«Спорт не павінен быць замяшаны з палітыкай. Лукашэнка — старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэту краіны, і старшыня мае права прысутнічаць на Алімпійскіх гульнях. А забароны з палітычных прычын я, на жаль, не разумею. Чаму ў Кітаі яму можна прысутнічаць, а ў Англіі нельга? Найперш гэта ўплывае на імідж Міжнароднага алімпійскага камітэту, які фактычна расьпісваецца ў тым, што Алімпійскія гульні ператварыліся ў палітычны інструмэнт. Альбо трэба заявіць, што гэта палітычны інструмэнт, і больш не гуляць у гэтыя гульні. Альбо трэба дзейнічаць згодна з правіламі МАК і Алімпійскай хартыі».
Галоўны рэдактар газэты «Прессбол» Уладзімер Беражкоў лічыць палітычна матываванай адмову ў акрэдытацыі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на Алімпійскіх гульнях у Лёндане.
Самае папулярнае
1