Пра гэта паведаміў у твітэры віцэ-сьпікер Дзярждумы, прэзыдэнт НАК Расеі Аляксандар Жукаў:
«Прэзыдэнту НАК Беларусі А.Лукашэнку аргкамітэт алімпіяды ў Лёндане ня даў акрэдытацыю. Спорт — па-за палітыкай?»
А.Лукашэнка ад 2006 году залічаны ў сьпіс неўязных на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу.
Алімпіяда ў Лёндане пройдзе з 27 ліпеня да 12 жніўня. У чэрвені брытанскія СМІ паведамілі, што на адкрыцьцё Гульняў прыедзе рэкордная колькасьць кіраўнікоў дзяржаваў — каля 120, але не прыедуць «лідэры з чорнага сьпісу ЭС», у тым ліку Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі наведваў летнія Алімпійскія гульні 2008 году ў Пэкіне і зімовыя Алімпійскія гульні 1998 году ў Нагана. 1
2 ліпеня сёлета на адкрыцьці «Славянскага базару» Віцебску Лукашэнка заявіў: «Алімпіяда вельмі адстае ад нашага „Базару“. Яна палітызаваная, там вельмі шмат праблем. А „Славянскі Базар“ — гэта выспачка вальнадумства, незалежнасьці, і ў нашага „Славянскага Базару“ можна шмат чаму навучыцца».
Паводле інфармацыі «Газеты.Ru», у аўторак вечарам на адрас нацыянальных алімпійскіх камітэтаў розных краін, у тым ліку Расеі, надышоў ліст ад НАК Беларусі з просьбай асудзіць рашэньне аргкамітэту лёнданскай Алімпіяды.