«Такое жыцьцё». Гарадзенскі верш Купалы
Верш Янкі Купалы "Будзь сьмелым!.. Магутна ярмо друзгачы!" напісаны праз трафарэт на задняй сьцяне камяніцы пачатку ХХ стагодзьдзя на вул. Элізы Ажэшкі. На другім баку вуліцы перад Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэтам стаіць бюст Янкі Купалы, імя якога мае вучэльня. Верш бачаць тыя, хто шпацыруе ў "Швэйцарскай даліне" – месцы адпачынку ў старой Горадні, "Швэйцарская даліна" ляжыць уздоўж Гараднічанкі, якая ўпадае ў Нёман.