Апрача славы, аўтары найлепшых прысланых відэа атрымаюць у падарунак flip-камэру. Пераможцаў вызначае рэдакцыя штомесяц цягам 2012 году. Першыя вынікі будуць абвешчаныя 29 лютага.
Даслаць сваё відэа (агульны хранамэтраж здымкаў не даўжэй за 3 хвіліны) альбо дамовіцца на іншы спосаб перадачы файлаў можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com
Тэхнічныя патрабаваньні: пажаданыя памеры карцінкі — 640х360 (прапорцыя 16:9) альбо 480х360 (4:3); відэа мусіць быць у любым з агульнапрынятых фарматаў — MPEG, MPEG2, MP4, AVI, 3GP ці іншым.
Рэдакцыя пакідае за сабой права рэдагаваць атрыманыя ад чытачоў відэа і выкарыстоўваць іх у любой прадукцыі «Радыё Свабода».