На датэрміновых парлямэнцкіх выбарах у Грэцыі перамагла кансэрватыўная партыя «Новая дэмакратыя», якая заяўляла аб сваёй прыхільнасьці пагадненьням з Эўразьвязам. Цяпер трэба будзе сфармаваць кааліцыйны ўрад, што зьяўляецца няпростай задачай: «Новая дэмакратыя» перамагла зь вельмі невялікай перавагай.
Як распавёў у эфіры Радыё Свабода афінскі журналіст Сакрат Грамацікопулас, «Новай дэмакратыі» ўдалося заваяваць 29,7 адсоткаў галасоў выбарнікаў, леварадыкальнаму аб'яднаньню Сірыза, якое выступала за поўную адмову Грэцыі ад рэалізацыі пагадненьняў з крэдыторамі – 27 адсоткаў, Усягрэцкаму сацыялістычнаму руху ПАСОК – больш за 12 адсоткаў галасоў. Але партыі гатовыя да стварэньня кааліцыі. Назіральнікі лічаць, што на працягу 2-3 дзён кааліцыйны ўрад будзе створаны. А можа, і хутчэй. Грэцыя прадэманстравала, што ўвогуле яна верная эўрапейскаму курсу і па-ранейшаму арыентаваная на эўразону.
Можна сказаць, што перамога «Новай дэмакратыі» забясьпечыла палітычную базу знаходжаньня Грэцыі ў зоне эўра. Хоць, вядома, шмат што будзе залежаць ад эканамічнай складніка, – адзначае Сакрат Грамацікопулас.
Першапачаткова станоўчая рэакцыя сусьветных рынкаў на вынікі грэцкіх выбараў даволі хутка зноў зьмянілася насьцярожанасьцю, – адзначае ВВС.
Пасьля атрыманьня зьвестак пра тое, што на парлямэнцкіх выбарах у Грэцыі атрымала перамогу партыя, якая мае намер пакінуць краіну ў зоне эўра і працягнуць эканамічныя рэформы, індэкс асноўных эўрапейскіх акцый FTSEurofirst адкрыўся ростам больш чым на 1%. Раней вырасьлі і азіяцкія рынкі. Фондавыя індэксы падняліся ў Японіі, Ганконгу, Паўднёвай Карэі і Аўстраліі.
Аднак неўзабаве інвэстары прадэманстравалі, што іх па-ранейшаму турбуе сытуацыя ў зоне эўра. Самым непрыемным сыгналам стаў рост стаўкі па 10-гадовых дзяржаўных аблігацыях Гішпаніі. Яна перавысіла крытычную адзнаку 7% – такі ўзровень моцна абцяжарвае Мадрыду доўгатэрміновае фінансаваньне бюджэтнага дэфіцыту і, на думку многіх эканамістаў, больш не дазваляе эканоміцы краіны з эўразоны нармальна функцыянаваць.