Такое жыцьцё: Ліст у турму? Пакажы пашпарт!

Your browser doesn’t support HTML5

Такое жыцьцё: Ліст у турму? Пакажы пашпарт!

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін пайшоў на пошту, каб адправіць Алесю Бяляцкаму віншаваньне зь Вялікаднем. Аднак на пошце адмовіліся прымаць заказны ліст без прад'яўленьня дакумэнтаў, спаслаўшыся на тое, што для заказной карэспандэнцыі ў месцы пазбаўленьня волі цяпер патрэбныя пашпартныя дадзеныя адпраўшчыка. Спадар Вялічкін не выключае, што такім чынам людзей хочуць запалохаць, каб не пісалі палітвязьням.
Відэарубрыка «Такое жыцьцё» — шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе. Героі — звычайныя людзі ў розных сытуацыях, у судах, на канцэртах, сходах, у рэстаранах, цэрквах, музэях... Шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе, ад радзільнага дому да могілак.

Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы! Аўтары найлепшых дасланых у рэдакцыю відэа атрымаюць узнагароду. Наступныя вынікі конкурсу сярод чытачоў сайту — у канцы красавіка.

Даслаць сваё відэа (агульны хранамэтраж здымкаў не даўжэй за 3 хвіліны) альбо дамовіцца на іншы спосаб перадачы файлаў можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com

Тэхнічныя патрабаваньні: пажаданыя памеры карцінкі — 640х360 (прапорцыя 16:9) альбо 480х360 (4:3); відэа мусіць быць у любым з агульнапрынятых фарматаў — MPEG, MPEG2, MP4, AVI, 3GP ці іншым.

Рэдакцыя пакідае за сабой права рэдагаваць атрыманыя ад чытачоў відэа.


Усе выпускі «Такога жыцьця» (студзень-красавік 2012)


На працу не бяруць, бо пэнсія неўзабаве


Танцы на МАЗе


Пераход, які не працуе амаль 30 гадоў


Дарога ў Бабруйск і дарогі ў Бабруйску


Забаронены рок у менскіх пераходах


Відэа з калёніі (Лепшы дасланы ролік сакавіка)


Талака ля касьцёлу ў Магілёве


Жывёлы знаходзяць гаспадароў


Зьберагчы Котру


Рыцарскія бойкі


Корміш бяздомных? Атрымаеш праблемы!


Замест даху — цэляфан


Чыноўніца і беларуская мова


Штурханіна па таннае малако


Чарга ў кансулят Польшчы


Магілёў, які зьнікае


Нажом па слупе


Вернікі бароняцца ад дактыляскапіі


Марозны кайф па-гомельску


Таннае віно (Лепшы дасланы ролік лютага)


Навошта сьляпому бясплатны праезд?


Караткевіч у ролі Леніна


Луна і электарат


Беларуская мова ў войску


Звольнілі, бо ачольваў страйкам


Гарадзенскі верш Купалы


Інвалід і дэпутат


Віцебскі тачыльшчык