Беларуская дэлегацыя павезла ў «Газпром» падрыхтаваны праект дамовы куплі-продажу 50% акцый «Белтрансгазу», якія належаць дзяржаве. Сума зьдзелкі — 2,5 мільярда даляраў.
Калі дамова будзе падпісаная, «Газпром» стане адзіным уласьнікам беларускай газатранспартнай сыстэмы, бо яму ўжо належыць 50% акцыяў.
У Дзяржкамітэце па маёмасьці Інтэрфаксу паведамілі, што на перамовы ў Маскву паехаў першы намесьнік старшыні камітэту Сяргей Пяткоў.
У Маскве знаходзіцца першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімер Сямашка. 22 чэрвеня ён зноў вёў перамовы з кіраўніком «Газпрому» Аляксеем Мілерам.
Па выніках перамоваў прэсавая служба «Газпрому» паведаміла, што бакі «правялі чарговы раўнд перамоваў па дакумэнтах, рыхтуюцца да падпісаньня».
У 2007–2010 гадах «Газпром» паэтапна выкупіў 50% акцыяў «Белтрансгазу» за 2,5 млрд. даляраў, пералічваючы кожны год $625 млн. за чарговыя 12,5% акцый.
Газатранспартная сыстэма Беларусі, якую эксплюатуе «Белтрансгаз», уключае ў сябе 7490 км газаправодаў, 5 лінейных кампрэсарных станцыяў, 3 падземныя сховішчы газу, 233 газаразьмеркавальныя станцыі, 26 аўтамабільныя газанапаўняльныя кампрэсарныя станцыі, 7 газавымяральных станцыяў. Гадавы аб’ём транзыту складае 15–16 млрд. кубамэтраў у год.