Учора Самарас перанёс аперацыю з нагоды адпластаваньня сятчаткі вока. Чакаецца, што ў панядзелак ён будзе выпісаны, аднак цалкам адновіцца пасля апэрацыі, паводле лекараў, празь некалькі тыдняў.
Ня зможа ўзяць удзелу ў саміце і новы міністар фінансаў Васіліс Рапанос — ён таксама шпіталізаваны.
Грэцыю будзе прадстаўляць міністар замежных справаў Дзімітрыс Аўрамопулос.
Кааліцыйны ўрад быў сфармаваны ў Грэцыі цягам некалькі дзён па выніках датэрміновых выбараў 17 чэрвеня.
На саміце ў Брусэлі будуць абмяркоўвацца шляхі выхаду эўразоны з пазыковага крызісу.
Грэцыя разьлічвае ўтрымацца ад дэфолту пры дапамозе шматмільярдных крэдытаў Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду. Новы ўрад, аднак, разьлічвае дамовіцца з Брусэлем аб некаторым паслабленьні жорсткіх антыкрызісных патрабваньняў, выстаўленых Афінам з боку Эўразьвязу.