Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: «Куды ж пускаць такога чалавека ў Лёндан?»


Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч пракамэнтаваў рашэньне аргкамітэту лёнданскай Алімпіяды, які ня даў акрэдытацыі кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Станіслаў Шушкевіч дагэтуль застаецца ў сьпісе невыязных зь Беларусі і вымушаны езьдзіць за мяжу праз Расею:

«Куды ж пускаць такога чалавека ў Лёндан? Так што правільна зрабілі. Туды пускаюць прыстойных людзей. А тут з гэтым ёсьць праблема. Гэта першы крок. Пасьля тое самае будзе і з чэмпіянатам сьвету па хакеі. Яны гэта цярпець ня будуць. Чаму беларускія ўлады не выпускаюць зь Беларусі ў парушэньне канстытуцыі? Вось кажуць: не парушай законаў, не парушай Канстытуцыю. Будзеш прыстойным чалавекам — пусьцім. Але гэта немагчыма ў яго выпадку».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG