, 15 гадоў, рабіць усё,што табе захочацца і не несьці за гэта адказнасьць, гэта прыводзіць да страшэнных вынікаў. Можа гэта сытуацыя хоць на нейкае імгненьне прымусіць падумаць Лукашэнку, а што ён робіць унутры сваёй краіны адносна сваіх грамадзянаў? Гэта тая сытуацыя, якая можа прымусіць задумацца Лукашэнку, што ён ня Бог, што ён звычайны чалавек і за ўсё трэба несьці адказнасьць».

Карэспандэнт: А чаму кіраўнік Беларусі так імкнуўся патрапіць на Алімпіяду ў Лёндан?

Лябедзька: «Праз такі фармат важна было данесьці да людзей, што ўсё нармальна, што няма канфлікту з Эўразьвязам, з эўраатлянтычнай прасторай. Маўляў, усё нармальна, няма праблем, не хвалюйцеся. Няма ніякай там самаізаляцыі. Такую карцінку паказалі б беларускаму гледачу.А цяпер атрымліваецца,што гэтыя праблемы ёсьць і яны істотныя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG