Паводле экзыт-полаў, за леварадыкальны блёк «Сырыза», які ў выпадку сваёй перамогі абяцае скасаваць пагадненьне з Эўразьвязам, прагаласавалі ад 27 да 30 адсоткаў выбарнікаў.
Правацэнтрысцкая партыя «Новая дэмакратыя», якая выступае за выкананьне абавязкаў перад міжнароднымі крэдыторамі, мае пакуль толькі на 2,5% болей.
Папярэднія выбары ўсяго 2 месяцы таму завяршыліся патам з-за таго, што ніводная з палітычных сілаў не атрымала дастатковай перавагі, каб сфармаваць урад. Працяглая адсутнасьць ураду з пасьлядоўнай эканамічнай палітыкай пагражае краіне дэфолтам.